набо́жны, -ая, -ае.

Які верыць у Бога і выконвае ўсе рэлігійныя абрады.

Н. чалавек.

|| наз. набо́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набо́жны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. набо́жны набо́жная набо́жнае набо́жныя
Р. набо́жнага набо́жнай
набо́жнае
набо́жнага набо́жных
Д. набо́жнаму набо́жнай набо́жнаму набо́жным
В. набо́жны (неадуш.)
набо́жнага (адуш.)
набо́жную набо́жнае набо́жныя (неадуш.)
набо́жных (адуш.)
Т. набо́жным набо́жнай
набо́жнаю
набо́жным набо́жнымі
М. набо́жным набо́жнай набо́жным набо́жных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

набо́жны на́божный, благочести́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набо́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які верыць у бога і выконвае ўсе рэлігійныя абрады. Гаспадар быў набожны і суботні дзень сустракаў як належыць набожнаму яўрэю. Мікуліч. // Уласцівы такому чалавеку. Набожны настрой. Набожныя размовы.

2. перан. Поўны вялікай павагі. Тым часам Прахор запаліў большую лямпу і асцярожна, з набожнай пашанай адчыніў дзверы ў другую палавіну хаты. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Набожнынабожны, веруючы, рэлігійны’ (Нас., Гарэц., ТСБМ), укр. набо́жний ’тс’, рус. набо́жный, польск. nabożny, чэш., славац. nábožný, в.-, н.-луж. nabožny, славен. nabožen, балг. набо́жен, макед. набожен; параўн. таксама набожнасць (Байк. і Некр.). Да бог (гл.), літаральна ’хто ўскладае надзеі на бога’; крыніцай слова ў славянскіх мовах лічыцца чэшская (са спалучэння na bože, Махэк₂, 75), адкуль яно трапіла ў польскую, лужыцкія, славенскую і інш., а праз польскую — да ўсх. славян, адкуль, верагодна, у балгарскую і македонскую (Брукнер, 34; Шустар-Шэўц, 13, 978; Кохман, Stosunki, 90–92; Вінаградаў, Этимология–1965, 161 і інш.). Гл. на́бажны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

набожны, прававерны, багамольны, богамаленны, богабаязны

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пабо́жны, см. набо́жны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набо́жный набо́жны, пабо́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

благочести́вый книжн., уст. набо́жны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хрысто́сік

‘рахманы; набожны

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хрысто́сік хрысто́сікі
Р. хрысто́сіка хрысто́сікаў
Д. хрысто́сіку хрысто́сікам
В. хрысто́сіка хрысто́сікаў
Т. хрысто́сікам хрысто́сікамі
М. хрысто́сіку хрысто́сіках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)