нехлямя́жы, ‑ая, ‑ае.

Несамавіты; нязграбны, няўклюдны. Рабы ад воспы і нехлямяжы Іван асабліва няважна выглядаў у пары з Шарэйкам. Брыль. На сценах віселі людскія цені; яны ківаліся, вялізныя, нехлямяжыя, як малпы. Бядуля. // Дрэнна, непрыгожа зроблены (аб рэчах, прадметах). Нехлямяжае самаробнае сядло. □ Едзе [маці Горава] паўз Круціцкае падвор’е ў сваёй нехлямяжай, падобнай на гарбуз брычцы. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляме́шка1 ’рэдкая страва з мукі’ (ТСБМ). Да ляме́ха (гл.).

Ляме́шка2няўклюдны, непаваротлівы чалавек’, лемешы́шчэ ’вельмі няздатны, няздольны, непаваротлівы чалавек’ (ТС). У выніку пераносу значэння з ле́мех (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няўда́ліца, ‑ы, м. і ж.

Разм. Такі, якому нічога не ўдаецца; няўмелы, няўклюдны чалавек. Няўдаліца Сцяпан і тут не выкіраваў як трэба — утулкаю кола зачапіў за .. шула. Мележ. Яўсей толькі скоса пазіраў на сына і моўчкі сабе думаў: якая няўдаліца гэты яго меншы. Сабаленка. // Што‑н. дрэнна зробленае. [Воз] быў няўдаліца: крывабокі, завалены ўправа. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Глабузда́ ’дурань, ненармальны чалавек’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. параўноўвае гэта слова з літ. grabũzdasняўклюдны’. Але можна таксама меркаваць, што глабузда́ роднаснае слову гламазда́ ’няўмека, бесталковы чалавек і да т. п.’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стаўды́р ‘плот, агароджа’ (Сцяшк. Сл.), ‘упарты, някемлівы чалавек’ (Сл. рэг. лекс.), сталды́р ‘высокі, няўклюдны чалавек’ (кір., Нар. сл.), сто́ўдыр ‘валацуга’ (Сцяшк. Сл.), стаўду́р ‘тупы, разумова недаразвіты чалавек’ (Скарбы, Сцяшк. Сл.), сюды ж стаўдырава́ты ‘высокі’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, набліжанае да папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрабакі, скрабаке́ ‘атопкі ад старых ботаў’ (Шат.), скрабні́, скрэ́батні ‘чаравікі’ (Касп.), скрабаты́ ‘дрэнныя боты’ (Варл.). Рус. тамб. скре́бни ‘дрэнныя боты’, ярасл. ‘вялікі, няўклюдны абутак’, кастр. скре́шни ‘атопкі ад ботаў, ад якіх адрэзаны халявы’. Да скробаць (гл. наступнае слова; параўн. асабліва значэнне ў Насовіча: ‘рабіць непрыемнае шарканне ботамі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Неўкавы́рны ’незгаворлівы; флегматык’ (Касп.), ’няветлівы, непаслухмяны’ (Ян.), ’капрызны, свавольны’ (Сцяшк. Сл.), неўкавырный ’неўгамонны; якога нічым нельга крануць, упарты’ (Нас.), ’упіра; той, якім нельга ўкіраваць’ (Бяльк.), ’капрызны’ (Юрч.), ніўкавырный ’упірлівы, цяжкі для выхавання або для кіравання’ (мсцісл., З нар. сл.), рус. неуко‑ вырныйняўклюдны, нялоўкі, непаваротлівы; непрыгожы, несімпатычны; неўгамонны; незгаворлівы’. Гл. укавырны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сту́ібень, сту́ібінь ‘не надта разумны; дурань’ (полац., Нар. лекс.), сту́іб, сту́ібеньняўклюдны, нязграбны, рагаты’ (“няйнакш некалі так называлі ідалаў ад стода”, Барад.). Відаць, сюды ж стаўбе́нь ‘ёлупень’ (Яўс.), ‘стоўб; маўчун’ (Мат. Маг. 2), ‘нейкі слуп (або ідал?)’ (мсцісл., З нар. сл.), магчыма, другасна збліжаныя з стоўб, гл. Няясна; гл. туебень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́рба ’тоўстая трэска’ (трак., віл., іўеў., шальч., Сл. ПЗБ), шальч. ’тоўсты пласт зямлі’, ’тоўсты кавалак сала’, польск. lurba ’тоўстая трэска’, рус. ёнаўск. лю́рба ’неахайны чалавек’ Запазычаны з літ. liùrba ’тоўстая трэска’, liùrba, liùrbis ’тупы, разява’, ’няўклюдны або неахайны чалавек’ (Грынавяцкене і інш., Liet. term., 182; Лаўчутэ, Сл. балт., 32). Сюды ж ваўк. лю́рба твар’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́ндзіла ’непаваротлівы, няўклюдны чалавек’ (Мат. Маг. 2). Параўноўваецца з укр. дыял. сандига ’непаваротлівы чалавек; дахадзяга’, якое выводзіцца з *sъldyga (гл. папярэдняе слова), што да ўкр. досовдати(ся) ’даплесціся, дабрацца’ (< *do‑sъldati sę) (Шульгач, Прасл. гідронім., 169). Сумніўна; хутчэй да сунуцца (гл. сунуць) праз незафіксаванае *сунда (параўн. дыял. durandá ад durʼėč, гл. Саевіч, Derywacja, 161) з экспрэсіўным суф. ‑іла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)