Няго́да ’непагода, непагадзь’ (Чач., Некр.; слонім., Арх. Бяльк.; петрык., Шатал.), него́да, нэго́да ’тс’ (ТС, Сл. Брэс.), ’непагадзь; бяда, няшчасце’ (Бяльк.), ’дрэннае надвор’е; нязгода’ (Гарэц.), ’дрэннае надвор’е; дрэнны настрой’ (Сл. ПЗБ), ’няшчасце, няўдача’ (Яруш.), укр. него́да ’дрэннае надвор’е, непагадзь’, рус. негода ’дрэннае надвор’е; дрэнны чалавек’, чэш. nehoda ’дрэннае надвор’е; няшчасны выпадак’, славац. nehoda ’няшчасце’, славен. negóda ’няшчасце, няшчасны выпадак; штосьці непрыемнае’, серб.-харв. нѐгода ’няшчасце’. Да *godъ (гл.) з першасным значэннем ’падыходзячы, спрыяльны час’. Распаўсюджанне тыпалагічнай мадэлі паводле матэрыялаў Лінгвістычнага атласа Еўропы гл.: Іанеска–Руксандою, Revue roumaine de linguistique, 28, 253–262. Параўн. пагода.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кудо́шыць ’круціць, згортваць’ (ТС). Да кудаса (гл.) ’мяцеліца, непагадзь, завея’. Рэгулярна а > о пад націскам, спарадычна ‑siti > ‑šiti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Слюпата́ ‘вялікая слота’ (люб., Нар. словатв.). Кантамінацыя слота (гл.) і хлюпаць (гл.); параўн. таксама хлю́па ‘слота, непагадзь’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падо́ра ’завіруха, завея’ (Бяс.). Рус. дыял. падера, падора ’тс’, падарь ’зімняя непагадзь’. Ад па‑ і дзяру (Гл. Фасмер, 3, 183).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мра́зіць ’імжэць’, мразь ’непагадзь’ (хойн., Шатал.), рус. валаг. мразь ’туманная мгла ў золкае надвор’е’, арл. ’нешта накшталт намаразі’. З ц.-слав. мразь, роднаснага да мароз < прасл. morzъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Макрыя́ць, макрая́дзь ’слата, непагадзь, макрэча’ (Др.-Падб., мядз., Нар. словатв., Крыў., Дзіс.) < макрыя́дзь; краснап. макрае́ддзе ’тс’ (Лемц. дыс.). Аформлена паводле макра́дзь (гл.), аднак застаецца няясным ‑ы‑. Да мокры (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́падок ’хвароба, смерць, упадак’ (КСТ). Відаць, да выпадак (у знач. ’няшчасны выпадак’) з характэрнай для поўдня Беларусі заменай ы на у пасля губных; параўн. семантычную паралель: годзіна ’непагадзь’ і ліха годзіна ’тс’ (Нар. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́даса ’мяцеліца, непагадзь’ (Касп., Жыв. сл., Янк. Мат., Мал., Сцяц. Нар., Чач., Сцяшк., Яруш.). Карскі (Беларусы, 137) разглядаў гэта слова як запазычанне з літ. kū̃das ’слабы’. Семантычна зусім незразумела. Надзейнасць гэтага супастаўлення цалкам залежыць ад дакладнага вызначэння непасрэднай балтыйскай крыніцы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перадра́га, (пырыдря́га) ’непагадзь (дождж, слата, снег)’ (кам., ЖНС), рус. передря́га ’тс’. Русізм (?). Да пера- і ⁺драга/дря́га́, якое да прасл. *dręga, *dręgy < *dręgati, звязанага этымалагічна з *dŕ̻gati (рус. дёргать), *drъgati (параўн. дры́гаць) і з drъžati (усх.-маг. дрыжаць) (SP, 4, 221–222).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мра́ка ’непагадзь’ (браг., Шатал.; Ян.), лельч. ’снег з дажджом’ (ЛАПП), мра́чны ’дажджлівы’ (Ян.), мра́чыць ’імжэць’ (браг., Шатал.). З укр. мовы, параўн. мра́ка, мря́ка ’густы туман з дробным дажджом’, мря́чити ’імжэць’, мра́чний ’туманны, дажджлівы’. Узыходзіць да прасл. morkъ > морак (гл.). Параўн. таксама ЕСУМ, 3, 528.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)