Во́падзь (жывёлы) ’паморак’ (Нас., Гарэц., Бяльк.), вопаць ’эпілепсія’ (Арх. Бяльк., слонім.). Параўн. рус. смал. вопадь ’пошасць, эпідэмія’, бранск. вопадьпагібель’ (Раст.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад ападаць. Адносна другога значэння параўн. таксама рус. падучая ’эпілепсія’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спрут ‘гібель’: на спруты ‘на чорта’ (беласт., Дзядзька Квас, Роздум на калёсах, Беласток, 1995, 57), спру́та ‘смерць; халера’ (Сцяц. Сл.), ‘пагібель’ (кам., ЖНС). Адваротны дэрыват ад спруці́цца ‘памерці’ (ТС), ‘стаць пруткім’ (Стан.). Гл. прут, апруцянець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сканчэ́нне, ‑я, н.

Завяршэнне, давядзенне чаго‑н. да канца; канец. За вячэрай старшыня сказаў колькі слоў аб ударным сканчэнне малацьбы, сяўбы, нарыхтовак. Чорны. Ад імя камісіі Іван Паўлавіч зачытаў вынікі экзаменаў і павіншаваў вучняў са сканчэннем школы. Васілевіч.

•••

Да сканчэння свету — назаўсёды; вельмі доўга.

Сканчэнне свету — у хрысціянскім веравучэнні — канец, пагібель свету.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́пад (пдпыд) ’пакаранне’, ’гібель’ (Юрч., Фраз. 1), ’лупцоўка’, груб. ’пагібель’ (Юрч., Фраз.), попыддзе ’пакаранне’ (Юрч. Выгв.). Ад папасціся ’трапіцца на дрэнным учынку’ > ’быць падраным’. Параўн. укр. попадати ’апынацца ў неспрыяльных умовах’, рус. дыял. попадывать ’атрымліваць прачуханку’. Да папасці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каю́к 1, нескл., м.

Разм. Канец, пагібель, смерць. — Канчаецца іх панаванне. Губернатары і тыя хвасты пападціскалі. Свабода, брат, пайшла! Каюк міністрам! Колас. Тры дні ішлі без дарог, праз балоты ля Нёмана, некалькі разоў пападалі ў такія перадзелкі, што не пажадаеш злодзею, думалі — каюк. Быкаў.

каю́к 2, а́, м.

Уст. Рачное вёслава-паруснае грузавое судна.

[Тур.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́падзьпагібель’ (Нас.), ц.-слав., ст.-слав. пропадь ’цясніна, пропасць’. Прасл. *propadь, дэрыват з суф. ‑ь ад *propadǫ, *propasti ’прапасці’ (Слаўскі, SP 2, 50) першапачаткова nomina abstracta. У Насовіча, відаць, з царкоўнаславянскай, паколькі ў гаворках слова не зафіксавана. Развіццё значэння аналагічна пропасць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліхале́цце ’ліха, бяда’ (Ян.; Мат. Гом.), ’дрэнь, пагібель’ (Грыг., Нас., Бяльк.), ’дрэнны год’, ’няшчасце’, ’благое надвор’е’ (Касп.), ’неслух’ (б.-каш., Мат. Гом.), ’час вялікай нягоды’ (ТСБМ). Укр. лихолі́ття ’цяжкія часы’, рус. лихоле́тье ’пара пакут, узрушэнняў’, ст.-рус. лихолѣтие ’тс’. Прасл. lixolětьje (Трубачоў, Эт. сл., 15, 92). Да лі́ха і ле́та (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зато́р1 ’скучанасць людзей, сродкаў транспарту, крыгі і выкліканая ёю затрымка руху’. Рус., укр. затор, польск. zator ’тс’, славен. zatorпагібель, прыгнечанне’, серб.-харв. за́торпагібель’, макед. затор ’знішчэнне’. Ст.-рус. заторь ’затор1’ (XVII ст.). Параўн. балг. дыял. затра ’згуба’. Прасл. zatorь < za‑ter‑ti (гл. церці) як бязафіксны аддзеяслоўны назоўнік з чаргаваннем галосных: першаснае значэнне ’тое, што трэцца’. Параўн. рус. тор ’дарога, люднае месца’, торить ’пракладваць дарогу’ (Фасмер, 4, 81). Гл. зато́р2.

Зато́р2 ’сумесь для браджэння пры вырабе гарэлкі, піва і г д.’ Рус., укр. затор ’тс’, польск. zacier, уст. zator Ст.-рус. заторь ’затор’ (XVII ст.). Бязафіксны назоўнік з чаргаваннем галоснага ад дзеяслова za‑ter‑ti (гл. церці) з першасным значэннем ’тое, што заціраецца’ (параўн. зацірка) паўн.-слав. пашырэння. Гл. зато́р1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., што.

1. Размякчаць, рыхліць верхні слой глебы, аддзяляючы і падымаючы (лапатай, матыкай і пад.).

К. агарод.

2. Выкідваючы, выбіраючы зямлю, рабіць паглыбленне.

К. яму.

3. Выкопваць, даставаць што-н. з зямлі.

К. бульбу.

Капаць яму — рыхтаваць пагібель, тварыць зло каму-н.

|| зак. вы́капаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 2 і 3 знач.).

|| аднакр. капну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 знач.) і капяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -пеняце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 знач.; разм.).

|| наз. капа́нне, -я, н. і ко́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

|| прым. капа́льны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

труба́, -ы́, мн. тру́бы і (з ліч. 2, 3, 4) трубы́, труб, ж.

1. Доўгі пусты ў сярэдзіне прадмет пераважна круглага сячэння, прызначаны для правядзення вадкасці, пары і пад.

Водаправодная т.

2. Духавы медны музычны інструмент з раструбам на канцы.

3. Канал у арганізме для сувязі паміж асобнымі органамі.

Матачная т.

4. у знач. вык., каму-чаму і без дап. Пра дрэннае становішча, гібель, пагібель (разм.).

Цяпер нам — т.

Справа — т.

Вылецець у трубу (разм.) — разарыцца, застацца без грошай.

Хвост трубой (разм., жарт.) — не сумаваць, не падаць духам, трымаць сябе самаўпэўнена.

|| памянш. тру́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. тру́бны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)