Мяшкі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Мяшкі́
Р. Мяшко́ў
Д. Мяшка́м
В. Мяшкі́
Т. Мяшка́мі
М. Мяшка́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Мя́шкі *назвы плоскуняў* (староб., ДАБМ к. 283), замишкі ’яшчэ растучыя плоскуні’ (ДАБМ, с. 870). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мяшо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мяшо́к мяшкі́
Р. мяшка́ мяшко́ў
Д. мяшку́ мяшка́м
В. мяшо́к мяшкі́
Т. мяшко́м мяшка́мі
М. мяшку́ мяшка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мешкаві́на, -ы, ж.

Тканіна, з якой шыюць мяшкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашчо́чны, -ая, -ае (спец.).

Які знаходзіцца за шчакой.

Зашчочныя мяшкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паразвя́звацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак.

Развязацца — пра ўсё, многае ці пра ўсіх, многіх.

Мяшкі паразвязваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збажына́, -ы́, ж., зб.

Агульная назва хлебных злакаў, а таксама зерне хлебных злакаў.

Хваляй разбягаецца калгасная з.

Мяшкі са збажыной.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́ра, -ы, ж.

Упакоўка, у якой захоўваюцца або перавозяцца тавары, грузы: мяшкі, бочкі, скрынкі і пад.

Шкляная т.

|| прым. та́рны, -ая, -ае.

Т. цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падасыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што і чаго.

Дасыпаць да якога-н. узроўню ўсё, многае або дасыпаць якую-н. колькасць чаго-н. ва ўсё, многае.

П. мяшкі збожжам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашчо́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца за шчакой. Зашчочныя мяшкі мартышкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)