талакно́, ‑а, н.

Мука з ачышчанага пражанага аўса. // Страва з такой мукі. [Тарас Тарасавіч] стаў надта набожны. Пасціў сам і нас прымушаў есці параны з соллю боб і талакно. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піэты́зм, ‑у, м.

1. Рэлігійная плынь, узнікшая ў 17 ст. сярод пратэстантаў Германіі, якая супрацьпастаўляла фармальна-абрадаваму боку рэлігіі містычныя пачуцці.

2. Кніжн. Містычна-набожны настрой, паводзіны (часта фальшывыя).

[Ад лац. pietas.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малю́шчынабожны’ (смарг., Сл. ПЗБ). Да маліць, маліцца (гл.). Аб суфіксе прыметніка гл. Бел. грам.₂, 307–308.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

багамо́л, ‑а, м.

1. Набожны чалавек, які многа моліцца, ходзіць на багамолле. Нягледзячы на ранні час, па абодва бакі вуліцы стаялі на каленях багамолы, злажыўшы перад сабою рукі. Машара.

2. мн. (багамо́лы, ‑аў). Атрад драпежных насякомых паўднёвых краін.

[Назва дадзена па знешняму выгляду, які нагадвае позу чалавека ў час малення.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

боже́ственный

1. книжн. бо́скі; (божий) бо́жы; (религиозный) набо́жны, рэлігі́йны;

2. (прекрасный, бесподобный) разг. надзвыча́йны, чаро́ўны, цудо́ўны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Набожнік ’вышыты рушнік, які вешалі на абразы’ (Касп., Сцяшк., Др.-Падб., Дэмб. 1; бых., Янк. Мат., Гарэц.; круп., Нар. сл., Бяльк.), укр. чарн. набо́жнік ’тс’. Да багі ’абразы’, хутчэй за ўсё ў выніку сцяжэння набожны рушнік або па прадуктыўнай мадэлі, параўн. нарожнік, налобнік, нарукиўнік і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мале́бен ’кароткае набажэнства за чыё-небудзь здароўе, поспехі, а таксама па нябожчыках’ (ТСБМ), малебеннынабожны’ (мін., Сл. ПЗБ), малебства ’малебен’ (Др.-Падб.), укр. молебень, рус. молебен, ст.-рус. молебенъ (XV ст.) узыходзяць да прасл. субстантывізаванага прыметніка molьbьnъ, утворанага ад molьba пры дапамозе суфікса ‑ьnъ (Слаўскі, SP, 1, 136). Увайшло ў бел. мову праз ц.-слав.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ханжа́ 1, ‑ы, м. і ж.

Разм. Прытворна набожны або прытворна дабрадушны чалавек; крывадушнік. І вось рашылі хлопцы выкрыць мараліста, Як кажуць, вывесці ханжу на чыстую ваду. Валасевіч. Звярнуўшыся да ксяндзоў, [Ян] прадаўжаў крычаць: — Дакуль вы будзеце ашукваць народ, вы — дармаеды, езуіты, ханжы?! Пестрак.

ханжа́ 2, ‑ы, ж.

Разм. Кітайская неачышчаная хлебная гарэлка. // Самагонка наогул. Гэты п’янчужка пісаў і Аксенту заяву, дзеля чаго яны дасталі былі трохі ханжы і разам выпілі. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Субо́жны ’той, хто мае Бога ў сэрцы’ (Нас.), сюды ж субо́жніна ’міласціна’ (Стан.); субо́жыцца ’злітавацца, пашкадаваць, пабаяўшыся Бога’ (лаг., Гіл.). З су- і ‑божны < бог. Параўн. набо́жны. Фармальны адпаведнік таксама ў в.-луж. subožny ’жарэбная (кабыла)’, ад su‑ і *božьnъ‑jь; апошняе ў значэнні ’шчаслівы, блаславёны’; гл. Шустар-Шэўц, 1374. Не выключала другаснае ўтварэнне ад субо́жыцца ’збяднець, стаць убогім’ (Варл.), субо́жывацца ’бяднець, прыкідвацца бедняком’ (Нас.) — ад убогі, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад парыць.

2. у знач. прым. Бараны або печаны ў закрытай пасудзіне пры дапамозе пары ​2. [Тарас Тарасавіч] стаў надта набожны. Пасціў сам і нас прымушаў есці параны з соллю боб і талакно. Асіпенка. [Маці] паволі замешвала парсюку параную бульбу з пасечанай травою. Кавалёў.

3. у знач. прым. Апрацаваны парай ​2, варам (для ачысткі, размякчэння і пад.). А потым — цэлы дзень амаль загінаў параныя чаўнакі Пракоп на капылы новых саней. Баранавых. Было горача, чамусьці пахла ў хаце свежым хлебам і паранымі венікамі. Лупсякоў.

4. у знач. прым. Кіпячоны (пра малако). Мачыха, спазніўшыся снедаць з усімі, мазала пшанічныя блінцы маслам і запівала іх параным малаком. Васілевіч.

5. у знач. наз. па́ранае, ‑ага, н. Пра страву, вараную або печаную ў закрытай пасудзіне пры дапамозе пары ​2. — А ў яго [Валодзі] будзе цяпер смажанага і паранага, ды і грошы завядуцца, калі не будзе дурнем. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)