мыш ж. мышь;

ляту́чая м. — лету́чая мышь;

сядзе́ць як м. пад ве́нікам — сиде́ть затаи́в дыха́ние; сиде́ть ни жив ни мёртв;

загі́нуць як руда́я м. — пропа́сть ни за что;

надзьму́цца як м. на кру́пы — наду́ться как мышь на крупу́;

гара́ нарадзі́ла м.погов. гора́ родила́ мышь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плечо́ в разн. знач. плячо́, -ча́ ср.;

перело́м плеча́ перало́м пляча́;

пра́вое (ле́вое) плечо́ вперёд! воен. пра́вае (ле́вае) плячо́ напе́рад!;

на плечо́! воен. на плячо́!;

плечо́ коромы́сла плячо́ каро́мысла;

на плеча́х проти́вника воен. на пляча́х праці́ўніка;

плечо́м к плечу́ плячо́ ў плячо́;

по плечу́ пад сі́лу, па сі́ле;

не по плечу́ не пад сі́лу;

име́ть го́лову на плеча́х мець галаву́ на пляча́х;

име́ть за плеча́ми мець за пляча́мі;

пожима́ть плеча́ми паціска́ць пляча́мі;

руби́ть с плеча́ сячы́ з-за пляча́;

с плеч доло́й! з плячэ́й дало́ў!;

гора́ с плеч гара́ з плячэ́й;

вы́нести на свои́х плеча́х вы́несці на сваі́х пляча́х;

взвали́ть на пле́чи узвалі́ць на пле́чы;

лежа́ть на плеча́х ляжа́ць на пляча́х.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спа́сці, спаду, спадзеш, спадзе; спадзём, спадзяце, спадуць; пр. спаў, спала; зак.

1. Упасці ўніз, адарваўшыся, аддзяліўшыся ад чаго‑н. І лес, што мроіў па-над рэчкай, Якоча, крышыцца, гудзе, То тут, то там вяршок спадзе. Колас. Нораў сваіх штаноў .. [Грышка] добра ведае: калі моцна бяжыш і не трымаеш іх — абавязкова спадуць. Якімовіч. // Апасці (пра лісце, кветкі і пад.). З каштана спалі ўсе лісты.

2. Панізіцца ва ўзроўні, пайсці на спад (пра ваду, вадаём). Вада ў .. [сажалцы] значна спала, у некаторых месцах выступіла зямля. Маўр. Паводка на Данцы спала. Няхай. // Меншаючы, прапасці, знікнуць (пра пухліну, ацёк і пад.). Спала пухліна на нагах, сцішыўся пакутлівы боль у кісцях і пальцах рук. Гарбук. // Высахнуўшы, знікнуць (пра расу). [Ракіцкі:] — Не, спачатку пойдзем паснедаем. Я ўжо, пакуль спала раса, добра намахаўся касой. Прокша.

3. Зменшыцца ў сіле праяўлення; аслабець. Гарачыня спала толькі пад вечар. Пташнікаў. І якой жа была .. радасць [доктара], калі назаўтра раніцай тэмпература спала. Якімовіч. За мастком тэмп работы спаў — тут быў цяжкі грунт, спрэс з каменнем. Мікуліч. // перан. Прайсці, знікнуць (пра пачуццё, стан і пад.). Да .. [жонкі] .. [Ходас] прыйшоў, счакаўшы, пакуль спадзе, адхлыне яе злосць. Адамчык. [Свідэрскі:] — Не ганарыся, твой гонар спадзе. Глебка.

•••

Гара з плячэй спала — тое, што і гара з плячэй звалілася (гл. гара).

Карона з галавы не спадзе гл. карона.

Спала заслона гл. заслона.

Спасці з цела (твару) — схуднець.

Цяжар з душы спадзе гл. цяжар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Со́пка1гара конусападобнай формы, вулкан’ (ТСБМ), ‘купіна’ (Касп., ЛА, 5), ‘магільны насып’ (Шатал., ЛА, 2), ‘вялікі курган, старажытная магіла круглай формы’ (віц., Яшк.), ‘курган, грудок’ (ТС), ‘намагільны насып’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ‘кратавінне’ (рас., Сл. ПЗБ). Рус. (арх.) со́пка ‘невялікая гара, якая стаіць асобна’, ‘вулкан; невялікі востраў’, дыял. ‘узгорак’, соп ‘насып’, стараж.-рус. съпъ ‘насып, узгорак, гара’. Выводзяць ад соп, якое да сыпаць (Міклашыч, 334; Праабражэнскі, 2, 357; Траўтман, 293), параўн. таксама каш. sëpa ‘кратавінне’ ад sëpac ‘сыпаць’ (SEK, 4, 264). Даль (4, 273) узводзіць да сопеть, гл. сапці; Фасмер (3, 719) дапускае сувязь з гэтым дзеясловам толькі для значэння ‘вулкан’. Паводле Крукоўскага (Уплыў, 73), бел. сопка з рускай, але гэта, магчыма, толькі ў значэнні ‘вулкан’. У іншых славянскіх мовах (чэшскай, польскай) таксама з рускай, гл. Голуб-Копечны, 334; Варш. сл., 6, 268; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 329.

