о́рдар I м. о́рдер;

о. на кватэ́руо́рдер на кварти́ру

о́рдар II м., см. о́рдэн III

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прычапуры́цца, ‑пуруся, ‑пурышся, ‑цурыцца; зак.

Разм. Апрануцца лепш, чым звычайна, прывесці сябе ў лепшы выгляд; прыбрацца, прыфранціцца, прыхарашыцца. У лясным лагеры даяркі, пастухі, вартаўнікі прычапурыліся і чакалі таго незвычайнага свята. Сабаленка. Мікітавіч прычапурыўся, прышпіліў на пінжак свой працоўны ордэн. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сла́ва, -ы, ж.

1. Ганаровая вядомасць, усеагульнае прызнанне чыіх-н. заслуг, таленту і пад.

С. папулярнага артыста.

Паэтычная с.

Ордэн Славы.

2. Чутка, размовы (разм.).

Добрая с. ідзе пра наш горад.

3. Агульнапрынятая думка аб кім-, чым-н., рэпутацыя.

Добрая с. пра магазін.

На славу (разм.) — вельмі добра.

Толькі слава, што... (разм.) — толькі лічыцца, гавораць так, а на справе зусім наадварот.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзна́ка, -і, ДМа́цы, мн. -і, -на́к, ж.

1. Знак, метка, след, якія паказваюць на што-н.; запіс, штамп і пад., якія сведчаць што-н.

А. на карце.

А. ў дакументах.

2. Прыкмета, акалічнасць, па якіх можна вызначыць што-н.

Па ўсіх адзнаках ураджай будзе добры.

3. Асаблівасць, рыса, якімі асоба ці прадмет адрозніваюцца ад іншых асоб ці прадметаў.

Індывідуальная а. асобы.

4. Агульнапрынятае абазначэнне ацэнкі ведаў і паводзін навучэнцаў.

Атрымаць выдатную адзнаку.

5. Ганаровы знак, ордэн, медаль і пад.

Дыплом з адзнакай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лічма́н1ордэн’, ’медальён’ (Ян., Растарг.), лічба́н ’манета ў прывесках на каралях’ (Нас.). Укр. личма́н ’старэйшы пастух авечак’, ’буйная металічная аздоба, якую жанчыны носяць на шыі’, рус. новарас. ли́чман ’старэйшы пастух авечак’, перм. ’чалавек з крупным тварам’, бран. ’жэтон’, зах.-бран. ’ордэны, медалі’, курок., арханг. ’вельмі дробная манета’. Фасмер (4, 242–243) мяркуе, што ўкр. і рус. лексемы запазычаны з польск. liczman ’металічная бляха, пры дапамозе якой лічылі’, ’металічная бляшка, якая замяняе капейкі ў гульні’, ст.-польск. ’рахункавод’ — а гэта (ад liczyć ’лічыць’) можа быць частковай калькай лац. calculus ’каменьчык для лічэння’. Да лічы́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ман гл. Сцяцко (Афікс. наз., 54). Трубачоў (Эт. сл., 15, 85) прасл. ličьmanъ выводзіць з likъ, ličiti > лічы́ць (гл.). Суфікс ‑man‑ да і.-е. *‑men‑.

Лічма́н2 ’чалавек з тварам у высыпцы і струпах’ (М. Шаховіч, в. Сакі (бельск., ПНР) // Наша ніва. № 16. 1978. С. 4) — у выніку пераносу семантыкі лічма́н1 ’круглыя металічныя манеты, якія падобны да струпоў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

упрыго́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

Надаць каму‑, чаму‑н. прыгожы выгляд, зрабіць больш прыгожым, яркім; аздобіць. А колькі розных стужак, грабянёў, Хусцінак яркіх, завушніц прыгожых! Якіх яны красуняў упрыгожаць! Танк. Гарадоў нашых вуліцы, плошчы Упрыгожыла мора сцягоў. Машара. Багата і шчодра ўпрыгожыла вясна зямлю, адзеўшы яе зелянінаю, ярыною і жытамі. Колас. І зноў работа закіпела — аж дух займае ў хлопцаў. Спачатку ля краёў столь узорамі ўпрыгожылі, пасля да сярэдзіны дабраліся. Нядзведскі. // Стаць сведчаннем якіх‑н. заслуг (пра ордэны, медалі і пад.). Ордэн Чырвонага Сцяга ўпрыгожыў сцяг камсамола рэспублікі. «Звязда». // перан. Зрабіць больш поўным, багатым па зместу (жыццё, існаванне). Каб зноў жыццё сваё ўпрыгожыць, — За працу возьмемся хутчэй. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ступе́нь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Мера праяўлення якой-н. якасці, дзеяння і пад., параўнальная велічыня чаго-н.

