Лап́ешка ’частка лыжкі без ручкі’ (Касп.), пск. лапёшка ’драўляная лыжка’, смал., пск. лапёшка ’карэц’. Рэгіянальнае экспрэсіўна-дэмінутыўнае ўтварэнне ад дадаі (гл.). параўн. рус. цвяр. лапа ’жалезны палонік (лыжка), якім вымаюць з жару распаленыя камяні’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапонік ’вялікая лыжка, якой разліваюць суп’ (Касп., Інстр., 1) — у выніку метатэзы са скарочанай (без а‑) формы апалонік1 (гл.). Сюды ж маз. лапонік ’апалонік’, хвастатая лічынка жаб’ (Шатал.). Аднак Блесэ (SB, 5, 1935–1936, 23–24) выводзіць гэту лексему са ст.-прус. lapinisлыжка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шумо́ўка, ‑і, ДМ ‑моўцы; Р мн. ‑мовак; ж.

Вялікая лыжка з частымі дзіркамі, якая служыць для здымання шуму, накіпу з паверхні булёну, даставання мяса з супу і пад.

[Ад ням. Schaum — пена.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ложка1 ’ложак’ (Сцяшк., Яруш.; нясв., Жд. 2; Сл. ПЗБ), луожко (Бес.), ло́жко, лы́жко (Сцяшк., Сл. ПЗБ; мін., КЭС). З польск. łóżko. Да ложа1 (гл.).

Ложка2лыжка’ (Бяльк., Шат., Сцяшк., ТС, Сл. ПЗБ; палес., З нар. сл.), слаўг.лыжка для збору рою’ (Нар. сл.). Укр. ло́жка, рус. ло́жка, ст.-рус. лъжъка. Да лы́жка (гл.). Сюды ж ложашнік ’прыстасаванне для захоўвання лыжак’ (ветк., Мат. Гом.); лексемы ложка, ло́жэчка, ло́жачка, ло́жычка ’снавалка’ (Уладз., Бяльк.; ветк., Мат. Гом.; в.-дзв., Шатал.), якая названа так паводле падабенства формы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апало́ў ’скаварада’ (Касп., ЭШ). Роднаснае ополовьникъ (> апалоніклыжка’), з якога, магчыма, у выніку ўсячэння суфікса пры кантамінацыйным уплыве апаноў(ка) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кляно́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да клёна. Кляновы ліст. // Зроблены з клёну. Кляновая лыжка. Кляновая дошка.

2. у знач. наз. кляно́выя, ‑ых. Сямейства дрэў і кустоў, да якога адносяцца клён, явар, чарнаклён і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лы́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да лыжаў. Лыжная фабрыка. Лыжны след. // Прызначаны для хадзьбы на лыжах. Лыжка касцюм. // Звязаны з хадзьбой, бегам на лыжах. Лыжны спорт. Лыжны паход.

2. Які складаецца з лыжнікаў. Лыжная каманда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзёгаць, -гцю м. дёготь;

лы́жка ~гцю ў бо́чцы мёдупогов. ло́жка дёгтя в бо́чке мёда

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Самту́к ’апалонік (малькі жабы)’ (воран., Сл. ПЗБ). З літ. samtùkai мн. ’апалонікі’, дэмінутыў да sámtis ’апалонік (лыжка)’; семантычны пераход пад уплывам бел. аналагічнага пераходу; гл. Грынавяцкене і інш., Lietuvių kalbotyros klausimai, 1975, XVI, 188; Лаўчутэ, Балтизмы, 72.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзе́рці несов., см. драць;

вялі́кая лы́жка рот дзярэ́посл. в за́висти нет коры́сти; мно́го жела́ть — добра́ не вида́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)