Со́пка2 ‘канапа’ (ТС), со́ўка ‘тс’ (маст., Сл. ПЗБ). Памяншальнае ад сафа́ ‘мяккая шырокая канапа’, якое праз рус. софа́ ‘тс’ або польск. sofa з франц. sofa, італ. sofá ‘канапа, сафа’; заходнееўрапейскія словы ўзыходзяць да араб. suffia ‘падушка на вярблюжым сядле’ (Фасмер, 3, 729).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́рка 1, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Памянш. да гара (у 1, 2 знач.); невялікая гара. Катацца з горкі. Горка папер.

2. Прыстасаванне для сарціроўкі вагонаў на станцыях, якое дазваляе выкарыстоўваць сілу цяжару вагонаў для перамяшчэння іх па схіле чыгуначнага пуці. Сартавальная горка. Механізаваная горка.

го́рка 2,

1. Прысл. да горкі.

2. безас. у знач. вык. Пра адчуванне гаркоты, горкага смаку. Ад зёлак у роце горка.

3. безас. у знач. вык., каму. Пра пачуццё горычы, прыгнечаны настрой, у якім знаходзіцца хто‑н. Некалькі разоў прачытала Аленка гэты ліст. У некаторых момантах чытання ёй то было прыемна, то горка і крыўдна. Колас.

4. у знач. выкл. го́рка! Разм. Вокліч, якім за вясельным сталом просяць маладых пацалавацца. У прасторнай, ярка асветленай зале палаца гучаць вясельныя песні і чуецца традыцыйнае «горка!». Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трымунта́н ‘сіберны вецер’ (Сцяшк. Сл.), трымукта́н ‘паўночны вецер’ (калінк, Арх. ГУ). Міжземнаморскі тэрмін з франц. tramontane ‘паўночны халодны вецер на заходнім узбярэжжы Італіі і паўночнай Корсікі’ або з італ. tramontano ‘тс’ < tra‑ ‘праз’ (< лац. trans‑ ‘тс’) і montana ‘гарыстая мясцовасць, нагор’е’ (лац. mons, montisгара’) (Фасмер, 4, 93; ЕСУМ, 5, 618; SWO, 1980, 769), якія рознымі шляхамі трапілі на Беларусь. Параўн. польск. tramontana ‘паўночны вецер’, рус. азоўск. трамонта́но, тремонта́на ‘тс’, дан. термонта́н ‘горны вецер’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цэ́лы, -ая, -ае.

1. Такі, ад якога нічога не аддзелена.

На чыстым абрусе ляжаў ц. бохан хлеба.

2. Які поўнасцю ахоплівае што-н. (пра адрэзак часу, месца, прастору).

Ц. тыдзень.

Калона расцягнулася на цэлую вярсту.

3. Аб вялікай колькасці. вялікіх памерах, аб’ёме чаго-н.

Ц. кавалак сала.

Цэлая гара камення.

Ц. мех бульбы.

4. Не пашкоджаны, не знішчаны, не сапсаваны; не зношаны.

Пасля пажару у́ вёсцы хата засталася цэлая.

Чаравікі былі старыя, але цэлыя.

5. Не паранены, здаровы.

Ц. вярнуўся з вайны.

6. у знач. наз. цэ́лае, -ага, н. Што-н. адзінае, непадзельнае.

Адзінае ц.

Цэлы лік або цэ́лае — лік. які складаецца з цэлых адзінак, які не мае дробу.

У цэлым

1) ва ўсёй сукупнасці. цалкам;

2) увогуле, без падрабязнасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пако́т1 ’столь’ (ДАБМ, 755), поко́т, поку́т ’столь, гара’ (Шушк.), поко́т ’столь’ (Тарнацкі, Studia) ’шчыт дома, які закладзены бярвеннем’ (Шат.), ’жэрдкі, якія кладуць замест столі ў гумне ці на хляве’ (Бяльк.), ’жэрдкі для ўмацавання саломы на страсе’ (Сл. ПЗБ), поко́т, часцей поко́ты мн. ’лагі, па якіх закочваюць бярвенні на зруб (ТС). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад пакаціць < каціць (гл.). Параўн. таксама павал.

Пако́т2 ’кола’ (Анімілле), покато́ ’тс’ (Сл. ПЗБ), пакатцо́ ’драўляная падстаўка круглай формы пад патэльню’ (Сл. ПЗБ), пакаты́ ’прыстасаванне для пагрузкі лесу’ (Мат. Гом.). Да каціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярох ’верх прадметаў, на які можна пакласці што-небудзь’ (Нік. Заг.), паўн.-рус. (паўсюдна) верех ’верх’; ’верхні паверх дома’; ’гара (у будынку)’; ’верхні слой, паверхнасць’. Відаць, бел. лексема складае адзіны бел.-рус. арэал. Гук ‑о‑ другасны, новы; ён узнік паміж дзвюма зычнымі, збег якіх цяжка вымаўляецца (Карскі, 1, 201). Параўн. гэту з’яву ў інш. словах: ваўк. zubiòr ’зубр’ (Федар., 1), лід. мудзʼор ’мудры’ (КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узгорак, пагорак, прыгорак, узгор'е, горка, гара, узвышша, узвышак, груд, грудок, курган / на Далёкім Усходзе: сопка; горб (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)