няўклю́дны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
няўклю́дны |
няўклю́дная |
няўклю́днае |
няўклю́дныя |
| Р. |
няўклю́днага |
няўклю́днай няўклю́днае |
няўклю́днага |
няўклю́дных |
| Д. |
няўклю́днаму |
няўклю́днай |
няўклю́днаму |
няўклю́дным |
| В. |
няўклю́дны (неадуш.) няўклю́днага (адуш.) |
няўклю́дную |
няўклю́днае |
няўклю́дныя (неадуш.) няўклю́дных (адуш.) |
| Т. |
няўклю́дным |
няўклю́днай няўклю́днаю |
няўклю́дным |
няўклю́днымі |
| М. |
няўклю́дным |
няўклю́днай |
няўклю́дным |
няўклю́дных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
няўклю́дны, -ая, -ае (разм.).
1. Пазбаўлены зграбнасці, лоўкасці ў рухах; непаваротлівы.
Н. мядзведзь.
2. перан. Дрэнна, недастаткова апрацаваны; няскладны.
Няўклюдныя выразы.
|| наз. няўклю́днасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
няўклю́дны в разн. знач. неуклю́жий
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
няўклю́дны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Пазбаўлены зграбнасці, лоўкасці ў рухах; непаваротлівы. Паўнатвары, у ватоўцы, у зімовай шапцы і ў цёплых чаравіках,.. [хлапчук] нагадваў няўклюднае медзведзянё. Хадкевіч. На сушы цюлені няўклюдныя, як чарапахі. Хомчанка. // Пазбаўлены зграбнасці; нялоўкі (аб рухах і пад.). Няўклюдная хада. / Аб рэчах, прадметах. Наш вялікі і няўклюдны аўтобус з радыёапаратураю грымеў на выбоінах палявых дарог. Грахоўскі. Са сталоўкі ўжо выкінулі адну з доўгіх няўклюдных лавак. Нядзведскі.
2. перан. Дрэнна, недастаткова апрацаваны, адшліфаваны; няскладны. І так паварочваў [Валодзька] сказ, і гэтак — атрымлівалася нешта няўклюднае і незразумелае. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недалу́жны, -ая, -ае (разм.).
1. гл. недалуга.
2. Непрыглядны, няскладны, няўклюдны.
|| наз. недалу́жнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нехлямя́жы, -ая, -ае.
Несамавіты; нязграбны, няўклюдны; дрэнна зроблены (аб рэчах, прадметах).
|| наз. нехлямя́жасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мешкава́ты, -ая, -ае.
1. Надта шырокі, падобны на мяшок (пра адзенне).
М. касцюм.
2. перан. Нязграбны, няспрытны, няўклюдны.
М. хлопец.
|| наз. мешкава́тасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
няўда́ліца, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ліц (разм.).
Такі, якому нічога не ўдаецца; няўмелы, няўклюдны чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вуглава́ты, -ая, -ае.
1. З выступамі і вугламі, няроўны.
Вуглаватыя камяні.
Вуглаватая постаць (з востра выступаючымі абрысамі).
2. перан. Няўклюдны, нязграбны.
Вуглаватыя рухі.
|| наз. вуглава́тасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аляпава́ты, ‑ая, ‑ае.
Зроблены без густу, груба. Аляпаваты ўзор. // перан. Грубы, няўклюдны. Аляпаватае разважанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)