бессмяро́тны, -ая, -ае.

1. Які ніколі не памірае, вечна жывы.

Б. народ.

2. Які застаецца назаўсёды ў памяці людзей, неўміручы (высок.).

Б. подзвіг.

Бессмяротнае імя.

|| наз. бессмяро́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Наўсёды ’заўсёды’ (Яруш.). Відаць, наватвор пачатку XX ст.; на- замест за‑, пашыранага ў большасці славянскіх моў у адпаведніках бел. заўсёды (гл.), магчыма, пад уплывам рус. навсегданазаўсёды’, дакладвай структурнай копіяй (не калькай!) якога з’яўляецца разглядаемае слова; аднак параўн. наусёгда: помні наўсёгда (ТС), наўсягдыназаўсёды’ (Жд. 1), наўсюдых ’усюды’ (Нас.), наўсюды ’тс’ (Бяльк.), што можа сведчыць аб старажытным характары пачатку слова, пра фарміраванне пачатковага словаўтваральнага комплексу гл. таксама паў-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паве́к, прысл.

На доўгія гады, назаўсёды, навек. Трывог дакучлівыя цені Павек не прыйдуць больш назад. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наза́ўшаназаўсёды’ (зэльв., Жыв. сл.), назаўшэ ’тс’ (Сл. ПЗБ). Цалкам запазычана з польск. na zawsze ’тс’ або ўтворана на мясцовай глебе пры дапамозе прыназоўніка на ад польск. zawsze, гл. зиўшэ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пла́навасць, ‑і, ж.

Уласцівасць планавага. У літаратурны рух мы павінны ўнесці планавасць і назаўсёды расквітацца з абязлічкай. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беззваро́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, якога нельга вярнуць; згублены, страчаны назаўсёды. Што ж твае вочы слязамі гараць, Па беззваротнай сумуюць вясне? Танк. [Доктар Шварц:] — У імя беззваротнага мінулага я прашу аб адным: ратуйце ад смерці дзяцей маіх і ўнукаў! Лынькоў.

2. Які дадзены назаўсёды і не павінен аддавацца. Беззваротная пазыка, дапамога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наве́чна, прысл.

Назаўсёды. Лічыцца навечна ў спісах палка. □ Імёны герояў .. будуць высечаны на мармуры, каб навечна застацца ў народнай памяці. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назаўжды́, прысл.

Тое, што і назаўсёды. Каб слава дружыла з табой праз гады, ты з працай зрадніся, мой сын, назаўжды. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адва́дзіць, ‑ваджу, ‑вадзіш, ‑вадзіць; зак., каго.

Прымусіць перастаць што‑н. рабіць, адвыкнуць ад чаго‑н. Значыць, гэты чалавек шкодны і небяспечны. Трэба назаўсёды адвадзіць.. [браканьера] ад чорнай справы. Кірэенка. // Адвучыць хадзіць куды‑н., мець зносіны з кім‑н. Васіль увесь ажно пыхаў ад прагнага хацення чым барзджэй сустрэць Рыгора з Зосяю і раз назаўсёды адводзіць яго ад яе. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расста́цца, -та́нуся, -та́нешся, -та́нецца; -та́нься; зак., з кім-чым.

1. Развітаўшыся, разысціся; разлучыцца з кім-н.

Р. з сябрамі.

Р. назаўсёды.

2. Адмовіцца ад каго-, чаго-н.

Р. з дрэннымі звычкамі.

|| незак. расстава́цца, -стаю́ся, -стае́шся, -стае́цца; -стаёмся, -стаяце́ся, -стаю́цца.

|| наз. расстава́нне, -я, н., расста́нне, -я, н. і ро́стань, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)