ке́сар, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Манарх, уладар [славянская перадача старажытнарымскага імя Цэзар].

Кесару — кесарава! — няхай той, каму належыць права кіраваць, карыстаецца гэтым правам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. гл. заправіць.

2. чым. Кіраваць, верхаводзіць дзе-н. (разм.).

Усім у доме запраўляе гаспадыня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

варо́чаць

‘перамяшчаць; пераварочваць; працаваць; кіраваць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. варо́чаю варо́чаем
2-я ас. варо́чаеш варо́чаеце
3-я ас. варо́чае варо́чаюць
Прошлы час
м. варо́чаў варо́чалі
ж. варо́чала
н. варо́чала
Загадны лад
2-я ас. варо́чай варо́чайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час варо́чаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэжысі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., што (спец.).

Кіраваць пастаноўкай спектакля, фільма, увогуле відовішчнай праграмы ў якасці рэжысёра.

Р. оперу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кіру́емы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. цяпер. ад кіраваць.

2. у знач. прым. Такі, работай, рухам якога можна кіраваць. Кіруемы снарад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вла́ствовать несов., уст., высок. улада́рыць, кірава́ць; панава́ць, распараджа́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапра́віць

‘скончыць выпраўляць, рамантаваць што-небудзь; скончыць кіраваць чым-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дапра́ўлю дапра́вім
2-я ас. дапра́віш дапра́віце
3-я ас. дапра́віць дапра́вяць
Прошлы час
м. дапра́віў дапра́вілі
ж. дапра́віла
н. дапра́віла
Загадны лад
2-я ас. дапра́ў дапра́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час дапра́віўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шэ́нкель, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Унутраная, звернутая да каня частка нагі конніка ад калена да шчыкалаткі, якая дапамагае кіраваць канём.

Даць шэнкеля (моцна націснуць шэнкелямі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гірава́цькіраваць’ (Бяльк.: гірыва́ць). Азванчэннем (к‑ > г‑ на пачатку слова ў наяўнасці сананта ‑р‑) з кірава́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нача́льстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.

Кіраваць кім‑, чым‑н.; быць начальнікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)