не́пагадзь, -і, Т -ддзю, ж. (разм.).

Зацяжная непагода.

Асенняя н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́пагадзь

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. не́пагадзь
Р. не́пагадзі
Д. не́пагадзі
В. не́пагадзь
Т. не́пагаддзю
М. не́пагадзі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

не́пагадзь ж., разг. нена́стье ср., непого́да, не́погодь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

не́пагадзь, ‑і, Т ‑ддзю, ж.

Зацяжная непагода. Зверху, амаль што нячуйны, сыпаўся дробненькі, як пыл, дожджык-імжака; .. абцяжаранае змрокам і непагаддзю, нізка асела неба. Быкаў. Мікола развітаўся і выйшаў з хаты ў цемень, у гразь, у халодную асеннюю непагадзь. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́пагадзь ’непагода’ (Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк.). Да паго́да (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

не́пагадзь ж., непаго́да ж. nwetter n -s, Schlchtwetter n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

непагадзь, непагода, нягода; слата, хлюпота, хлюпа, хліпата, макрэдзь (разм.); зала (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

не́погодь прост. не́пагадзь, -дзі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sour weather

не́пагадзь

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

inclement [ɪnˈklemənt] adj. fml суро́вы; непаго́дны;

inclement weather не́пагадзь

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)