нясме́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нясме́лы нясме́лая нясме́лае нясме́лыя
Р. нясме́лага нясме́лай
нясме́лае
нясме́лага нясме́лых
Д. нясме́ламу нясме́лай нясме́ламу нясме́лым
В. нясме́лы (неадуш.)
нясме́лага (адуш.)
нясме́лую нясме́лае нясме́лыя (неадуш.)
нясме́лых (адуш.)
Т. нясме́лым нясме́лай
нясме́лаю
нясме́лым нясме́лымі
М. нясме́лым нясме́лай нясме́лым нясме́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нясме́лы несме́лый; стесни́тельный, засте́нчивый, ро́бкий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нясме́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не вызначаецца смеласцю; сарамлівы. Прыехаў я ў Мінск як самы сапраўдны правінцыял: нясмелы, непаваротлівы, сарамяжы. Скрыган. Каля Дубравінай Косця заўсёды станавіўся нясмелы і негаваркі. Карпюк. // Які выражае адсутнасць смеласці. На нясмелы стук у дзверы Стафан падышоў і спытаў: — Хто там? Колас.

2. перан. Які слаба праяўляецца. Недзе далёка-далёка грымеў першы нясмелы гром. Асіпенка. Прарваліся аднекуль нясмелыя промні сонца. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

несме́лый нясме́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баязлі́вы, -ая, -ае.

Які ўсяго баіцца, нясмелы, палахлівы.

Б. чалавек.

Б. позірк.

|| наз. баязлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сарамлі́вы, -ая, -ае.

1. Які саромеецца, бянтэжыцца; нясмелы.

С. хлапец.

2. Непрыстойны.

Сарамлівыя словы.

|| наз. сарамлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стесни́тельный

1. (затруднительный) ця́жкі; (неудобный) невыго́дны; (ограничивающий) абмежава́льны;

2. (застенчивый) сарамлі́вы, нясме́лы;

стесни́тельный челове́к сарамлі́вы (нясме́лы) чалаве́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палахлі́вец, ‑ліўца, м.

Разм. Палахлівы, нясмелы чалавек. [Жонка:] — Палахлівец ты, вось што я табе скажу. Ты ўсяго баішся. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́бкий нясме́лы, баязлі́вы;

не из ро́бкого деся́тка не з баязлі́вага дзяся́тка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зва́жлівы, ‑ая, ‑ае.

Які ўмее ўступіць, зважыць другому. [Глечык] быў нясмелы і маўклівы, зважлівы да старэйшых і байчэйшых за яго. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)