С. падрыхтоўкі да ўборкі ўраджаю.

У значнай ступені.

У нейкай ступені (часткова).

2. перан. Этап у развіцці, здзяйсненні чаго-н.

С. развіцця эканомікі.

3. з парадк. ліч. Разрад, падраздзяленне ў класіфікацыі, структуры чаго-н.

Ордэн Славы і ступені.

Другая с. апёкаў.

4. Навуковая кваліфікацыя ў пэўнай галіне ведаў.

С. кандыдата філалагічных навук.

5. У матэматыцы: здабытак роўных сумножнікаў.

Лік у пятай ступені.

6. Частка састаўной ракеты, якая забяспечвае яе палёт на пэўным участку траекторыі і аддзяляецца пасля выгарання паліва, што знаходзіцца ў ёй.

7. Тое, што і прыступка.

Ступені лесвіцы.

Ступені параўнання — у граматыцы: формы якасных прыметнікаў і прыслоўяў, якія выражаюць якасць прадмета безадносна да яго меры (звычайная ступень) або параўнальна большую ці самую высокую меру якасці (вышэйшая і найвышэйшая ступень).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самкну́цца, ‑нецца; зак.

1. Зблізіўшыся, даткнуцца; злучыцца. Кантакты самкнуліся. // Згусціцца, стаць шчыльным. Краска змоўкла, а ў разоры Мрок гусцей самкнуўся. Колас. Неба чорнай беспрасветнасцю самкнулася з гарамі. Быкаў.

2. перан. Злучыцца, згуртавацца, стварыць адно цэлае. Рады пралетарыяту павінны самкнуцца яшчэ цясней і даць у гэтай барацьбе ўзор арганізаванасці і дысцыпліны. Ленін. У сваіх мэтанакіраваных адносінах да фальклору Купала і Багдановіч самкнуліся, хоць пачыналі з тыпалагічна розных сувязей з ім. Лойка. // Акружыўшы з усіх бакоў, злучыцца. Ракеты егерам рассыпаліся наўкол. Па іх мы бачылі, як самкнулася кола вакол нас. Няхай.

3. Заплюшчыцца, стуліцца (пра вочы, губы і пад.). Вочы мне з часам самкнуцца, Жвір мяне ўхутае цвёрды, Жыць між людзей застануцца Песня і Леніна ордэн. Купала. [Алена] адразу задумалася. Твар стаў строгі, прыпухлыя вусны самкнуліся. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыж, -а, мн. крыжы́, -о́ў, м.

1. Прадмет хрысціянскага культу ў выглядзе вертыкальнага стрыжня з адной або дзвюма папярочнымі перакладзінамі, на якім, згодна з Евангеллем, быў распяты Ісус Хрыстос; сімвал выратавання і збавення чалавецтва.

К. на купале царквы.

Нацельны к.

Крыжы на магілах.

2. У хрысціян: малітоўны жэст правай рукой, які сімвалізуе такі прадмет.

3. Фігура з дзвюх ліній, якія перасякаюцца пад прамым вуглом.

Намаляваць к.

4. Знак узнагароды, ордэн у форме такой фігуры.

Георгіеўскі к.

5. Ніжняя частка хрыбетніка, якая складаецца з пяці пазванкоў, злучаных з касцямі таза (спец.).

6. перан., адз. Пра цяжкі лёс, які выпаў на чыю-н. долю.

Цярпліва зносіць к. пакут.

Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца — арганізацыя для аказання дапамогі ваеннапалонным, хворым, раненым, пацярпелым у вайну.

Несці крыж — цярпліва пераносіць пакуты, выпрабаванні.

Ставіць крыж на кім-чым (разм.) — лічыць каго-, што-н. скончаным, больш не існуючым; траціць усякую надзею на каго-, што-н.

|| памянш. кры́жык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1, 3 і 4 знач.).

|| прым. крыжо́вы, -ая, -ае (да 1—5 знач.) і крыжавы́, -а́я, -о́е (да 5 знач.; спец.).

Крыжовы шлях.

Крыжавая косць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

почёт м. паша́на, -ны ж., мн. нет; (уважение) пава́га, -гі ж., мн. нет; (почитание) шанава́нне, -ння ср.; (честь) го́нар, -ру м.;

о́рден Почёта о́рдэн Паша́ны;

пьедеста́л почёта п’едэста́л го́нару;

быть в почёте быць у паша́не;

по́льзоваться почётом карыста́цца паша́най (пава́гай);

ока́зывать почёт выка́зваць паша́ну;

почёт и уваже́ние! паша́на і пава́га!; (в знач.: «моё почтение») маё шанава́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)