дэфіцы́т, ‑у, М ‑цыце, м.
1. Перавышэнне расходаў над даходамі. Бюджэтны дэфіцыт.
2. Недахоп чаго‑н., нястача ў чым‑н. Дэфіцыт тавараў. Дэфіцыт у паліве. □ Да хлопца пацягнуліся з капшукамі партызаны. Папера была яшчэ большым дэфіцытам, чым тытунь. Шахавец.
[Ад лац. deficit — нестае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Колькасць страчанага прадукта пры высыханні. Нормы ўсушкі. / у іран. ужыв. Калі ў краме ёсць нястача, Дык «усушка» там, няйначай, Ці «утруска», ці мо’ «мышы» — Так заўсёды ў актах піша. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяско́рміца, ‑ы, ж.
Разм. Нястача, адсутнасць корму для жывёлы, птушак. [Леў Раманавіч:] — Не ведаю, можа цяпер з кармамі палепшае, кукурузу сеяць пачынаем, а то, брат, бывае такая бяскорміца, жах адзін. Асіпенка. [Гарлахвацкі:] З часам, калі.. корму станавілася ўсё менш і менш, буйнейшыя экземпляры [жывёлы] пачалі выміраць ад бяскорміцы. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рабо́та ’праца, занятак, дзейнасць’, ’прадукт працы’ (ТСБМ; шчуч., астрав., паст., віл., смарг., в.-дзв., брасл., мядз., лід., гродз., люб., пух., ігн., шальч., кам., Сл. ПЗБ; Бяльк.), робо́та ’праца; прылада працы’ (ТС), ст.-бел. робота, работа, работати, рус. рабо́та, укр. робо́та, польск., в.-луж., н.-луж. robota, чэш., славац. robota ’паншчына’, славен. robọ̑ta, серб. ра̀бота, ’паншчына’, харв. ràbota ’работа, праца’, балг. ра́бота. Прасл. *orbota ўзыходзіць да і.-е. *orbhos, роднаснага гоц. arbajþs ’патрэба, нястача’, ст.-в.-ням. ar(a)beit ’работа, нястача’, ням. Arbeit ’работа’ (Фасмер, 3, 427; Чарных 2, 91–92).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыду́ха ’стан вады (нястача ў ёй кісларода) пад лёдам, калі гіне рыба; замор’ (Янк. 3.; рагач., Сл. ПЗБ; Крыв., ТС), ’незамерзлае месца на рацэ’ (Бяльк.), ’незамерзлае месца на рацэ, куды збіраецца рыба’ (Ян.). Бяссуфіксны назоўнік ад прыдушы́ць з “адваротным” чаргаваннем у фіналі асновы, прэфіксальнае да душы́ць (гл.). Параўн. рус. дыял. приду́ха ’нястача кіслароду ў вадаёме пад лёдам’, ’адтуліна ў лёдзе, дзе збіраецца рыба ў пошуках прытоку паветра’, укр. приду́ха ’недахоп кіслароду (у тым ліку і ў вадзе)’, палес. приду́ха ’палонка; вада, што ў час адлігі з’яўляецца на рэчцы’, польск. przyducha ’недахоп паветра пад лёдам’ (калі гэта не запазычанне з усх.-слав.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Псо́та ’шкода; свавольства’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр.), ’шкода’ (Сіг.), ’пястун; наравісты, пераборлівы’ (Клім.), ст.-бел. псота ’выхадка, свавольства’. Укр. псо́та ’бядота, бяда, галеча, нястача’; ’дрэннае надвор’е’, ’лаянка’. З польск. psota, psocić ад pies, першапачаткова ’гайняваць; аддавацца распусце’ (Банькоўскі, 2, 957).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
недочёт м.
1. (нехватка суммы) няста́ча, -чы ж., недаста́ча, -чы ж.;
2. (погрешность) хі́ба, -бы ж.; (недостаток, изъян) недахо́п, -пу м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бяда́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. бе́ды і (з ліч. 2, 3, 4) бяды́, бед, ж.
1. Няшчасце, гора.
Дапамагчы ў бядзе.
Беды цярпець — каменнае сэрца мець (прыказка). Б. па бядзе як па нітачцы ідзе (прыказка).
2. Нястача, галеча.
У хаце — б.
3. у знач. вык. Дрэнна; непрыемна.
Б. мне з ім.
◊
Бяда вялікая (разм.) — не мае значэння, няважна.
Бядой латаны (разм.) — вельмі бедны.
Далей ад бяды (разм.) — пра нежаданне ўвязвацца ў непрыемную гісторыю.
Такой бяды; толькі (той) бяды (разм.) — не мае значэння.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
недастача, нястача, недахоп, недабор; недахват, брак (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
прасве́тласць, ‑і, ж.
1. Здольнасць ясна, правільна мысліць; часовая яснасць, выразнасць усведамлення. Чуткі ўлілі нейкую прасветласць у напружанае становішча ў мястэчку. Гартны. І ці давалі гэтыя гаворкі якую-небудзь прасветласць у думках? Чорны.
2. Разм. Уласцівасць прасветлага. Гора, нястача, няўпраўка як бы глядзяць на героя з кожнага кутка і шчыліны, адбіраючы ўсю прасветласць жыцця. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)