ро́сны 1, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты расой. Любіў ён [бацька] свіст касы ў росных травах, Звон тапара на зрубе, шолах ніў... Непачаловіч. Як хораша выглядае ў ціхую раніцу росная лотаць на роўнай, як стол, сенажаці! Паслядовіч. З правага боку блішчыць на сонцы росны авёс. Калюга. // Які суправаджаецца выпадзеннем расы. Вось паважны і ўрачысты, Раніцою роснай, Гаспадар вядзе турыстаў. Гілевіч.

ро́сны 2, ‑ая, ‑ае.

У выразе: росны ладан — араматычная смала, якая дабываецца з кары паўднёваазіяцкіх дрэў (выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кадзі́ла1 ’металічны сасуд на доўгіх ланцужках, у якім у час набажэнства курыцца ладан або іншыя пахучыя рэчывы’ (БРС. ТСБМ, Бяльк.). Слова не выглядае як народнае, хоць, відавочна, вядома ў гаворках. Відаць, запазычанне з царк.-слав. кадило ’тс’, якое са ст.-слав. кадило ’фіміям’ да прасл. kadidlo, вытворнага з суф. ‑(i)dlo ад kaditi гл. Трубачоў, Эт. сл., 9, 109.

Кадзі́ла2 ’шматгадовая травяністая лекавая расліна сямейства губакветных з белымі пахучымі кветкамі’ (ТСБМ). Маецца на ўвазе расліна Melitis melissophyllum — кадзіла дробналістае; на Беларусі вядомая толькі ў некалькіх замкнёных арэалах (напр., у Белавежскай пушчы); народныя назвы невядомы. Па гэтых прычынах відавочнае рус. запазычанне. Рус. кадило ’тс’, магчыма, да кадить. Гл. кадзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ды́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і дыша; незак.

1. Паглынаць спецыяльнымі органамі кісларод, неабходны для жыццядзейнасці арганізма. Дрэвы дыхаюць лісцем, рыбы — жабрамі, чалавек і жывёлы — лёгкімі. // Убіраць і выпускаць паветра лёгкімі, рабіць удых і выдых. Чалавек дыхаў на поўныя грудзі, час ад часу паціраў азяблыя плечы. Шыцік. Коні нашы былі ў мыле, цяжка дыхалі. Якімовіч. // Выпускаць струмень паветра з лёгкіх на каго‑, што‑н.; хукаць. [Мікола] узяў халодныя жончыны рукі і пачаў дыхаць на іх. Новікаў. [Колька] горача дыхаў маці на шчаку, смяяўся, песціўся, не ведаў, як яшчэ выказаць сваю бадзёрасць і дзіцячую бестурботнасць. Кулакоўскі.

2. перан. Вылучаць, распаўсюджваць што‑н. Цёплая ноч поўнілася звонкімі пералівамі салаўіных галасоў, дыхала пахамі траў і кветак. Дудо. Ліпа цвіла і дыхала мёдам. Чыгрынаў. // перан. Выяўляць адзнакі жыцця, дзейнасці. За светлым.. залівам жыў, дыхаў горад — дымам паравозаў, комінаў, параходаў каля прычалаў. Шамякін.

3. перан.; кім-чым. Бачыць у кім‑, чым‑н. мэту свайго існавання; поўнасцю аддавацца каму‑, чаму‑н. Песцяць дачку, псуюць яе. Як жа, адзіная дачка, толькі ёю і дыхаюць. Лынькоў.

4. перан.; чым. Жыць, апіраючыся на што‑н. раней набытае. Чаму навучыўся раней, толькі тым і дыхае.

5. перан. Быць прасякнутым чым‑н., выражаць што‑н. Агнём і полымем замілавання і нянавісці дыхаюць творы Віктара Гюго. Чорны.

6. перан. Разм. Угінацца, прагінацца (пра памост, дрыгву і пад.). От ужо.. [Тварыцкі] сышоў уніз, дзе няма кустоў, дзе сцежка дыхае пад нагамі. Чорны.

•••

Дыхаць на ладан — быць цяжка хворым, пры смерці.

Ледзь дыхаць — тое, што і дыхаць на ладан.

Не дыхаць — маўчаць, стаіўшы дыханне. Крокі і шолах даўно ўжо сціхлі, а хлопцы ўсё яшчэ ляжалі ў сваёй засадзе і не дыхалі. Маўр.

Чым дыхае (дыша) хто — чым цікавіцца, якімі інтарэсамі жыве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́ндыш, ла́ндаш, ла́ндуш, маг. лантуш, лануш ’ландыш майскі, Convallaria majalis L.’ (Кіс., Бейл., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.), укр. ла́ндиш, ландош, рус. ла́ндыш ’тс’, польск. łanuszka, łanysz, łanka, ст.-польск. łanie uszko ’вуха лані’, што з’яўляецца перакладам сярэдневяковай назвы ландыша — Auricula cervi. Паводле Брукнера (306) і Слаўскага (4, 47–48), Унбегаўна (BSL, 52, 169), Кохмана (Kontakty, 80), ва ўсх.-слав. мовы лексема прыйшла з польскай. Няясным з’яўляецца ‑д‑ у некаторых формах, аднак Унбегаўн мяркуе, што яно — паразітычнае, а паводле народнай этымалогіі лексема збліжаецца з прыметнікам гладкі (параўн. усх.-бел., смал. глад́ыш ’ландыш’). Гл. таксама Фасмер, 2, 457; Махэк₂, 320. Інакш КЭСРЯ (233): рус. ландыш утворана ад ладьнъладан’ і суф. ‑ыш‑ > ладьнышь, у якім адбылася метатэза д і н. Сюды ж маг. ландыш белы, віц. ландышкі ’грушанка круглалістая, Pyrola rotundifolia L.’ (Кіс.), рус. перм. ландыш ’тс’ — у выніку пераносу паводле падабенства суквецця. Параўн. таксама адваротны перанос: славац. hruštička азначае ’ландыш’ (hruška — ’Pyrola’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

