Карту́з ’шапка з казырком’. З н.-ням. kartûse (< франц. cartouche < італ. cartoccio), нямецкае слова значыла таксама ’папяровы мяшочак з табакай’. Параўн. наступнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саке́лка ’торба’ (Кос.), сʼакʼелка ’аброчная торба’ (віц., ДАБМ, камент., 825). Запазычанне з польск. sakiewkaмяшочак, торба’, якое з’яўляецца памяншальным да sakwa ’тс’; Брукнер, 479. Гл. сак2, саква.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каліта́ ’сумка для грошай, вялікі кашалёк’ (БРС, ТСБМ), ’грошы, багацце’ ’паходная торба, сумка’ (ТСБМ). У гаворках: ’мяшок, сумка’ (Нас., Булг.), ’мяшочак на грошы’, (Бяльк.), ’сумка’ (Грыг.), ’скураны мяшок на грошы’ (Касп.), скураны мяшэчак’ (касцюк., КЭС; Нік., Оч.), ’партманет’ (тураў., КЭС), ’мяшок’ (лун., Мат. дыял. канф.), ’кішэня ў скураным поясе (мяшочак)’ (Маш.), ’невялікая сумка на грошы’, ’скураная сумка, якая носіцца беларусамі пры скураным поясе, у якой захоўваецца крэмень, сталёвыя пласцінкі і трут’ (Мядзв.), у Сержпутоўскага слуц. і мазыр. значэнне не вельмі яснае: «расперазаўся ён, зняў каліту й лёг на пол спачынаць» (Сержп., 7), ’самаробны скураны мяшок на грошы’ (Чуд., Шн., Яруш.). Таксама шырока прадстаўленні ў беларускай мове памяншальная форма калітка. Укр. палес. калитка ’кашалёк; мяшочак для табакі, красала’, укр. калита ’мяшок з грашыма’, калитка ’скураны кашалёк’, рус. калита ’кашэль, сумка, мяшок, карман’, ст.-рус. калита (з XIV ст.), у гаворках адзначана на тэрыторыі, суседняй да беларускай: смал., арл., ярасл. ’разнавіднасць кашалька, скураны мяшочак на грошы і рознага роду дробязей (красала і інш.), які звычайна чапляецца да пояса’, валаг. ’кашалёк, сумка’, ’кішэня’. Польск. kaleta (з XV ст.) ’мяшочак для грошай’, а ў гаворках kalita, kalota, kalalka ’скураная кішэня: скураная сумачка’, літ. kolytà, лат. kalīte, с.-н.-ням. kalite ’каліта’. Лічыцца запазычаным з тур. даўнейшага kalita, chalita ’кашалёк, мяшочак на грошы’ (у тат., казах., алт. kalta ’кашалёк, кішэня, скураны мяшок’), якое як быццам бы з араб. charǐta ’тс’ (гл. Слаўскі, 2, 29, дзе і спасылка на літаратуру). Неабходна адзначыць, што дакладная цюрк. крыніца невядомая; Бернекер (1, 474) пісаў пра мяркуемае паўн.-тур. *qalita. Цікава адзначыць рус. урал. калита ’каліта’, якое можна разумець як сепаратнае запазычанне, непасрэдна звязанае з прыведзенай рус. лексікай. Лінгвагеаграфія слова, як відаць, выключае магчымасць запазычання кантактным шляхам. Магчыма, што гэта культурнае запазычанне ўжо пасля часоў Кіеўскай Русі, аднак даволі старое (параўн. ст.-рус. фіксацыю); з усх.-слав. моў (з беларускай) слова трапіла ў польск. і інш. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Скадаў, скода́ў ‘клінок, мяшочак на сыр’ (ТС). Складанае слова, першая частка якога ідэнтыфікуецца з прасл. *sьkati, *osьkati ‘выціскаць сок, вадкасць’, а другая з *daviti, гл. давіць ‘ціснуць’ (Борысь, Etymologie, 58). Параўн. аскавень, скавічак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Машна́, машонка, машонкімяшочак для грошай, скураны капшук’, ’мяшочак, у якім знаходзяцца мужчынскія палавыя залозы’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Сцяшк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), ігн. машня́ ’машонка ў барана’ (Сл. ПЗБ), пін. мошо́нка ’месца ў коласе, дзе знаходзіцца жыта’ (Шатал.). Зах.-укр. моше́нка, мушна́, мошенчя́, мошонка ’кашалёк’, рус. мошна́, ст.-рус. мошна, мошня ’тс’; польск. moszna, н.-луж. mošyna, в.-луж. mošeń, чэш., славац. mošna; славен. móšnja ’кашалёк’, ’машонка’, серб.-харв. мо̀шње, мошна, мо̏шнице ’машонка’, ст.-слав. мошьна. Прасл. mošьna (< *mok‑s‑inā), роднаснае да літ. mãkštys, makštìs ’похвы’, makšnà ’тс’, mãkas, mẽkeris, лат. maks ’кашалёк’, ст.-прус. dantimax ’дзёсны’, ст.-в.-ням. mago ’страўнік’, уэльск. megin ’мех’ (Міклашыч, 203; Голуб-Копечны, 230; Буга, Rinkt., 1, 332; Фасмер, 2, 667; Скок, 2, 460).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ласкавік, ласкавікень, ласкавітнік, ласкавіцель ’клінок, мяшочак, у якім адціскаюць сыр’ (Шатал., Нар. словатв., Мат. Гом.) паходзіць з васкавік, восковік ’тс’ (Анох., Вешт.) у выніку кантамінацыі з лоск3 лаиічьщь, параўн. рус. лощить ’біць, збіваць, прасаваць валікам’. Да выскавёнь, воск (гл.), а таксама аскавёнь. Параўн. аналагічную мену в‑/ лу рус. лисковиццавоскоцветник ’расліна Cerinthe major L.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

