Лато́ка ’ўпадзіна, лагчына, катлавіна, нізіна’ (Касп.; полац., Нар. лекс.; ушац., Нар. сл.), беш.лужок сярод поля’ (Нар. сл.), ’гразкае месца’ (Сл. паўн.-зах.). Да лата́к1 (гл.). Сюды ж латочышча ’лежыва’ (рас., Сл. паўн.-зах.) < ’упадзіна, яма’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́балаткі ’сумежныя балоты’ (круп., Сл. ПЗБ), су́балатак ’нізкае месца, лужок каля балота’ (кіраў., Нар. сл.). Укр. чарніг. су́болоток ’забалочаная нізіна, балотца’, рус. наўг., арх. су́болоток ’нізкае мокрае месца, мачажына’. З су- і балота, аформленае суф. ‑к‑ і ‑ак‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Або́рак ’абворанае кругом месца; невялікі лужок на полі, наўкол якога ралля’ (Нас., Бяльк., Юрч., Гарэц., Касп., Прышч. дыс.), аборачак, абурочак ’астравок у полі, дзе растуць дрэвы’ (КСТ) < аб‑араць. Досыць нерэгулярнай здаецца акцэнтуацыйна-словаўтваральная мадэль, нехарактэрная для ўсходнеславянскіх моў. Можна меркаваць, што слова было запазычана з польскай мовы, аднак адпаведнае слова-крыніца не выяўлена.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуло́нь ’непакрытая лесам прастора (на сухім месцы)’ (малар., Сіг.). Фанетычны варыянт зафіксаванага на Палессі полонь, полоня (гл. палоня)9 што працягваюць польск. płoniąлужок у лесе’, н.-луж. płoń ’гала, раўніна’, укр. полонь, полонина ’адкрытая прастора, альпійскі луг’ і пад., адносна іх гл. Банькоўскі 2, 626; Ніканчук, Этимология–1984, 168; ЕСУМ, 4, 486 (да поле, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свіце́цца, свіціцца; незак.

1. Віднецца праз што‑н., быць бачным. У канцы гарода.. [Арцём] убачыў радок крывых алешын, за якімі свіціўся зялёны лужок. Ракітны.

2. Будучы вельмі рэдкім, прапускаць праз сябе святло. Цяпер на Гэльцы была не тая спадніца, зношаная, рэдзенькая, што ўся свіцілася, у якой яна ганяла ў поле, а новая паркалёвая сукенка ў вялікія чырвоныя кветкі. Адамчык.

3. перан. Адлюстроўваць якія‑н. пачуцці, хваляванні (пра твар, вочы, знешні выгляд чалавека). Наўмыснікаў твар свіціўся ўсімі адценнямі радасці. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Астожжа ’месца, дзе быў стог’ (Бяльк.), рус. остожьелужок прыкладна на стог сена, пляцень вакол стага, падсцілка пад стог’, серб.-харв. о̀стожје шост, што служыць асновай для стага, стог’. Сюды ж, відаць, астэжа ’падмосткі пад стог’ (стол., ДАБМ, 878). Утворана, відаць, з цыркумфіксам о‑‑ije ад слова стог. Звычайна, словы з о‑ мелі значэнне наваколля, таму не выключана, што першаснае значэнне іменна: ’нейкая загарадка вакол (магчыма, будучага) стага’. Гл. стог.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лучок1 ’наморднік для цяляці’ (ТС), ’вілачкі ля касы, якія падбіраюць пры касьбе скошаныя расліны (грэчку, віку, ячмень)’ (Юрч., Сцяшк., ТС) — першапачаткова быў лучок, на які магло быць нацягнута палатно для адкідвання збожжавых (в.-дзв.; Шатал., Шат.) ’чаўнок для вязання сетак’ (Дэмб. 2). Да лук1 (гл.).

