ке́мнасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць кемнага. Анатоль Яўсеевіч сам паказваў прыклад смеласці, вытрымкі, кемнасці. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ператрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Перажыць, перацярпець многае. Вайну і пасляваенную разруху ледзь ператрывалі. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
травяне́ць, ‑ее; незак.
Зарастаць, пакрывацца травой. І агарод на нізкім месцы — травянее, як ні праполвай. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нікагу́сенькі, займ.
Разм. Узмацняльная форма да нікога. Мы крочылі па пясчаным раздоллі і нікагусенькі не баяліся! Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лаша́к, лун. лоша́к ’грузд, Lactarius piperatus’ (Шатал.). Названа паводле колеру лася. У бел. гаворках існуюць аналагічныя назвы грыбоў, у аснове якіх назвы жывых істот: стаўб. казлята ’масляк’, кобр. чо́рна свыня́ ’грузд’, івац. ове́чы грыб ’неядомы’, кам. кобыла, кобр. коза́ ’пеўнік жоўты’, драг. мэдвэ́дык ’пеўнік жоўты’, агульнавядомае лісі́чкі і інш. Параўн. таксама ўздз. лось ’пеўнік стракаты’ (Жыв. сл., Нар. словатв.). Утворана ад лос‑ь пры дапамозе суф. ‑ак (гл. лаша). Аналагічна літ. briedžiùkas ’ласянё’ і ’смарчок’ (ад bríedis ’лось’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бураві́к, ‑а, м.
Спецыяліст па бурэнню. Буравікам не да гуляння, буравікі павінны да цвёрдай сваёй дабурыцца мэты. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фотагені́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць фотагенічнага. Хоць бы глянуць было на што: ні прыстойных форм, ні фотагенічнасці твару. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лаша́нка ’радоўка’, Tricholoma albabrunneum’ (барыс., Нар. словатв., Сл. паўн.-зах., БелСЭ, 9, 31–32). Да лось, лоша (гл.). Утворана, як іншыя назвы грыбоў: ваўнянка, вяснянка, пяшчанка (Жыв. сл., Нар. словатв.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́сень ’лічынка матылька’ (БРС, Шат., Сцяшк. МГ) ву́сень зборн. ’тс’ (КСТ), укр. ву́сень, гу́сень. Магчыма, утворана шляхам другаснай дэрывацыі ад ву́сеніца (гл.) як парная па роду форма тыпу лось — ласіца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сы́рнік, ‑а, м.
Ежа з тварагу, падобная па выгляду на аладку. Суседка Іваніха праполе градку, напячэ малым сырнікаў. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)