апо́ра, -ы, ж.

1. Тое, на што можна абаперціся, што служыць для падтрымкі чаго-н. А. для моста. Плошча апоры.

2. перан. Дапамога, сіла, што падтрымлівае каго-, што-н.; падтрымка. Дзеці — а. для бацькоў у старасці.

3. перан. Зыходны пункт, аснова чаго-н. Вопыт папярэднікаў — а. для далейшых даследаванняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)