Лучок2 ’лучка, лука, утвораная загібам ракі’ (Бяльк.), ’невялікі залом, выступ берага ў малой рэчцы’ (слаўг., Яшк.). Да лука́ (гл.). Канчатак аформлены пад уплывам лужок < луг (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́жня ’зжатае хлебнае поле’, ’сенажаць’ (ТСБМ, Янк. Мат., Некр., Нас., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Сл. Брэс., Шатал., Выг., Сцяшк. Сл., ТС, Бяльк.), ’іржэўнік — салома, скошаная на іржышчы’ (ТС), по́жань, по́жня, по́жанька ’невялікі лужок сярод ворыва’ (Касп.), по́жынька ’абложная зямля’ (ДАБМ, камент., 858), Укр. пижня ’сенажаць’, рус. по́жня. Бязлай (Eseji, 140) далучае сюды тапонімы харв. Požanj, Požnja, што дазваляе рэканструяваць на славянскай тэрыторыі дзве арэальныя сельскагаспадарчыя падсістэмы: *požьnь*senožętь і *pokosъ*sěnokosъ. Аддзеяслоўны наз. ад формы 1 ас. *žьnǫ, žęti ’жну, жаць’, гл. жаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́лішча ‘зямельны ўчастак, заняты будынкамі, садамі’ (ТСБМ; люб., Сл. ПЗБ, Янк. 2, Шушк., Яшк.), ‘сяло або месца, дзе яно было’ (Касп., Гарэц., Ласт., Др.-Падб., Ян.), ‘будоўля’ (Сцяшк.), ‘невялікі лужок каля сотак’ (шчуч., З нар. сл.), ‘месца, дзе стаяла хата’ (палес., ЛА, 4; чэрв., ст.-дар., Сл. ПЗБ), ст.-бел. селище ‘тс’. Укр. се́лище, рус. се́лище, ст.-рус. селище, чэш. sídliště, серб.-харв. се̏лиште, славен. selišče, балг. се́лиште, макед. селиште ‘пасяленне’. Прасл. *sědlišče, *selišče ад прасл. *sědlo (гл. сяло) з суф. nomina loci ‑išče. Гл. БЕР, 6, 602.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Луг1, лужок ’сенажаць, пераважна заліўная, пакрытая шматгадовай травой’, ’забалочанае месца, парослае хмызняком і дрэвамі, поплаў’ (Нас., Яруш., ТСБМ, Зеньк., Бес., Бяльк., Клім., Сцяшк., Касп., ТС, лях., Янк. Мат.), ’балоцістая сенажаць’ (Сл. ПЗБ), луог ’лагчына’ (Сержп., Грам.); ’сухадольны лог’ (мазыр., пух., слаўг., шчуч., Яшк.), ’лес, лісцевы лес на абалоні’, ’лес на нізкім месцы, парослы травой’ (Зеньк., Шн., Бяс.; жытк., Талстой), ’алешнік у нізіне’ (Сержп. Грам.), лужок ’некалькі дрэўцаў у лагчыне сярод поля’ (Прышч., дыс.), лужэйка ’поплаў, лужок’ (калінк., Сл. ПЗБ). Укр. луг ’лес у нізіне’, ’сенажаць, луг, парослы травой і кустамі’; рус. луг ’заліўная сенажаць, лясістая абалона’, ’забалочаная нізіна, паша’, ст.-рус. лугъ ’лес, дуброва’, ’балота’, ’заліўная сенажаць’, ’нізіна, нізкі бераг, пакрыты травою, кустамі, трыснягом’, ’лес, дуброва, лесастэп’; польск. ląg, łęgi ’забалочаны (у даліне ракі) луг, парослы кустамі’, ’лес, поле на такіх лугах’, ’роўнае поле, нізіна’, н.-луж. ług ’забалочаная даліна’, ’мокры луг’, чэш. luh ’лес над ракой’, ’луг’, ст.-чэш. ’лес, гай’, ’луг у лесе’, ’даліна’, славац. luh ’лес над вадой’, ’высокі лес на мокрай глебе’, славен. lǫ̂g ’нізкі лес’, ’луг над вадой з рэдкімі дрэвамі’, серб.-харв. лу̑г ’лес, гай’, ’чарот’, макед., балг. лаг, лак, лък, лъг, лъгъ́т ’нізіна, абалона’, ’луг, сенажаць’, ’лясок на мокрым лузе’, ’яр, парослы густым лесам’, ’раўніна ля ракі’, ’гай, дуброва’, ’лес уздоўж ракі’, ’ручэй з парослымі лесам берагамі’, ’нізкае месца на лузе’, ’лес з вялікіх дрэў’, тырнаўск. луг ’паляна, паша’, ’клін паміж дзвюма рэкамі’, ст.-слав. лѫгъ ’гай, малы лес’. Прасл. lǫgъ ’лука, балонь, нізкі лес на поплаве, багна’ (параўн. яшчэ каш. lëgnoc są ’пакрывіцца на дажджы і сонцы’, lëgti ’нізінны’, legńica ’яма’, lëga ’нізіна’, рус. сіб. ла́га ’вільготнае месца ў зарасніках’, ’яма з вадой, лужа’), і.-е. адпаведнікам да якога з’яўляецца літ. léngė ’поле, луг у нізіне і інш.’ Узыходзіць да і.-е. *leng‑ ’згінаць’, сіноніма да блізкага *lenk‑ > лука́ (Слаўскі, 5, 79–82; Фасмер, 2, 527; Махэк₂, 343; Скок, 2, 327; Бязлай, 2, 147–148; БЕР, 3, 336–537).

