наря́женныйII и наряжённый (назначенный в наряд) прызна́чаны (у нара́д); (посланный) пасла́ны, вы́праўлены, мног. павыпраўля́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прэс-бюро́, нескл., н.

1. Рэдакцыйны апарат для абслугоўвання друку, створаны на перыяд работы з’ездаў, канферэнцыі, нарад.

2. Пастаянны аддзел пры агенцтвах друку, тэлеграфна-інфармацыйных агенцтвах і іншых арганізацыях, які забяспечвае прэсу артыкуламі, інфармацыяй, ілюстрацыйным і іншым матэрыялам. Прэс-бюро БелТА.

[Англ. press-bureau.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца тонкім у выніку качання чым‑н. па паверхні. Цеста раскачалася.

2. Разм. Выйсці са стану апатыі, бяздзейнасці. Слаба ў нас праходзіць кампанія агляду вытворчых нарад, не раскачаліся так, як у іншых мясцкомах вузла. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паднара́д ’падкладка ў абутку ад пад’ёму да наска’ (ТСБМ, Інстр. I, Сцяшк.), поднара́д ’тс’ (ТС). Рус. поднаря́д ’тс’, аддзеяслоўнае ўтварэнне ад поднарядить ’падшываць нарад або паанарад’ < нарядить < ряд. У бел., відаць, з рус., паколькі дзеясловы ад рад бел. м. не ўласцівыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Панара́д ’каркас, аснова калёс’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’ткацкі станок’ (Мат. Гом., Нар. сл.), ’поўны камплект колаў’ (Інстр. I), ’другарадныя часткі бота: сцелькі, заднікі і інш.’ (Гарэц.), ’усе ткацкія прылады’ (Сцяшк. МГ, Інстр. II), понара́д ’тс’ (Влад.), панаро́д ’калёсы з драбінамі; матэрыял на ніз ботаў’ (Др.-Падб.). Беларускі рэгіяналізм. Утворана пры дапамозе прыст. па‑ ад нарад (гл.) або як бязафіксны дэрыват ад *панарадзіць < нарадзіць (гл.); далей да рад. У інш. слав. мовах з іншымі прыстаўкамі: рус. снаря́д ’снасць, прылады’, чэш. nářadí ’прылады’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Снара́д ‘гарматны боепрыпас’ (ТСБМ), ‘ступка з таўкачом’ (Сцяшк. Сл.), знара́д ‘гарматны набой’ (Некр. і Байк.). Ст.-рус. снарядъ сустракаецца ў перадачы слоў гетмана Хадкевіча ў 1615 г.: велѣлъ ис снаряду палит, што можа сведчыць пра наяўнасць слова ў спецыфічным значэнні ‘гармата’ ў старабеларускі перыяд, у той час, як у рускіх помніках шырока ўжывалася нарядъ ‘артылерыя’ (Адзінцоў, Этимология–1981, 89–90). У сучаснай літаратурнай мове, хутчэй за ўсё, запазычана з рус. снаряд. Гл. Трубачоў, Дополн., 3, 697; ЕСУМ, 5, 333. Гл. нарад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паве́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Афіцыйнае пісьмовае паведамленне з выклікам куды‑н. Праз некалькі дзён .. [Валі] прыйшла павестка з явіцца ў гарадскую ўправу, а неўзабаве прыйшоў і нарад паліцыі. Няхай. І тых, каму ўручаліся павесткі, Дарога павяла ў ваенкамат. Смагаровіч.

2. Круг пытанняў, якія павінны быць абмеркаваны на сходзе, пасяджэнні. Даклад пачаўся пасля таго, калі была прынята павестка. Васілевіч.

•••

Павестка дня — тое, што і павестка (у 2 знач.). Павестка дня вялікая і разнастайная, і сход абяцае зацягнуцца да самага вечара. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзі́ны

1. в разн. знач. еди́нственный;

а. ў сваі́м ро́дзе — еди́нственный в своём ро́де;

а. сын — еди́нственный сын;

2. (неподельный, общий) еди́ный;

а. план дзе́янняў — еди́ный план де́йствий;

а. фронт — еди́ный фронт;

а. нара́д — еди́ный наря́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нарт ’упарты чалавек, які хоча усё рабіць па-свойму’ (Бяльк.), ’назола, упарты’ (Юрч. Фраз.), нарт і нард ’упартае, сярдзітае дзіця ці жывёла’ (Нас.), сюды ж нарціцца ’ўпарціцца’ (Юрч. СНС). Згодна з Фасмерам, з *na і *гг > /ъ ’вастрыё, шпень’ (гл. рот), параўн. фразеалагізм лезці на ражон ’быць настырным, упартым’ (гл. Фасмер, 3, 46); вывядзенне Насовічам нард < нарад ’нараджэнне’, параўн. вырадак, рус. урод і пад., здаецца менш пераканальным у сувязі з малой распаўсюджанасцю форм слова з канцавым -д, якія самі маглі ўзнікнуць пад уплывам народнай этымалогіі; балтыйская этымалогія, якую прапанаваў Вяржбоўскі для бел. дыял. нарт, анарт, нард ’дэспат, вупар’ < літ. nartus ’наравісты, упарты’ і якую Лаўчутэ. (Балтизмы, 56) лічыць надзейнай, пры наяўнасці назоўніка nartas /нораў’ і дзеяслова nertėti ’шалець’ здаецца больш пераканальнай, асабліва ўлічыўшы лакальны характар беларускага слова. Параўн., нарат ’чорт’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

урачы́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да урачыстасці (у 2 знач.), звязаны з урачыстасцямі; святочны. Урачысты дзень. Урачысты нарад войск. Урачыстае шэсце. Урачыстае пасяджэнне Мінскага Савета народных дэпутатаў.

2. Важны, знамянальны. Нібы шануючы ўрачыстую хвіліну развітання, людзі пайшлі маўклівыя, засяроджаныя. Лынькоў.

3. Які вызначаецца велічнасцю, выклікае ўзвышаныя пачуцці. Дзесьці заспявалі ў начы званы. Урачыстыя і трывожныя плылі галасы іхнія. Галавач. Адразу за агародам бор, гонкія ўрачыстыя сосны. Навуменка. Колькі ўрачыстага хараства тоіць ціхая летняя ноч! Дуброўскі. // Прыўзняты, патэтычны. Карніцкі пацалаваўся з дзецьмі, прамовіў ўрачыстым голасам: — Абвяшчаецца пасадка на самалёт «Партызанскі край — Вялікая зямля». Паслядовіч. // Які знаходзіцца ў прыўзнятым стане; стрыманы, строгі. Сход пачаўся а сёмай гадзіне. Нашы ўсе прыйшлі нейкія ўрачыстыя, апранутыя ў найлепшае адзенне. Сабаленка. Быў.. [начальнік цэха] урачысты, падцягнуты і крыху бледны. Карпаў.

4. Надзвычай сур’ёзны па сваёй важнасці, па свайму зместу. Урачыстая клятва. Урачыстае абяцанне. □ Запанавала напружаная цішыня, якую парушалі толькі ўрачыстыя словы прысягі. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)