падлі́звацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак., да каго (разм.).

Дагаджаннем, ліслівасцю дамагацца чыёй-н. прыхільнасці.

П. да начальства.

|| зак. падліза́цца, -іжу́ся, -іжашся, -іжацца; -іжы́ся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падлі́звацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падлі́зваюся падлі́зваемся
2-я ас. падлі́зваешся падлі́зваецеся
3-я ас. падлі́зваецца падлі́зваюцца
Прошлы час
м. падлі́зваўся падлі́зваліся
ж. падлі́звалася
н. падлі́звалася
Загадны лад
2-я ас. падлі́звайся падлі́звайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час падлі́зваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падлі́звацца (да каго) несов., разг. подли́зываться (к кому), подольща́ться (к кому)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падлі́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падлізацца.

2. Зал. да падлізваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., перад кім (разм.).

Старацца задобрыць каго-н. ліслівасцю; падлізвацца, паддобрывацца.

Нечага мне перад ім у.

|| наз. удыга́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

flatter [ˈflætə] v. ліслі́віць, падлі́звацца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

падлі́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падлізваць — падлізаць і падлізвацца — падлізацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подла́щиваться несов., разг. падла́шчвацца; падлі́звацца; падлабу́ньвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., перад кім.

Разм. Старацца задобрыць каго‑н. ліслівасцю; падлізвацца; паддобрывацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подли́зываться возвр., страд., в разн. знач. падлі́звацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)