Прычэ́пка ’што-небудзь прычэпленае — прывешанае, прымацаванае’; ’зачэпка, прычына’; ’несправядлівы дакор, дробязная, неістотная заўвага; прыдзірка’ (Нас., Др.-Падб., ТСБМ), пры́чапка ’прычэпка’ (Байк. і Некр.), ’тое, што прычэплена’ (Ласт.), прычо́пка ’прычэпка, прыдзірка’ (Сцяшк.), прычуо́пкападстава для сваркі’, прычэ́пны ’назойлівы’ (Сл. ПЗБ). Сюды ж прычэ́пніца ’чужынка’ (ТС), прычэ́пны ’сваяцкі’ (ТС). Дэрываты ад прычапіць, гл. чапля́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нявы́казаны, ‑ая, ‑ае.

Не выражаны ў словах; не выяўлены якім‑н. чынам. Нявыказанае гора. □ — Варка! Бацька я ці не?! — і ў вачах яго застыў нявыказаны крык. Дуброўскі. Часта, гаворачы з Вольгай,.. [Васіль] бачыў у яе вачах адбіткі скрухі, нявыказаных пакут, і яму здавалася, што ён у нечым вінаваты. Савіцкі. / у знач. наз. нявы́казанае, ‑ага, н. — Я не хачу, каб між намі існавала нешта нявыказанае, каб была падстава для непаразуменняў. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыклю́чыцца ’здарыцца’ (Ян., ТС), ’стаць, зрабіцца’ (светлаг., SOr, 39, 356), пріключы́цца ’тс’ (Бяльк.), прыключы́цца ’прыстаць (пра хваробу)’ (в.-дзв., мядз., Сл. ПЗБ); сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі з развіццём і пашырэннем семантыкі: пры́ключка ’прыгода’: ліха пры́ключкі шукае (Ян.), прыклю́чкападстава для папрокаў’ (шальч., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. приключай ’выпадак’ (Ст.-бел. лексікон), приключение ’выпадковасць’ (Сл. Скарыны), укр. приключи́тися ’здарыцца’, при́ключка ’прыгода; падстава, нагода, прычына’, рус. приключи́ться, ст.-рус. приключитися ’адбыцца, здарыцца’, прыключаи ’выпадак’, по приключаю ’выпадкова’, приключение, приклучение ’выпадковасць’ (Сразн.), славен. prikljúčiti se ’далучацца; адбывацца’, балг. старое приключа се ’здараецца’, ст.-слав. приключити сѧ ’адбыцца, здарыцца’, по приключаю ’выпадкова’. Узыходзіць да прасл. *priklʼučiti () < *klʼučiti () з шэрагам значэнняў, рэалізаваных у славянскіх мовах (ЭССЯ, 10, 50), у тым ліку ’далучацца, злучацца’, параўн. ключ4 (гл.). Гл. таксама Фасмер, 3, 364; ЕСУМ, 2, 468; БЕР, 5, 714, 715.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аснова, падстава, глеба, грунт, база, падмурак, фундамент; устоі (мн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

доказ, довад, сведчанне, падстава, абгрунтаванне, аргумент, матывіроўка, рэзон; козыр (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

По́вад1 ’прывязаная да аброці вяроўка або рэмень, на якіх водзяць каня (цяля, карову)’ (ТСБМ, Янк. 1, Янк. Мат., Шат., Касп., Маслен., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), по́выд (Бяльк.) ’тс’; ’сцябло гарбуза’ (Мат. Гом.), по́вод ’тс’ (Шатал., ТС), по́вад ’гульня: гульцы становяцца ў лінію, бяруцца за рукі, утвараючы “повад”’ (ЭБ), ст.-бел. поводъ ’кіраванне’ (1596). Укр. по́від, рус. по́вад, польск. powód, серб.-харв. по́вод ’повад’. Прасл. *povodъ ад *povoditi, параўн. пово́дить ’кіраваць валамі ў вупражы’ (Маслен.) < *po‑ і *voditi, ст.-бел. водца ’вуздэчка’, чэш. vodítko ’аброжак, павадок’. Гл. вадзіць, весці.

По́вад2 ’парода (жывёлы)’ (Касп.). Ст.-укр. поводъ ’пачатак, паходжанне’, рус. па́вод ’парода’, чэш. původ ’паходжанне’, славац. pȏvod ’тс’, параўн. яшчэ вывадак, рус. заво́д (гл.) ’гаспадарка па развядзенні жывёлы’. Да повад1 (гл.).

