Прыладня́цца ’прыстасоўвацца’ (жлоб., Нар. словатв.). Верагодна, як і ладна́ць ’рыхтаваць’ (гл.), з укр. приладна́тися ’прыладзіцца’, приладна́ти ’прыладзіць’. Аб гэтым жа сведчыць арэал рус. дыял.: кур. приладня́ться ’падладжвацца, падлізвацца да некага’, бранск., арл. приладня́ть ’прыладзіць, прымацаваць што-небудзь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
залебези́ть сов. (перед кем) разг. пача́ць выдыга́ць (перад кім, чым), пача́ць падлабу́ньвацца, пача́ць падлі́звацца (да каго, чаго).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фінці́ць, ‑нчу, ‑нціш, ‑нціць; незак.
Разм.
1. Хітрыць, выкручвацца. — Ты са мною не фінці. Пачаў гаварыць — давай да канца, — папрасіў Антон. Савіцкі.
2. Падлізвацца да каго‑н., ліслівіць перад кім‑н. Фінціць перад начальствам.
3. Весці сябе легкадумна. [Максім Сцяпанавіч:] Да сарака, як кажуць, можна яшчэ фінціць і крывіць душою, а пасля — не-э!.. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ла́сіцца ’лашчыцца, песціцца, мілавацца, галубіцца’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас.), ’смакаваць, каштаваць’ (Яруш.), любан. ’ласавацца’ (Нар. словатв.). Укр. ласити ’вабіць’, ласитися ’квапіцца’, рус. пск. ласить ’ліслівіць, падлізвацца’, наўг. ’жыць у раскошы’, польск. łasić się ’лашчыцца’, ’ліслівіць’. Паўн.-слав. łasili sę (Слаўскі, 5, 18–19). Да ласы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сла́цца, сцялю́ся, сце́лешся, сце́лецца; сцялі́ся; незак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Ляжаць, распаўсюджвацца па паверхні або над паверхняй чаго-н.
Сцелецца ў лузе густы туман.
Травы сцелюцца мяккім дываном.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расці, распасціраючы галіны па паверхні чаго-н.
Галіны вярбы слаліся амаль па самай зямлі.
3. Слаць сабе пасцель.
Пара слацца і спаць.
◊
Лістам слацца (слаць) (разм.) — выдыгаць перад кім-н., падлізвацца да каго-н., лісліва дагаджаць каму-н. з карыслівай мэтай.
|| зак. пасла́цца, -сцялю́ся, -сце́лешся, -сце́лецца; -сцялі́ся.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
подде́лываться
1. (под кого, что) падрабля́цца, падро́блівацца;
2. (к кому) разг. паддо́брывацца, падлі́звацца, прыстасо́ўвацца;
3. страд. падрабля́цца, падро́блівацца; см. подде́лывать.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ліза́цца, ліжуся, ліжашся, ліжацца; заг. ліжыся; незак.
1. Лізаць сябе; лізаць адзін другога. Сабака ліжацца.
2. Разм. зневаж. Цалавацца. — Дар’я Латушка разышлася з Мацеем. А ўжо як .. лізаліся. Дуброўскі. // Разм. неадабр. Вадзіцца, знацца.
3. перан. Разм. Падлізвацца да каго‑н. [Юрка:] — А сам [бацька], дык у той жа дзень пайшоў ды ўсё шчацінне прапіў. На гэта дык ён — маўчыць. А пасля дык ужо ліжацца: можа, кажа, табе, Юрка, новую шапку купіць. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
подбива́ться
1. (набивать ноги) падбіва́цца;
2. (входить в доверие) прост. падла́джвацца, падлабу́ньвацца, падла́шчвацца, падлі́звацца; см. подби́ться;
3. страд. падбіва́цца; падшыва́цца; падгаво́рвацца; см. подбива́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уго́дничать несов., разг. удыга́ць (перад кім, перад чым); (угождать) дагаджа́ць, гадзі́ць, нараві́ць (каму, чаму); (подольщаться) падла́шчвацца (да каго, да чаго); (подлизываться) падлі́звацца (да каго, да чаго);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Лабжэ́нне ’цалаванне’ (Нас.), ст.-бел. лобызати (XVII ст.), ст.-слав. лобъзати, лобызати ’любіць, адносіцца па-сяброўску, цалаваць’ (параўн. яшчэ рус. лабзить ’падлізвацца, ліслівіць’, лсібза ’ліслівец’, укр. лабза, лабзюк ’жабрак’, чэш. labužiti ’ласавацца’), якое з’яўляецца роднасным да лац. lambd, -ere ’лізаць’, ст.-в.-ням. laffen ’тс’ < і.-е. */ßb- (*labh/ lap(h) ’сёрбаць, хлябтаць’, ст.-англ. lapian ’піць, хлябтаць’ (Бернекер, 1, 726: Мее, MSL, 16, 242; Фасмер, 2, 508). Апаматапеічнае (Скок, 2, 312). Суф. ‑ъг‑/‑yz‑ мае экспрэсіўпы характар (Махэк₂, 316), што выклікала шырыню семантыкі. На беларускай тэрыторыі адбыўся пераход з > ж (гл. Кар скі, 1, 358).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)