но́раў

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. но́раў
Р. но́раву
Д. но́раву
В. но́раў
Т. но́равам
М. но́раве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

но́раў, -раву, мн. -равы, -аў, м.

1. Характар, сукупнасць душэўных якасцей.

Круты н.

Розныя па нораве.

2. Звычай, уклад жыцця, звычка.

З норавам — упарты, наравісты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

но́раў, -раву м. нрав; но́ров;

з ~равам — с но́ровом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

но́раў, ‑раву, м.

1. Характар, сукупнасць псіхічных якасцей. Круты нораў. Вясёлы нораў. □ Нораву.. [Кірыла] быў неспакойнага. Лупсякоў. [Маўра] не стала пярэчыць [мужу]. Не магла. Гэта было не ў яе нораве. М. Ткачоў. / у перан. ужыв. На што вада, але і тая Не ўсюды роўны нораў мае. Спакойна ў ямах і заторах, Але капае дол у горах. Колас. Калгасныя коні .. былі розныя — і па выгляду, і па звычках, і па нораву. Ракітны.

2. звычайна мн. (но́равы, ‑аў). Звычай, уклад жыцця, звычка. Учора ў клубе Барыс праслухаў лекцыю аб норавах капіталістычнага грамадства. Жычка.

•••

З норавам — упарты, наравісты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Но́раў ’характар; упарты характар з капрызамі’ (Нас., Яруш., Шат., Бяльк.), ’звычай’ (Нас.), но́роўнораў, звычка’ (ТС), наро́ў ’тс’ (Ян.), ’нораў, натурлівасць’ (ТС), ст.-бел. норовы (1562, Карскі, 1, 249), укр. но́ров ’характар; прыхамаць, капрызы’, рус. но́ров, на́ров ’характар; жаданне; прыступ да справы’, славац., чэш. nrav ’характар, звычка; звычай’, ст.-чэш. nrav ’тс’, славен. nrȁv ’звычка, характар’, серб.-харв. на́рав ’тс’, макед. нарав ’тс’, балг. нъра́в, дыял. нара́вие ’тс’, ц.-слав. нравъ. Прасл. *norvъ, роднаснае літ. nóras ’воля, жаданне’, norė́ti ’хацець’, грэч. νωρεῑ ’моц, сіла’; таго ж паходжання ст.-інд. nar‑ ’мужчына’, авест. nar ’тс’ і пад. (Фасмер, 3, 84; Бязлай, 2, 229).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

занату́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

Заўпарціцца, уперціся, праявіць свой нораў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нараві́цца, -раўлю́ся, -ро́вішся, -ро́віцца; незак.

Упарціцца, паказваць свой нораў.

Конь часта наравіўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́йны, -ая, -ае.

1. Неспакойны, дзёрзкі, свавольны.

Б. нораў.

2. Моцны, парывісты.

Б. вецер.

|| наз. бу́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зама́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм., неадабр.).

Манера дзейнічаць, звычка, нораў.

Барскія замашкі.

Купецкія замашкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злонра́вие ср., уст. пага́ная нату́ра, пага́ны но́раў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)