куры́цца, курыцца; незак.

1. Слаба гарэць, тлець, вылучаючы многа дыму. На месцы клуба курыліся асмалкі сцен, расцягнутых і залітых. Брыль. Бледная курыцца на сцяне газоўка. Купала. / Пра пахучыя рэчывы. Ладан курыцца.

2. чым і без дап. Вылучаць выпарэнні, лёгкі туман, пару. Адцвілі Вясёлыя пралескі, Увайшлі Усе рэчкі ў берагі. У пуху зялёным Пералескі, Цёплай парай Курацца лугі. Дзеружынскі. А над балотамі паўставаў туман, ад вясенняй вільгаці ледзь прыкметна курыліся лясы. Чарнышэвіч. // Пакрывацца, зацягвацца пылам, снегам і пад. [За выганам] віўся Ліцкі шлях. Ён увесь — на колькі ахапляла вока — быў запоўнены фурманкамі і пешаходамі — жыў, плыў рэчкаю бурліваю. Грукацеў, курыўся пылам. Гартны.

3. Паднімацца ўверх, віцца, кружыцца (пра дым, туман, снег, пыл і пад.). На вуліцы курыўся пыл ад бітай цэглы, сухі, гарачы. Лынькоў.

4. безас. Пра наяўнасць жадання, ахвоты курыць. Добра курыцца ў лесе,.. прыемна пахне над снегам махорка!.. Брыль.

5. Зал. да курыць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́ні (род. сане́й) ед. нет са́ни; (простые сани) дро́вни, ро́спуски;

не ў свае́ с. не садзі́сяпосл. не в свои́ са́ни не сади́сь; всяк сверчо́к знай свой шесто́к;

які́я са́мі, такі́я і с.погов. каковы́ са́ми, таковы́ и са́ни; по Се́ньке и ша́пка;

глядзе́ць на папо́вы с. — дыша́ть на ла́дан

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чвэрць ж., в разн. знач. че́тверть; (плотн., стол. — ещё) четверти́на;

ч. стаго́ддзя — че́тверть ве́ка;

ч. гадзі́ны — че́тверть ча́са;

паста́віць адзна́кі за пе́ршую ч. — поста́вить отме́тки за пе́рвую че́тверть;

ч. а́ркуша — че́тверть листа́;

такт у тры ~цімуз. такт в три че́тверти;

выбіра́ць ~ціплотн., стол. выбира́ть че́тверти (четверти́ны);

тры чвэ́рці да сме́рці — дыша́ть на ла́дан

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тры (род. трох) три;

павялі́чыць у т. разы́ — увели́чить в три ра́за;

да трох не гавары́ — шу́тки пло́хи;

гнуць (гну́цца) у т. пагі́белі — гнуть (гну́ться) в три поги́бели;

т. чвэ́рці да сме́рці — дыша́ть на ла́дан;

уваткну́ць свае́ т. гро́шы — су́нуть свой нос;

заблудзі́ць у трох со́снах (хво́ях) — заблуди́ться в трёх со́снах;

злупі́ць т. шку́ры — содра́ть три шку́ры

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смерць ж., прям., перен. смерть;

сваёй ~цю памёр — свое́й сме́ртью у́мер;

с. непазбе́жна — смерть неизбе́жна;

кліні́чная с. — клини́ческая смерть;

пыта́нне жыцця́ або́ ~ці — вопро́с жи́зни и́ли сме́рти;

да ~ці — до сме́рти;

бле́дны (бе́лы) як с. — бле́дный как смерть;

памі́ж жыццём і сме́рцю — ме́жду жи́знью и сме́ртью;

не на жыццё, а на с. — не на жизнь, а на́ смерть;

глядзе́ць ~ці ў во́чы — смотре́ть сме́рти в глаза́;

пры ~ці — при́ смерти;

на валасо́к ад ~ці — на волосо́к от сме́рти;

то́лькі па с. пасыла́ць — (каго) то́лько за сме́ртью посыла́ть (кого);

пе́рад ~цю не нады́хаешсяпосл. пе́ред сме́ртью не нады́шишься;

па́сці ~цю хра́брых — поги́бнуть (пасть) сме́ртью хра́брых;

тры чвэ́рці да ~ці — дыша́ть на ла́дан;

саба́ку — саба́чая с.погов. соба́ке — соба́чья смерть;

ко́шцы жа́ртачкі, а мы́шцы с.посл. ко́шке игру́шки, а мы́шке смерть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)