нарака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., на каго-што, з дадан. і без дап.

Выказваць крыўду на каго-, што-н., незадавальненне кім-, чым-н.

|| наз. нарака́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нарака́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. нарака́ю нарака́ем
2-я ас. нарака́еш нарака́еце
3-я ас. нарака́е нарака́юць
Прошлы час
м. нарака́ў нарака́лі
ж. нарака́ла
н. нарака́ла
Загадны лад
2-я ас. нарака́й нарака́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час нарака́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нарака́ць несов. ропта́ть, се́товать, пеня́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нарака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., на каго-што, з дадан. сказам і без дап.

Выказваць крыўду на каго‑, што‑н., нездавальненне кім‑, чым‑н. Было страшна, голадна, але Анатоль ніколі не хныкаў, ніколі не наракаў на цяжкасці. Асіпенка. З людзьмі Аўгуст Эрнеставіч умее ладзіць. Шафёры, грузчыкі, возчыкі, экспедытары з пагрузачнай канторы на яго не наракаюць. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нарака́ць ’скардзіцца, выказваць свой боль, скруху’ (Байк. і Некр., БРС, ТСБМ, Сл. ПЗБ), нарэка́ць ’тс’, укр. нарікати ’называць’, ’папракаць’, ’скардзіцца’, рус. нарекать ’называць’, ’надзяляць, вызначаць’, ’скардзіцца’, ’абгаворваць’, польск. narzekać ’бедаваць, жаліцца, скардзіцца’, чэш. naříkati ’жаліцца, шкадаваць’ і пад. Гл. рэ́кнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ропта́ть несов. нарака́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нарака́нне, -я, н.

1. гл. наракаць.

2. звычайна мн. -і, -яў. Дакор, папрокі.

Матчыны нараканні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заропта́ть сов. пача́ць нарака́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

возропта́ть сов., уст., поэт. пача́ць нарака́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хны́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Жаласна плакаць, утвараючы адрывістыя насавыя гукі.

2. перан. Скардзіцца, наракаць на што-н.

|| наз. хны́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)