сарамя́жлівы, ‑ая, ‑ае.
Які саромеецца, бянтэжыцца; нясмелы. — Эх, вы: сарамяжлівая дзяўчына! — прамовіў Сухавараў крыху зняважліва. Колас. Сарамяжлівы і як бы нечым заклапочаны, хлапчук схаваўся за матчыну спіну. Сачанка. // Які выяўляе збянтэжанасць, хваляванне, нясмеласць. Чутны сарамяжлівы голас: — І чаго вы, дзядзька Сілівон, упікаеце нас [хлопцаў] дарэмна. Лынькоў. Вусны.. [Міхася] кранула сарамяжлівая ўсмешка. Аношкін. // Поўны хвалявання, збянтэжанасці. Сарамяжлівая радасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непаваро́тлівы, ‑ая, ‑ае.
Павольны, марудны, няспрытны ў рухах. Прыехаў я ў Мінск як самы сапраўдны правінцыял: нясмелы, непаваротлівы, сарамяжы. Скрыган. Над галавою.. з натужным р[о]вам, ад якога стагнала зямля, сунуліся непаваротлівыя бамбардзіроўшчыкі. Мележ. // перан. Някемлівы, нерухавы (у справе). Як не даваў.. [Гарачун] спуску пустазеллю і агрэхам, так і не было ад яго спакою і некаторым непаваротлівым брыгадзірам. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
го, выкл., часта з паўтарэннем (го-го-го!).
1. Ужываецца для выражэння пачуццяў радасці, здзіўлення і пад. — Го, якая радасць! .. — пачуўся голас сувязнога. М. Ткачоў.
2. Ужываецца як прызыўнае слова, кліч. Яшчэ момант, і пачуўся нясмелы воклік. — Гого! — Го! — адгукнуўся дзед Талаш, пазнаўшы голас свайго Панаса. Колас.
3. Ужываецца гукапераймальна для выражэння грубага смеху. — Го-го! — рагочуць падлетні. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стесня́ться
1. (чувствовать стеснение) саро́мецца, быць нясме́лым, бая́цца;
он стесня́ется пу́блики ён саро́меецца пу́блікі, ён нясме́лы пе́рад пу́блікай;
2. страд. сціска́цца; абмяжо́ўвацца; см. стесня́ть 1, 2.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сарамлівы, сарамяжы, сарамяжлівы, сарамяжны, цнатлівы, канфузлівы, ціхманы (абл.); баязлівы, нясмелы, нерашучы (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
◎ Пло́хі, плохы, плохый ’спакойны, сарамлівы’ (Сл. ПЗБ), ’мірны, рахманы’ (гродз., Нар. сл.), плохый ’прыручаны’, плоха(я) (курыца) (кобр., ц.-палес., гродз., ЛА, 1); укр. плохий ’мірны, ціхі, лагодны, рахманы, пакорлівы’, тюховитий ’тс’, рус. архані. плохливый ’баязлівы’, цвяр., пск. плохой ’някемлівы, бесклапотны’; польск. płochy ’нясталы, схільны да уцёкаў, палахлівы’, харв. чак. plóh ’сарамлівы, нясмелы’. Звычайна суадносяць гатую лексему з полах (Фасмер, 3, 286; Маргынаў, Слав. акком., 127–128) < прасл. *ро!хь з блізкай семантыкай ’трывожны, хвалюючы’, тлумачачы яе як рэдукцыю поўнагалосся (Банькоўскі, 2, 624).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
няўпэ́ўнены, ‑ая, ‑ае.
1. Які сумняваецца ў правільнасці чаго‑н., пазбаўлены веры, упэўненасці. Часам бывае так: быў чалавек няўпэўнены ў якой-небудзь справе, не верыў у яе поспех. І раптам убачыў, што справа дае пэўную карысць. І тады гэты чалавек робіцца самым заўзятым яе прыхільнікам. Зуб.
2. Які выказвае нерашучасць, адсутнасць цвёрдасці. Стук быў ціхі, няўпэўнены, але ён скалануў... Лёдзю. Карпаў. Голас падаўся нясмелы, няўпэўнены, але яго раптам многія падтрымалі, бо ён, відаць, быў тут да месца. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыто́ены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прытаіць.
2. у знач. прым. Тайны, скрыты; затоены. Макоўчык гаварыў з самай сур’ёзнай мінай, але Запару ў яго словах чуўся прытоены смех. Мележ. — Ну, вы жартуеце, што ўсё тут смачнае, — з прытоеным гонарам сказала гаспадыня. Арабей.
3. у знач. прым. Які тоіць у сабе што‑н.: загадкавы. На прапанову аб прызначэнні загадчыцай фермы Ганны Хведасюк сход адказаў прытоеным маўчаннем. Навуменка. Прытоеная цішыня чутка вартавала кожны гук, кожны нясмелы шолах. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наха́бны, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца нахабствам; бесцырымонны, бессаромны. Нахабныя дамаганні. □ [Адам:] — Ёсць, брат, у горадзе людзі, якія не пакарыліся і не пакарацца нахабным заваёўнікам... Якімовіч. Я хлопец сціплы і не нахабны, можна сказаць, сарамлівы і нясмелы. Чарнышэвіч. // Назойлівы, неадчэпны (пра жывёл, птушак, насякомых). Дзверы ў сенцы яшчэ не адчынены, ды каля парога, на траве, стракаціць ужо і настойліва кланяецца хаце вечна галодная, нахабная арава качак. Брыль. // Які выражае нахабства. Нахабны тон. Нахабны выгляд. □ Лена адвярнулася: вельмі ж нахабны позірк у гэтага «казла», як называлі Вадзягу ў сяле. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разве́яць, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак., што.
Разнесці ў розныя бакі (ветрам); пусціць па ветры. Ветрык развеяў туман, перастала імжыць. П. Ткачоў. Каля плёсу віхор падхапіў шматкі сухога сена, падняў іх угару і развеяў. Федасеенка. // перан. Рассеяць, знішчыць, разагнаць. Развеяць трывогу. □ Пачуўся ўсплёск, успыхнула злосць у душы рыбака, а злосць гэтую развеяў звонкі дзявочы смех. Брыль. Каб як-небудзь развеяць сумны настрой, Максім спытаў у Сяргея: — Як табе тут жывецца ў горадзе? Машара. Нясмелы агеньчык развеяў паўзмрок, і хата зноў стала пустой і ціхай. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)