жа́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; заг. жалься; незак.
1. Выказваць жальбу, нездаволенасць; бедаваць. — Вот едзем, дык едзем! — жаліўся ціха ў цемені стары барадаты селянін. Нікановіч.
2. Наракаць, скардзіцца на каго‑н.; падаваць скаргу. — Скажы сыну, што не дарую яму, жаліцца пайду. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пла́кса, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм.
1. Той, хто часта плача без уважлівай прычыны. — Эх, плакса... Ты, відаць, толькі да слёз і здатная. М. Ткачоў.
2. Той, хто любіць скардзіцца, наракаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жэ́рабя, ‑я, н.
Умоўны знак (дробная рэч, паперка і пад.), які выцягваецца наўгад з шэрагу падобных прадметаў пры вызначэнні чарговасці, абавязку або права на што‑н. Кінуць жэрабя. Цягнуць жэрабя. □ Але як гэты надзел дастаўся.. [Раману] па жэрабю, то і не было на каго наракаць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стагна́ць, стагну́, сто́гнеш, сто́гне; стагні́; незак.
1. Абзывацца стогнам.
Хлопчык ціха стагнаў ад болю.
2. перан. Скардзіцца, наракаць; пакутаваць.
Такі ўжо чалавек: стогне і стогне, як быццам толькі яму цяжка жыць.
3. перан. Утвараць працяглыя гукі, падобныя да стогну; аддавацца працяглым гулам на ўдары, гусці пад цяжарам чаго-н.
Стогнуць у траве кулікі.
Пад цяжарам вагонаў стогнуць рэйкі.
Стогне лес ад буры.
|| наз. стагна́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Піня́ць, фалькл. піняці ’наракаць, дакараць’ (віц., Рам. 3), ’злаваць, папікаць’, піняцца ’скардзіцца, злавацца’ (Бяльк.). КЭСРЯ, 332 выводзяць ад пеня, якое са ст.-слав. пена ’штраф’ < пят. росна < ст.-грэч. ποινή ’пакаранне’. Гл. таксама пяня́цца ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Батава́ць ’гаварыць; без злосці дакараць за які-небудзь учынак’ (ДАБМ, 921; карта № 320), ’наракаць’ (Янк. I). Здаецца, зыходзіць трэба з семантыкі ’дакараць’. Тады можна думаць пра метафарычнае паходжанне ад *батаваць ’біць, караць’ (бат ’бізун’; параўн. рус. батова́ть ’біць’) → ’дакараць’ → ’гаварыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́мствоваць ’злоснічаць, абгаворваць, ганіць’ (ТС), рымстава́ць ’злавацца’ (жлоб., Жыв. сл.), рымсава́ць ’плакаць, упарціцца’ (чач., Жыв. НС). Рус. ре́мство ’нянавісць; злосць’, ремствовать ’ненавідзець’, укр. ре́мство, ремст ’абурэнне’, ремствувати ’наракаць’. Мацэнаўэр (LF 16, 181) параўноўвае з літ. susiremti ’уперціся супраць каго-небудзь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маракава́ць 1 ’разумець, разбірацца ў якой-небудзь складанай справе, абдумваць што-небудзь’ (ТСБМ, Чач., Шат.), рус. арханг., перм. морокова́ть ’думаць, разумець, кеміць’. Звязана чаргаваннем галосных з мере́кать ’кеміць’ (Бернекер, 2, 38; Фасмер, 2, 657), мере́чить ’надумваць нешта благое’, якія да прасл. merk‑/mьrk‑.
Маракава́ць 2 ’крыўдзіцца, крыўдаваць, злавацца, наракаць’ (ТСБМ, Шат., Сцяц.; бар., Хрэст. дыял.; мін. дзярж., КЭС; слонім., Нар. словатв.), марокаваць ’скардзіцца’ (КТСБМ, Якуб Колас). Укр. морокува́ти ’злавацца, бурчэць на каго-небудзь’, рус. перм. морока́ться ’скардзіцца, выклікаць незадавальненне’, польск. marykować, (a)marykować, marakować ’лемантаваць, наракаць, маркоціцца, шкадаваць’. Паводле Варш. сл. (2, 890), дапускаецца магчымасць запазычання з с.-лац. amaricare ’дакучаць’ < лац. amārico ’рабіць горкім’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
плаксі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які часта плача. [Галя:] — Ідзіце, ідзіце ўжо дадому, а то сын прачнецца і хопіцца, што няма бацькі, плакаць будзе. Можа, ён у вас вельмі плаксівы? Сабаленка.
2. Такі, які бывае пры плачы; падобны да плачу. Плаксівы голас. □ І Раман, адразу зрабіўшы плаксівы выраз твару, паплёўся ў кватэру. Ваданосаў.
3. Які любіць скардзіцца, наракаць. Дарэмна Апанас наракаў на сваю долю. Дачка яго была не з плаксівых. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пеня́ть несов. нарака́ць (на каго, што), крыўдава́ць (на каго, што); (жаловаться) ска́рдзіцца (на каго, што); (укорять) дакара́ць (каго, што);
◊
пеня́й на себя́ крыўду́й (нарака́й) на сябе́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)