Нацурыць ’намеціць, назначыць’ (Шпіл.). Відаць, ад цур ’чур’, параўн. кураць ’крычаць чур! або чур у месці! пры знаходках, якая ў такім выпадку належыць таму, хто першы яе зачураў (г. зн. адзначыў)’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смя́так ‘згушчэнне чаго-небудзь вадкага; вільгаць толькі што зрубленага дрэва’ (Нас.), смя́тка ‘недавараная частка яйца’ (Сцяц.). Рус. смя́тка ‘вадкі, некруты стан (аб яйку)’. Ад месці (гл.); Праабражэнскі, 2, 343; Фасмер 3, 695.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памяло́ ’венік з яловых, сасновых, бярозавых галінак, надзеты на палку, для вымятання або абмятання чаго-н.’ (ТСБМ), памело́ (ТС), памяла́, памяло́, помыло́ (Сл. ПЗБ) ’тс’. Рус. помело́ ’тс’, укр. помело́ ’мятла, памяло’, польск. pomiotło, чэш. pometlo. Да месці, мяту (гл.) з суф. ‑lo.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мецялу́ха1, мытылу́ха, мэтэлу́ха ’мяцеліца’ (малар., Нар. лекс., Сл. Брэс.), метэлю́га ’сумёт’ (паўд.-беласт., БЛ, 11). Да ме́сці, мяце́ль (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38). Сюды ж мецялю́жны ’завейны, завірушны’ (Нар. Гом.).

Мецялу́ха2 ’вясёлка’ (івац., ДАБМ, к. 312). Да весялу́ха2 (гл.). Мена зычных адбылася пад уплывам мяцель — іншай з’явы прыроды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аме́цце (БРС), амеці ’аўсяная мякіна, дробныя кускі саломы, асцё’ (Янк., Шат., Некр., Булг., Смул.), амёты, амеціны ’тс’ (Выг. дыс.), рус. омёт, макед. омете ’дрэнная мука, якую скормліваюць свінням’, славен. ometi ’мучныя адходы’. Усе гэтыя паралелі даюць падставу для рэканструкцыі прасл. ometъ, якое паходзіць ад mesti (< met‑ti), гл. месці (Выгонная, Лекс. Палесся, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сумёт ’гурба снегу’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Некр. і Байк., Ласт., Касп., Яшк., ЛА, 2), сумёты ’гурбы’ (шуміл., Сл. ПЗБ), параўн. укр. дыял. суме́та ’гурба’, рус. сумёт ’тс’. Прасл. *sǫmetъ, іншыя дэрываты суадносныя з *sъ‑mesti ’змесці’ ад прасл. *mestiмесці’, параўн. каш. sḿot ’гурба снегу’, серб.-харв. smȅt ’гурба снегу; сметнік, смецце’ (Борысь, Prefiks., 108–109; SEK, 4, 335). Сюды ж суме́ціца ’завіруха’ (Касп.), су́мець ’завея’ (Нас., Бяльк.), а таксама суме́цце ’смецце’, суме́тны (Гарэц., Ласт.). Параўн. смецце, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяце́ліца, меце́ль, мяце́ль, мытэ́лыца ’снежная бура, завея’, ’беларускі народны танец’ (ТСБМ, Гарэц., Грыг., Мал., Яруш., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС; драг., Нар. словатв.), мяце́ліцай ’хутка’ (Сл. ПЗБ). Укр. мете́лиця, заметі́ль, рус. мете́лица, мете́ль, польск. zamieć, н.-луж. změt(awa), чэш. metelice, славац. meteľ, metelica, славен. métež, snę̑g méte ’ідзе снег’, серб.-харв. мѐћава. Да ме́сці (гл.). Аб суфіксе ‑еліц‑а і ўтварэнні слова гл. Сцяцко, Афікс. наз., 50. Гл. яшчэ аб слове Львоў (РР, 1969, 2, 99).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заме́сці 1, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце, ‑мятуць; пр. замёў, ‑мяла, ‑ло; зак., каго-што.

1. Падмятаючы, сабраць у адно месца; змесці. Замесці смецце ў вугал. // Падмесці на скорую руку. Замесці падлогу.

2. Занесці, засыпаць (снегам, пяском і пад.). Замяла дарогу лютая зіма. Бядуля. / у безас. ужыв. — Нашу хату аднойчы перад вайной за адну ноч зусім замяло. Алешка.

•••

Замесці сляды (след) — знішчыць, утаіць тое, што можа быць доказам віны. Пажар учынілі самі паліцэйскія: раскраўшы і прапіўшы збожжа, яны хацелі замесці сляды свайго злачынства. Шамякін.

заме́сці 2, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце, ‑мятуць; пр. замёў, ‑мяла, ‑ло; зак.

Разм. Пачаць месці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ру́шыцца ’скрануцца з месца, пачаць рух’, ’накіравацца’, ’абвальвацца’, ’разбурацца’ (ТСБМ), ’пачаць рух’, рушыць (ТСБМ), рушэнне ’паход’ (Гарэц. 1). Укр. ру́шити, руша́ти ’рухаць, варушыць’, рус. ру́шить ’разбураць’, польск. ruszyć ’рушыць, крануцца’, н.-луж. rušowaś ’бушаваць, шумець’, чэш. rušiti ’турбаваць (каго-небудзь), парушаць (цішыню)’, славац. rušiť ’крануцца, рушыць’, славен. rúšiti ’трэсці, калаціць, зносіць’, серб.-харв. ру̏шити ’разбураць’, балг. ру́ша ’тс’, ст.-слав. роушити ’тс’. Звязваюць з рух (гл.) і ў якасці індаеўрапейскіх адпаведнікаў прыводзяць літ. raũsti, rausiù, rausiaũ ’рыць, капацца’, лат. ràust, ‑šu, ‑su ’разграбаць, месці’, літ. rausis ’пячора’, rūỹs, rūsas ’пограб’, ст.-ісл. rúst ’руіны, разбураная сцяна’ і інш. (Фасмер, 3, 525). Борысь (528) узводзіць да *rušiti [< *ruchi‑ < *rou̯s‑ī‑] ’надаваць рух, папіхаць, рушыць, парушаць’, вытворнае ад незахаванага прасл. *rusti ’рыць, капаць, пераварочваць, парушаць (напрыклад, зямлю)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сме́цце ‘дробныя адкіды, рэшткі чаго-небудзь; драбяза’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Растарг., Сл. ПЗБ, Сержп., ЛА, 3, Касп., Сцяшк.), сме́цье ‘тс’ (ТС), смяццё ‘тс’ (Нас., Шымк. Собр., Ласт., Растарг., Сл. ПЗБ, Скарбы), сме́цейка ‘самае дрэннае зерне, якое пры веянні кладзецца перад мякінай’ (Шат.), ‘дрэннае, пашкоджанае зерне’ (Сл. Брэс.), сюды ж сме́тнік ‘месца для смецця, звалка’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС, Сл. ПЗБ). Параўн. укр. смі́ття ‘смецце’, рус. сме́тье ‘тс’, ‘мякіна’, польск. śmiecie, в.-луж. smjecie, чэш. smetí, smeť, славац. smet, серб.-харв. сме̑ће, смет, славен. smetjè, smet, балг., макед. смет ‘тс’. Прасл. *sъmetьje, *sъmetь. Ад *sъmesti (гл. месці) з суф. ‑ьjе, ‑ь, першапачаткова nomen actionis; гл. Слаўскі, SP, 1, 85; таксама Фасмер, 3, 687; Махэк₂, 361; Шустар-Шэўц, 1319; Сной₁, 584; Борысь, 618.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)