Паморак уст. ’мор’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ, Арх. Бяльк.; слонім., Сл. ПЗБ), помо́рок, помэ́рокнапасць, прывід’ (Сл. Брэс.), паму͡орак (Федар. 2), памо́р (Мат. Гом.) ’мор’. Рус. помо́р і помо́ра ’пошасць’, укр. помі́р ’тс’. Дэрыват з суф. ‑ак або бязафікснае ўтварэнне ад памары́ць < мары́ць. Гл. таксама мор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сці́ра ’страта’ (Юрч. Вытв.), сці́рства ’тс’ (Касп.). Параўн. укр. дыял. стиранапасць’. Вытворныя ад сціраць ’знішчаць’: со свету сціраюць (Нас.), сціра́цца ’разбурацца, гінуць, знікаць, прападаць’ (Юрч. Вытв., ТС), што да церці (гл.); да семантыкі параўн. стараж.-рус. терѧти ’губіць, спусташаць’, рус. поте́ря ’згуба’, теря́ть ’губляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насла́нне, ‑я, і насланнё, ‑я, н.

Напасць, няшчасце. [Рыгору] успомнілася, як адзін год яшчэ пры нябожчыку-бацьку гэтакае насланнё на іх было: з пушчы панадзіўся воўк і ўсіх авечак перацягаў. Сабаленка. [Маці:] — І вось скажы, дачушка, насланнё на нашу хату. Ніяк хвароба нас не пакідае. Я ўстала — хлопец злёг. Пташнікаў. Дзецям Ганна нічога не сказала, а сама затужыла. За што на яе такое пасланне? Лобан. // Паводле забабонных уяўленняў: тое, што наслана нібы «нячыстай сілай»; прывід. [Алесь:] А калі апамятаўся, то нічога не знайшоў... Не ведаю, братачка, што і падумаць, быццам насланнё нейкае, д’ябальская праява, не іначай... Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Насланнё ’насланне, навядзенне чарадзейнай сілаю’ (Нас.) ’нашэсце’, ’пра таго, хто ў вялікай колькасці з’яўляецца дзе-небудзь, несучы шкоду’ (полац., Нар. лекс.), ’бяда, гора, няўдача, няшчасце’ (бялын., Янк. Мат.), ’напасць’ (Яруш.), насла́нне ’непрыемнасці, беды, няўдачы, хібы ў справах, усё, што з’яўляецца як бы насланым, пасланым у якасці кары злой сілай’ (Гарэц.), ’эпілепсія’, ’ачмурэнне’: bo czort u jeho nasłany (Пятк. 2, 209). Да насла́ць ’паслаць’, гл. слаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́ўрышчанапасць, гора, ліха, бяда’ (жлоб., Жыв. сл., Ян.), наўрэць ’неспадзявана сустрэць, убачыць, напаткаць’: вужаку наўрэў (Купала), наўрэцца ’напаткацца’ (Жд. 2), наўрицца ’выпадкова набрысці, натрапіць, нечакана сустрэцца’ (Гарэц., Бяльк.), наўрыцца ’знячэўку спаткаць, натрапіць’ (маладз., Янк. Мат.), параўн. выпадак (ву́падок) ’няшчасце, непрыемнае здарэнне’ (ТС). Да ўраць ’натыкаць, насаджваць’, гл. наўраць, наві раць, наворышча, вор2© да семантыкі ϊ параўн. наткнуцца ’нечакана сустрэць’, спаткацца ’сустрэцца’ і пид.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прычы́на ’з’ява, акалічнасць, якая абумоўлівае другую з’яву; віна’; ’падстава, зачэпка’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Ян.; ашм., Стан.; Сл. ПЗБ, ТС), прічы́на ’тс’ (Бяльк.), прычы́нка ’зачэпка’ (Янк. 3.), з далейшым семантычным развіццём — ’выпадак, нагода’ (Дзмітр., Нас., Нар. Гом.), ’напасць’ (швянч., смарг., мядз., Сл. ПЗБ), ’няшчасце, бяда’, ’пажаданне нядобрага’ (Ян.), ’падучая хвароба’ (Нас.). Асобна трэба вылучыць таксама яшчэ больш далёкія ў семантычных адносінах прычы́на ’варажба аб замужжы’ (Маш.), ’бяседа’ (ТС). Укр. причи́на ’падстава’, ’бяда; хвароба, выкліканая чараўніцтвам’, ’віна’, рус. причи́на ’прычына’, дыял. ’дзіўны выпадак; непрыемнасць, напасць, няшчасце’, ’сурокі; хвароба, гарачка; падучая’, польск. przyczyna ’прычына’, чэш. přičina ’падстава, нагода’, славац. príčina, в.-луж. přičina, н.-луж. pśicyna, серб.-харв. причѝна, балг. причи́на, макед. причина ’тс’. Аддзеяслоўны назоўнік ад *pričiniti < *činiti (гл. прычыніць, чыніць) (Бернекер, 1, 156; Брукнер, 82; Фасмер, 3, 369). Паводле Банькоўскага (2, 932), на з’яўленне значэння ’з’ява, акалічнасць, якія служаць падставай для чаго-небудзь’, паўплывалі пераклады лац. causa і ням. Ursache ’прычына’. Для ўсходнеславянскіх моў дапускаецца калькаванне з польскай або чэшскай (ЕСУМ, 4, 583).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́ўра ’настырны, пранырлівы чалавек’ (докш., Сакалоўская, вусн. паведамл.). Магчыма, да набіраць ’натыкаць, насаджваць; вешаць на жэрдкі для сушкі гарох, траву і інш.’, зак. трыв. наўраць (гл.), літаральна ’той, хто ўсюды лезе’, параўн. укр. навратливий ’навязлівы, надаедлівы’; або да наўрэць ’нечакана сустрэць’ (гл.), параўн. фармальна ідэнтычнае укр. букав. на́вра ’слата, нягода’, на́ўрышчанапасць, ліха, бяда’; аднак найбольш блізкім па семантыцы з’яўляецца наврытытысянамерыцца, паставіць на сваім’ (пін., Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

