Нары́нуць ’напасці, наляцець раптоўна’, ’натрапіць, наткнуцца’ (ТС). Да рынуць (гл.); паводле Мяркулавай (Этимология–1978, 98), для праслав. *narinęti sę характэрна было значэнне ’накінуцца, напасць, наляцець’ пры *rinęti ’піхаць’ (^выклікаць рух’ < ’знаходзіцца ў руху’ < ’цячы, ліцца’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уссу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Нечакана наткнуцца на каго‑, што‑н. у час руху. Уссунуцца на пень. □ — А браткі ж мае, — гаварыў часам «дзядзька», спускаючыся з мокрага ганка, — вось цемрыва, хоць на воўка ўссунься, а-я-яй! Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нары́ццанаткнуцца, напароцца’ (ТС), ’натрапіць, наскочыць’: Нарыўса на жураўля на балоці (саліг., Нар. словатв.). Да рыць (гл.), пра паралелізм у развіцці прасл. *ryti, *гъоай і *rinęii гл. Мяркулава, Этимология–1978, 98, параўн. нарвацца ’натрапіць’, нарынуць ’тс’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напе́рціся, ‑пруся, ‑прэшся, ‑прэцца; ‑промся, ‑працеся; пр. напёрся, ‑перлася; заг. напрыся; зак.

Разм.

1. Стоўпіцца ў адным месцы ў вялікай колькасці. У клуб наперлася народу.

2. Ідучы, едучы, наткнуцца на каго‑, што‑н. Наперціся на пень.

3. Груб. Наесціся многа, уволю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нады́баць ’натрапіць, сустрэць’ (Сцяшк. Сл.; Сцяц., в.-дзв., Шатал.), надыбацьнаткнуцца, набрысці’ (слонім., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ), параўн. надыбаць рой ’знайсці ў лесе дупло з роем’ (ашм., З нар. сл.). Да ды́баць ’ісці, чыкільгаць’ (гл.), параўн. надыйсці́ ’натрапіць’: надышоў на грыбы (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напаўзці́, -паўзу́, -паўзе́ш, -паўзе́; -паўзём, -паўзяце́, -паўзу́ць; напо́ўз, -паўзла́, -паўзло́; -паўзі́; зак.

1. на каго-што. Паўзучы, наткнуцца на што-н.

Н. на камень.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыпаўзці, запаўзці куды-н. у вялікай колькасці.

Напаўзло мурашак у хату.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Насунуцца, засланяючы сабой што-н.

Напаўзлі хмары з поўначы.

Шапка напаўзла на вочы.

|| незак. напаўза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набрести́ сов., разг.

1. набрысці́; натра́піць; (натолкнуться) наткну́цца, найсці́;

2. (собраться в одном месте) набрысці́; найсці́, мног. панахо́дзіць; сабра́цца, мног. пазбіра́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нае́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́дзь; зак.

1. на каго-што. Наткнуцца на каго-, што-н. у час язды.

Н. на пешахода.

2. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Прыехаць у вялікай колькасці.

К вечару наехалі госці.

3. перан., на што. Ссунуцца са свайго месца, засланіўшы сабой што-н. (разм.).

Шапка наехала на вочы.

|| незак. наязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. нае́зд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Напатка́ць ’сустрэць’, ’натрапіць’ (Яруш., ТСБМ, Сл. ПЗБ), напаткацца ’сустрэцца твар у твар’ (Сцяшк.). Прыставачнае ўтварэнне ад *tykati ’тыкаць, кранаць, сутыкаць’, вядомага большасці славянскіх моў, параўн. яшчэ ў Насовіча патка́ць ’сустрэць выпадкова’, паткну́ць ’раптам наткнуцца на каго-небудзь’, паткну́цца ’выпадкова сутыкнуцца’ і інш., цяпер звычайна малаўжывальныя без дадатковага прэфікса (с‑, на-, гл. спаткаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

натра́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., на каго-што.

Напасці, наткнуцца на што‑н. Як звычайна, [хлопцы] накіраваліся ў лес. Праз некаторы час знайшлі некалькі маладзенькіх грыбоў.. А яшчэ праз некалькі крокаў натрапілі на лісічкі. Маўр. Прабіраючыся на ўсход, .. [Гнядкоў] на шчасце натрапіў на партызанскі атрад Прыборнага і застаўся ў ім. Шамякін. // Сустрэцца з кім‑н., выпадкова наткнуцца на каго‑н. [Волька:] — А дзе Кастусь — мы не ведаем. Можа, і ён нас шукае, але натрапіць адно на другое не можам. Чорны. Раманаў позірк усё блукаў па зале ды вось натрапіў і на Генку. Ярашэвіч.

•••

Натрапіць на след — тое, што і напасці на след (гл. напасці).

Не на таго натрапіў — тое, што і не на таго напаў (гл. напасці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)