Панаво́рышчу ’нечакана, выпадкам’ (Бяльк.). З *панаровышчу ў выніку метатэзы зычных; далей да нораў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нара́ў ’спадоба’ (Юрч.), нараўцо ’звычай’ (Некр.), параіцца: Дзе сяльца, там і нараўца (Янк. 1). Гл. нораў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Панаро́ўка ’звычай’ (Касп., Мат. Гом., Сцяшк. Сл.), ’дрэнная звычка’ (Юрч.). Конфіскнае ўтварэнне (па‑ + ‑ка) ад нораў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

но́ров м. но́раў, -раву м.; (характер) нату́ра, -ры ж.;

с но́ровом з но́равам, нараві́сты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кавале́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кавалера, належыць яму. Кавалерскі такт. □ [Падлоўчы] успамінаў тады свае маладыя кавалерскія гады, свой жывы і гарачы нораў, свой спрыт да паненак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыпо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Выпараць усіх, многіх або ўсё, многае. Павыпорваць лісянят з нораў. □ Дзед Талаш, павыпорваў [гузікі з белымі арламі] і замяніў іх сваімі саматужнымі, паляшуцкімі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серди́тый прям., перен. сярдзі́ты; зло́сны;

серди́тый нрав сярдзі́ты (зло́сны) но́раў;

серди́тый таба́к перен. сярдзі́ты (мо́цны) тыту́нь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

характар, натура, нораў, душа, псіхалогія

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

непаўто́рны, ‑ая, ‑ае.

Адзіны ў сваім родзе; выключны, асаблівы. Кожная рака, нібы жывая істота, мае свой нораў, свой характар, сваё аблічча, свой непаўторны .. выгляд. В. Вольскі. Прастор лашчыў вока красой непаўторнай і свежай. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нараві́ць ’імкнуцца, намагацца, старацца’ (мін., Жыв. сл.; слонім., Нар. словатв.), ’дагаджаць, гадзіць’ (Нас., Федар., Сцяшк.), ’уступаць, саступаць’ (навагр., З нар. сл.; Юрч.), ’чакаць’: цѣлый часъ норовивъ цебе (Нас.). Гл. нораў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)