мо́крый мо́кры;

мо́края ку́рица мо́края ку́рыца;

то́лько мо́крое ме́сто оста́нется то́лькі мо́крае ме́сца застане́цца;

глаза́ на мо́кром ме́сте во́чы на мо́крым ме́сцы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плашч-накі́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Непрамакальны плашч без рукавоў. Накінуўшы плашч-накідку, рассоўваючы мокрае вецце, [камандуючы] падышоў да танка. Мележ. Аднекуль з кювета на вільготную ад ранішняга туману стужку заасфальтаванай шашы выскачылі тры байцы ў плямістых плашч-накідках. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угру́зіць, угружу, угрузіш, угрузіць; зак., каго-што.

Разм. Даць глыбока ўвязнуць, засесці ў чым‑н. ліпкім, сыпкім. Вось гэта грэбля — бяда і гора... Пакуль праедзеш яе — духі вытрасеш.., а ў мокрае лета і каня ўгрузіш, і сам, як д’ябал, у гразі выкачаешся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мацяжына ’балоцвіна, мокрае месца, дзе растуць журавіны’ (Левановіч, «Звязда», 15, 1.1989). З польск. macierzyna ’мацярызна’: відаць, калісьці гэта быў луг, дадзены камусьці ў спадчыну па мацеры. Гл. мацярызна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прымачы́ць, ‑мачу, ‑мочыш, ‑мочыць; зак.

1. каго-што. Трохі змачыць, падмачыць. Дождж прымачыў сена.

2. што. Прыкласці што‑н. вільготнае, мокрае (да хворага месца). — Пайдзі да студні, выцягні вады і прымачы [гуз]... Брыль. Прыйшла Сцёпкава бабка Таццяна, прымачыла ручку [Петрыка] зёлкамі і перавязала чыстаю анучкаю. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Макроцце, макраццё, мыкраццё ’макрата’ (зб.), ’пра што-небудзь мокрае, набраклае вадой’ (ТСБМ; слаўг., Яшк., бялын. Нар. сл.), утворана ад макрат‑а і суф. зборнасці і абстрактнасці ‑ьje. Да мокры (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Моч, мочамокрае, дажджлівае надвор’е, вільгаць, макрата, сырасць’ (Бяльк., Янк. БП, ТС; зэльв., Жыв. сл.; беш., Нар. сл.; ганц., Сл. ПЗБ), ’мача’ (шальч., Смарг., Сл. ПЗБ; ТС). Да мача́, мокры (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мокрадзьмокрае месца, балота’ (Гарб.), мокраць ’макрата’ (паст., ашм., Сл. ПЗБ). Да прасл. mokrʼadь, mokradь < mokrъ > мокры (гл.). Аб суф. ‑адзь гл. Сцяцко, Афікс. наз., 13; Слаўскі, SP, 1, 64; Аткупшчыкоў, Из истории, 149 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сыро́мля ’сырасць’ (Нар. Гом.), ’сырое, мокрае (дрэва, сена, салома)’ (глуск., Янк. Мат.), ’сырыя дровы’ (Ян.), ’сырая, недагатаваная страва’ (Янк. 3.). Укр. палес. сиро́мля ’сырызна, нешта сырое’. Утворана ад сыры (гл.) па тыпу сухомля, сухмель, гл. сухмень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́балаткі ’сумежныя балоты’ (круп., Сл. ПЗБ), су́балатак ’нізкае месца, лужок каля балота’ (кіраў., Нар. сл.). Укр. чарніг. су́болоток ’забалочаная нізіна, балотца’, рус. наўг., арх. су́болоток ’нізкае мокрае месца, мачажына’. З су- і балота, аформленае суф. ‑к‑ і ‑ак‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)