По́вад3 ’прычына, падстава’ (ТСБМ). Ст.-бел. поводъпадстава’ (1423). Да повад1 (гл.); што да семантыкі, параўн. англ. breed ’парода’ > ’быць прычынай чаго, выклікаць што’. З іншай прэфіксацыяй параўн. пры́вад (прівод) ’слушнасць, дарэчнасць’ (Нар. лекс.), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зачэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. зачэпліваць — зачапіць (у 1 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. зачэплівацца — зачапіцца (у 1, 3 знач.).

2. Р мн. ‑пак. Разм. Прыстасаванне, якім што‑н. зачэпліваюць, якое што‑н. трымае; кручок.

3. перан.; Р мн. ‑пак. Разм. Прычына, падстава. І як ні стараўся Пракоп знайсці тут якую-небудзь нядбайнасць, упушчэнне, каб да чаго-небудзь прыдрацца, зачэпкі для .. прыдзіркі ён не знаходзіў. Колас. // Тое, да чаго можна прычапіцца, прыдрацца. [Гарлахвацкі:] Можа ў вашай біяграфіі ёсць якая-небудзь зачэпка.., якая магла паслужыць повадам для плётак. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́цыя 1, ‑і, ж.

Радыёстанцыя, звычайна перастаўная ці пераносная. Камбрыг Ермакоў звязаўся са штабам па рацыі, адтуль перадалі, што там усе гэтыя дні таксама ідуць безупынныя. Мележ.

[Скарачэнне, утворанае з пачатку і канца слоў радыё і станцыя.]

ра́цыя 2, ‑і, ж.

Падстава, сэнс, аснова. [Следчы:] — Пан Галезнік, мы ўсё ведаем, вам няма рацыі гуляць з намі ў хованкі. Сабаленка. [Мікола:] — Ці ж нам рацыя згадзіцца сваю Зосю за.. [Рыгора] аддаваць? Гартны. Распытваць у каго-небудзь пра машыну не было ніякай рацыі. Мы ж не ведалі ніводнай яе прыкметы. Лынькоў. // Слушнасць. Пасля некаторай дыскусіі, разваг і меркаванняў я прызнаў рацыю Яўмена Іванавіча. Ермаловіч.

•••

Мець рацыю гл. мець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́ва¹, -а, мн. правы́, право́ў, права́м, н.

1. Сукупнасць устаноўленых і ахоўваемых дзяржаўнай уладай норм і правіл, што рэгулююць адносіны людзей у грамадстве, а таксама навука, якая вывучае гэтыя нормы.

Правы чалавека.

Выбарчае п.

2. Ахоўваемая дзяржавай, узаконеная магчымасць, свабода што-н. рабіць, ажыццяўляць.

Правы і абавязкі грамадзян. П. на адукацыю.

П. голасу.

3. Магчымасць дзейнічаць якім-н. спосабам.

П. кантролю.

Мець п. на што-н.

4. Падстава, прычына.

Вы не маеце п. на мяне крычаць.

Я гэта магу сказаць з поўным правам.

5. мн. Дакумент, які дазваляе каму-н. кіраваць аўтамабілем, матацыклам і пад.

Атрымаць вадзіцельскія правы.

Сваё права правіць (разм.) — настойваць на сваім.

|| прым. прававы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Прававыя нормы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыклёп, прыклёпка, пры́клеп, пры́кляппадстава, прычына, зачэпка; удзел у якой-небудзь справе толькі для бачнасці’ (ваўк., Арх. Федар.; дзярж., Нар. сл.; сакол., Стан.), для (дзеля) прыклёпу ’для бачнасці, для прыліку’ (слонім., Нар. словатв.; Нар. Гом.). Утварэнні ад кляпа́ць ’паклёпнічаць’ (гл.; канстатуецца яшчэ праславянская даўніна гэтага значэння) < прасл. *klepati гукапераймальнага характару (ЭССЯ, 10, 7–9) з далейшым развіццём семантыкі, часткова абумоўленым значэннем непаўнаты дзеяння, якая ўтрымліваецца ў прэфіксе. Параўн. таксама Варбат, SlW, 155. Станкевіч (Зб. тв., 2, 182) лічыць слова адпаведнікам польск. pretekst, рус. повод.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)