на́валач, ‑ы, ж.

Разм.

1. Хмары, туман, смуга. На момант святлее, а пасля навалач насоўваецца ізноў. Пестрак. Ноч пацямнела, у змрочнай навалачы зусім знік месяц. Быкаў.

2. Груб. Той, хто прыйшоў, з’явіўся аднекуль, не тутэйшы. — Нейкая навалач з усяго свету сядзіць у Наносах, як скула, і адважваецца папракаць яго, Сцяпана Івашкевіча! Чарнышэвіч.

3. зб. Пагард. Зброд, варожыя людзі. Фронт штодзённа патрабаваў як мага больш паравозаў, баявой тэхнікі для барацьбы з фашысцкай навалаччу. Сабаленка.

4. Тое, што і напасць. «І што гэта за навалач такая,.. — не гараць дровы, хоць ты трэсні». Сіпакоў. «Што за навалач?» Боль, уеўшыся ў спіну, дзіўным водгуллем чуўся то ў баку, то ў жываце. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыклі́ка ’прэтэнзія, прычына да незадаволенасці; прымета, від; напасць; праклён’ (Нас.), пры́кліка ’прычына, падстава’ (Кос., Растарг.); сюды ж прыклю́к ’прычына, прычэпка’ (пін., Нар. лекс.) з дыялектным чаргаваннем націскнога галоснага і пры́кляўка ’зачэпка, падстава’ (жлоб., Мат. Гом.) з суфіксальным фармантам на месцы ўсечанай часткі кораня. Да клі́каць ’голасна зваць’ (гл.), параўн. прыкляка́ць ’заўважаць, звяртаць увагу’ (Мат. Гом.) < прасл. *klikati гукапераймальнага характару (ЭССЯ, 10, 41) з далейшым семантычным развіццём. Усходнеславянскае арэальнае ўтварэнне, параўн. рус. смал., зах.-бранск. при́клика, пры́клика ’прычына, падстава, нагода’, бранск. ’абгавор, паклёп’, смал. при́клик ’нагода, падстава’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сты́рыць ‘стаяць, прысутнічаць, дыжурыць’ (Варл.), ‘украсці’ (Яўс., Мат. Гом.), сту́рыць, сты́рыць ‘тс’ (Сцяшк. Сл.), магчыма, сюды ж стыря́тысь ‘здохнуць, памерці (пра пчол)’ (драг., Жыв. св.). Параўн. рус. сты́рить ‘дражніць; украсці; спрачацца, сварыцца’, сты́ра ‘хто любіць спрачацца’, ‘сонная гультаяватая кабета’, укр. дыял. сти́ранапасць; спакуснік’, а таксама каш. stořëc ‘хваліць, маніць, ашукваць’. Няясна; ненадзейныя параўнанні з ісл. styr ‘вайна’ (Шымк. Собр.), с.-н.-ням. stûr ‘неслухмяны, непакорлівы’ і інш. Гл. Фасмер, 3, 789; ЕСУМ, 5, 416. Хутчэй за ўсё, звязана чаргаваннем з настырны (гл.). Борысь (SEK, 4, 364–365) мяркуе пра сувязь з *strčati, гл. стырчаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)