развявацца, лунаць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

во́блака (мн. во́блакі) ср. о́блако;

кучавы́я ~кі — кучевы́е облака́;

луна́ць у ~ках — вита́ть в облака́х

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плы́нуць ’працякаць, цячы’, ’плысці’, ’праносіцца (аб слове)’ (Нас.; смарг., Сл. ПЗБ), Да прасл. *plynǫti < *pluti > плыць, плысці (гл.). Магчымы пазнейшы ўплыў польск. płynąć ’праплываць, цячы’, ’бегчы’, ’лунаць’, ’імчацца на хвалях’, ’разносіцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эмпірэ́й м.

1. миф. эмпире́й;

2. только мн. эмпірэ́і, -рэ́яў перен. эмпире́й;

луна́ць у ~рэ́ях — вита́ть в эмпире́ях

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Лэнуць, лэнуты ’зрабіць спробу вылецець’ (палес., З нар. сл.), лэ́нэ ’ляціць’ (Булг.). З укр. ли́нути ’ляцець’, ’несціся’ разносіцца, ліцца (аб гуках)’, ’гарнуцца’, ’звяртацца ў думках’, роднаснага да лунаць1 (гл.) і ры́нуць (ЕСУМ, 3, 236).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вірыплан ’самалёт’ (Яўс.), сюды ж уст. зэльв. вераплан, вяраплан, яраплан (Сцяц.) — сапсаваная народная форма ад аэраплан, якая запазычана, відаць, з рус. мовы (рус. аэроплан < франц. aéroplane < франц. air ’паветра’ і planerлунаць’) (Даза, 14; Шанскі, 1, А, 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэ́яць, рэе; незак.

1. Лятаць плаўна і лёгка; лунаць. За акном у небе сінім Рэе голуб — белы цвет. А. Александровіч. Недзе, пад намі, Кружылі спалохана хмары, Ды адзінокія рэялі ў небе арлы. Танк.

2. Развявацца (пра сцяг). І там, дзе ў бітве сцяг наш рэяў, Цяпер узняўся новы дом. Прыходзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лётаць, лятаць, лунаць, кружыць, крыляць, крыліцца, насіцца, віцца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

эмпірэ́й, ‑я, м.

1. Ва ўяўленні старажытных грэкаў і ранніх хрысціян — самая высокая частка неба, напоўненая агнём і святлом, дзе жывуць багі (у грэкаў) ці святыя (у хрысціян).

2. толькі мн. (эмпірэ́і, ‑яў); перан. Іран. Сфера летуценнасці, мар, незямнога існавання. — А ты ж таксама не ведаеш, — не прыняла папроку Гаранскага Вера Іванаўна. [Гаранскі:] — Я — іншая справа. Я ўвесь у эмпірэях, і не да плошчаў мне. Сабаленка.

•••

Лунаць у эмпірэях — аддавацца далёкім ад жыцця марам, летуценням.

[Ад грэч. émpyros — вогненны, ахоплены агнём.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́яць1 ’ліцца, цячы струменем (пра кроў)’ (Юрч., Юрч. Сін.), ’цячы, нястрымна ліцца’ (Сцяшк. МГ). Укр. ріять ’раіцца (пра пчол)’, рус. ре́ять ’цячы; ляцець; падаць’, серб., харв. рѐвати ’ліцца; раўці’. Прасл. *rějati, корань rěj‑, і.-е. база *(e)rei‑/*roi‑/*rī‑ са значэннямі ’цячы, струменіць; імкнуцца’ (Чарных, 2, 115). Чаргаваннем галосных звязана з рынуцца (гл.), рой (гл.) (Фасмер, 3, 480).

Рэ́яць2 ’плаўна лятаць; лунаць’, ’развявацца (пра сцяг)’ (ТСБМ). Рус. ре́ять, балг. рея се ’тс’. Другаснае значэнне; развілася на базе ’цячы, струменіць; імкнуцца’. Гл. рэяць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)