наспа́ць, ‑сплю, ‑спіш, ‑спіць; ‑спім, ‑спіцё, ‑спяць; зак., што.

Разм. Атрымаць што‑н. (звычайна непажаданае) у выніку доўгага сну. Наспаць мяшкі пад вачыма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гру́зчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца пагрузкай або разгрузкай чаго‑н. Адзін за другім ідуць з баржы на прыстань грузчыкі, несучы мяшкі з мукою. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мешкаві́на, ‑ы, ж.

Грубая моцная тканіна, з якой шыюць мяшкі і якая служыць для ўпакоўкі. Адамава начынне было захавана ў чахол, зроблены са старой мешкавіны. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., што.

1. Засеяць нанава. Перасеяць участак.

2. Прасеяць цераз сіта нанава, яшчэ раз. Перасеяць муку.

3. Прасеяць усё, многае. Перасеяць тры мяшкі мукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дава́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

1. што. Закончыць узважванне чаго‑н. Даважыць апошнія мяшкі з насеннем.

2. чаго. Важачы што‑н., дадаць пэўную колькасць для поўнай вагі. Даважыць масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перава́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак.

1. каго-што. Узважыць яшчэ раз.

П. груз перад здачай.

2. каго-што. Узважыць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. усе мяшкі з мукой.

3. каго-што. Перасягнуць у вазе, перацягнуць.

Адна шаля вагаў пераважыла другую.

4. перан. Аказацца больш значным, важкім, перасіліць.

Дапытлівасць пераважыла страх.

|| незак. перава́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падасыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Дасыпаць да якога‑н. узроўню ўсё, многае. Падасыпаць мяшкі збожжам. // Дасыпаць нейкую колькасць чаго‑н. ва ўсё, многае. Падасыпаць жыта ў засекі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пересы́пать сов., в разн. знач. перасы́паць;

пересы́пать зерно́ в мешки́ перасы́паць збо́жжа ў мяшкі́;

пересы́пать опи́лками перасы́паць пілаві́ннем.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Зашываць, ставіць латкі на што‑н. Латаць бялізну. Латаць камеру. □ Маці сядзела каля акна і латала кашулю. Чорны. Стары быў дома і латаў дзіравыя мяшкі. Васілеўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панапіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Напхаць многа чаго‑н. куды‑н. — Воз [бандыты] наклалі, як гару, ды яшчэ [гавару] у мяшкі панапіхалі. Чарнышэвіч.

2. што. Напіхаючы, напоўніць чым‑н. усё, многае. Панапіхаць сеннікі саломай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)