Луг2 ’нізкае месца, лужа з вадой’, ’невялікі вадаём у полі ці ў лесе, які часам перасыхае ўлетку’ (Федар. I, Федар. 2, Яшк., ТС, Сл. ПЗБ), лужок ’азярцо сярод лугу, натуральны вадаём’, ’невялікая балаціна, дзе не высыхае вада’ (ТСБМ, Сл. Брэс., Сл. ПЗБ; слуц., КЭС; Бір. дыс.). Ст.-польск. ług ’багна, дрыгва’, славінск. łuk, каш. ług ’тс’, ługлужок сярод поля’, палаб. lai̯g ’луг, паша’, н.-луж. ług ’дрыгва, якая зімою пакрываецца вадой, а летам высыхае, і там расце трава’, в.-луж. łuk ’дрыгва’. Прасл. паўн.-зах. lugъ ’балота, дрыгва’. І.‑е. адпаведнікі: літ. liū̃gas ’дрыгва, лужа’, lū́gos, lū̃gas ’глыбокае месца, напоўненае вадой’, ’балота’, ’дрыгва’, ’ставок’, ’яма на дне ракі’, ілір. lugas/luga ’дрыгва’ > алб. lëgatë ’лужа, балота’ (Слаўскі, 5, 298–299). У сучасных слав. мовах і дыялектах семантыка луг1 і луг2 часта змешваецца.

Луг3, малар. луз ’шчолак з попелу, залітага варам’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Сержп. Грам., Бір. дыс., Клім., Сцяшк., Уладз., Бяльк., Шат., Касп., ТС; зэльв., Сцяц. Словаўтв.; лях., Янк. Мат.; Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.; КЭС, лаг.). Укр. луг, рус. смал., кур. луг ’тс’, луга ’раствор галына’, польск. ług ’луг’, каш. lug (lëgu) ’луг, мыла, змыліны’, палаб. lau̯g ’луг, шчолак’, н.-луж. ług ’тс’, в.-луж. łuh ’пратрава, дубільнік’; чэш. louh, ст.-чэш. lúh ’луг’, ’мача’, славац. lúh ’брудная вада пасля мыцця’, ’раствор, у якім апрацоўваюцца маткі пражы’, славен. lúg, lùg ’луг’, серб.-харв. лу̑г ’тс’, ’попел’, чак. (з XV–XVII стст.) luga ’тс’, макед. луга ’луг’, балг. луга́, лу́га, лугя ’луг’, ’асадак, які застаецца, калі вараць мыла’. Прасл. lugъ/luga ’луг як мыючы і адбельваючы сродак’ (Машынкі, Kultura Sl., 1, 616). Мартынаў (Лекс. взаим., 166–168) не выключае запазычанне з прасл. у прагерм. (laugō), у чым сумняваецца Слаўскі (5, 296–298), паводле якога прасл. lugъ — запазычанне са ст.-в.-ням. louga (с.-в.-ням. louge, суч. ням. Lauge ’луг’), luhhen ’мыць’ < і.-е. *lou‑/*louə ’мыць’ (параўн. ст.-грэч. λούω ’мыюся’, лац. lavō, lavāre ’тс’, ’купацца’, арм. loganam ’купаюся’, хецк. lah(h)u‑ ’ліць’. Гэтак жа БЕР, 3, 485; Скок, 2, 326; Бязлай, 2, 155. Бернекер (744), Брукнер (314), Фасмер (2, 527–528), а таксама Курыловіч (Przegląd Zach., 1951, 5/6, 201–202) меркавалі, што lugъ з’яўляецца запазычаннем з с.-в.-ням. louge або нават з ням. Lauge. Слаўскі (5, 297) указвае на польск. мову як пасрэднік для ўзнікнення бел. і ўсх.-слав. луг, а Фасмер (2, 527) — польск. і чэш. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)