целяпа́цца, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Матляцца, будучы слаба прымацаваным або прымацаваным за адзін канец. Расшпілілася і целяпалася ззаду пражка ад камізэлькі. Скрыган. Трэцяя [жанчына] несла за плячыма мяшочак, які пры бегу целяпаўся і біў па спіне. Мележ.

2. Звісаць, шчыльна не прылягаючы (пра адзенне). Стракаты пінжак целяпаўся на вузкіх плячах. Хомчанка. Адна калошка ў штоніках у хлопчыка падкасана да калена, а другая, што целяпалася па назе, была мокрая і ў жоўтым пяску. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вор1 ’мех, мяшок’ (Нас., Сцяшк., Янк. БП), воракмяшочак’ (Нас., Сцяшк., Шатал., Вешт.); ’мяшочак для адкідвання сыру’ (Мат. Гом.). Запазычанне з польск. wór, worek ’мех, торба’ (Кюне, Poln., 115; Булыка, Запазыч., 69).

Вор2 ’хлеў’ (Нас., Рам., 8, 327); ’двор для жывёлы’ (Бяльк.). Рус. вор, во́ра ж. р. ’плот, агароджа’, дыял. таксама ’агляд рыбалоўнага садка’, укр. вори́на ’жэрдка для агароджы’, ст.-рус. воръ м. р., вора ж. р. ’тс’, чэш. vor ’плыт’. Звязе на з рус. верать ’усоўваць, хаваць, укладваць, капацца’, ст.-слав. въврѣти ’ўсунуць’, чэш. ‑vříti ’-крываць’. Роднасныя таксама літ. vãras ’жэрдка ў плоце, агароджы’, apìvaras ’загон’, гон., warjan ’перашкаджаць’, оск. veru наз. скл. мн. л. ’дзверы’ (Фасмер, 1, 350; Махэк₂, 697). Гл. таксама ворык.

Вор3 ’злодзей, выкрадальнік’ (Нас., Бяльк.). Запазычанне з рус. вор ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́рнік1 ’ежа з тварагу, падобная з выгляду на аладку’ (ТСБМ, Касп., Нік. Очерки), ’блін з тварагом’ (Ласт., Вешт.), рус. сы́рник ’тс’. Да сырны < сыр, гл.

Сы́рнік2 ’клінковы мяшочак, клінок (для прыгатавання сыру)’ (Сл. ПЗБ, Жд. 2, Сцяшк., Ян., Мат. Гом., Скарбы, Шатал.). Да сырны < сыр, гл.

Сы́рнік3 ’садавіна’ (Барад.). Да сыры́ ў спецыфічным значэнні ’зялёны, няспелы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ска́вічак (ска́вічок) ‘мяшочак для адціскання сыру, клінок’ (лун., Жыв. сл.; Сл. Брэс.). Параўн. фармальна падобнае каш. skovëčk ‘бярозавы сок’, якое Борысь (SEK, 4, 285) выводзіць з першаснага *sьkovъ ад *sьkati ‘выдзяляць сок’; тады гэта ‘тое, пры дапамозе чаго выціскаюць сыроватку’. Гл. яшчэ Борысь, Etymologie, 59. Сюды ж яшчэ васкавень, васкавік, аскавень (гл.), якія, відаць, адлюстроўваюць другаснае збліжэнне з воск. Параўн. скадаў (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)