трезво́н м.
1. (колоколов) перазво́н, -ну м., звон, род. зво́ну м.;
2. перен. гамо́нка, -кі ж., пагало́ска, -кі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гамана́, ‑ы, ж.
Разм. Бязладны шум мноства галасоў; гучная размова. Песня, смех, гучная гамана вырываліся з вагонаў. Мікуліч. У зале.. стаяла такая гамана, што цяжка было пачуць якое-небудзь асобнае слова. Сабаленка. // Чуткі, пагалоска. Па людзях жа пайшла гамана, што па лясах збіраецца вялікая сіла. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакая́нны, ‑ая, ‑ае.
Які змяшчае ў сабе пакаянне. А галаву свідравала адна пакаянная думка: «Навошта я браў паручыцельства ў Пазняка?..» Дуброўскі. / у знач. наз. пакая́нная, ‑ай, ж. Хадзіла нават такая пагалоска, што Мілеўскі потайкам паслаў просьбу да земскага начальніка. Ён пісаў пакаянную, прасіў закінуць за яго слова перад адпаведным начальствам. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Слы́нуць ‘лічыцца, славіцца, быць вядомым’ (Нас., Байк. і Некр.), ст.-бел. слынути ‘славіцца’ (Ст.-бел. лексікон); сюды ж слынь ‘пагалоска, чутка’ (Ласт.). Укр. сли́нути, польск. słynąć, чэш. slynouti ‘тс’. Паводле Слаўскага (SP, 1, 45), прасл. *slynǫti‑ дэрыват з суф. ‑nǫ‑ ад прасл. *sluti, гл. слуць, слыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
по́слух, ‑а і ‑у, м.
1. ‑у. Пакорнасць, паслушэнства. Байцы ж нашыя — героі, Ты не знойдзеш гэткіх армій.., Што за послух у казарме! Купала.
2. ‑у. Абавязак, ускладзены на кожнага манаха або паслушніка ў манастыры.
3. ‑у. Чутка, пагалоска. Можа, таму і пусцілі па вёсцы нядобразычлівыя языкі послух, што, вядома ж, Дарафей — нейкі бязладны. Даніленка.
4. ‑а. Гіст. Сведка на судзе ў Старажытнай Русі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бай 1, бая, м.
У дарэвалюцыйны час у Сярэдняй Азіі — буйны землеўладальнік; багач. Ён [Джамбул] калісьці дзяўчыну-красуню кахаў, Тлусты бай яго ластаўку сілай забраў. Панчанка.
бай 2, бая, м.
Разм.
1. Міфічная істота дзіцячага фальклору, якая расказвае байкі, казкі. Бег бай па сцяне ў чырвоным жупане. З нар.
2. Гаварун, пустамеля.
3. Пагалоска, паданне. Ходзіць вецер долам Лёгкаю паходкай І вядзе свой бай. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
молва́ ж. по́галас, -су м., по́галаска, -кі ж., пагало́ска, -кі ж., (слухи) чу́ткі, -так; прост. гавэ́нда, -ды ж.; (репутация) сла́ва, -вы ж.;
дурна́я молва́ нядо́брая сла́ва.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
чу́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Вестка, паведамленне. [Кандрат:] — А ад Барташэвіча чутак няма? — [Домна:] — ..Чаму няма? Напісаў, што скора прыйдзе. Лобан. Чуткі з вайны трохі-трохі даходзілі да горада, надта далёка была яна адгэтуль. Мурашка. І вось гэтай вясною маланкай абляцела ўсе вёскі чутка: да Першага мая шахцёры абяцаюць даць калійную соль. Кулакоўскі. // звычайна мн. (чу́ткі, ‑так). Звесткі (звычайна няпэўныя, недакладныя); пагалоска. Справы ў яго доўга не ладзіліся, і да Зыбіна даходзілі чуткі, што яго вось-вось здымуць з пасады. Мележ. Хадзілі чуткі, што ніякі.. [Мінін] не слесар, а жандар коннай петраградскай паліцыі. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мирско́й
1. уст. (людской) людскі́;
мирска́я молва́ людска́я гаво́рка; пагало́ска;
2. (светский) све́цкі, лю́дскі;
мирски́е дела́ све́цкія (людскі́я) спра́вы;
мирска́я суета́ людска́я ма́рнасць;
3. ист. грама́дскі;
мирска́я изба́ збо́рня;
мирская схо́дка сход грамады́, вяско́вы сход.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Трызво́н ‘звон ва ўсе званы (у царкве)’ (Нас., Байк. і Некр., Шымк. Собр.), ‘перазвон’ (РБС), ‘распаўсюджаная чутка’, ‘гамонка, пагалоска’, ‘поўха’, ‘суровая вымова’, сюды ж трызво́ніць ‘званіць’, ‘голасна, публічна гаварыць пра нешта’ (Нас.). Да звон (гл.); прыстаўка тры‑ з ц.-слав.-рус. трь‑/тре‑, ст.-слав. трь‑ (напр., трьблаженъ ‘тройчы шчаслівы’) (Фасмер, 4, 95 і 97), параўн. трыкляты (гл.), серб. триклет ‘тройчы пракляты’. Аднак у дадзеным выпадку, магчыма, зыходнае рус. трезво́нить — першапачаткова было ‘званіць ва ўсе званы — па тры звоны’, бо святочны звон быў не менш як у тры звоны, трезвон ‘святочны звон увогуле’, дать трезвона ‘даць кухталя, грымака, каб у вушах пачуўся трызвон’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)