Кашлат́ы ’пакрыты доўгай поўсцю; калматы’, ’з густымі ўскудлачанымі валасамі’; ’разгалісты, з густым веццем, шырокімі лапкамі’ (ТСБМ); ’марны, паніклы’ — аб садзе (гл. Сл. паўн.-зах., 2); ’касалапы, нязграбны’ (Касп.). Слова з досыць няяснай гісторыяй. Параўн. укр. ко́шлатикудлаціць, лахмаціць’, кошла́тий ’кашлаты’. Гэты ўкр. дзеяслоў Слаўскі (2, 557) параўноўвае з польск. koślać się ’кульгаць, спатыкацца’, чэш. дыял. *košľať se ’ісці хістаючыся’, укр. ко́шлатикудлаціць, лахмаціць’ і выстаўляе праформу прасл. (дыял.) *kosljati. Гэты дзеяслоў звязаны з прасл. *kosъ ’косы і г. д.’ (вельмі разгалінаванае сямейства слоў); суф. тут *‑ljati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кудла́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго-што.

Разм. Тое, што і кудлаціць. Байкоў нервова кудлачыў рукой валасы. Шамякін. Восеньскі вецер буяніў над шэрымі прасторамі, гнаў і кудлачыў у небе густыя хмары, шматаў кусты за канавай. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растрёпывать несов.

1. разг. трапа́ць, шарпа́ць, драць, дзе́рці;

2. (взлохмачивать, взъерошивать) разг. трапа́ць, раскудла́чваць, кудла́ціць;

3. (лён, пеньку) трапа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камячыць, камечыць, мяць; кудлаціць, кудлачыць (разм.); клычыць (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Ме́рва1 ’твань, балота’ (ТС), мерва́ ’вязкае, зыбучае балота’ (лельч., Талст.), укр. жытом. ме́рва, мʼе́рва, марва́, нерва́, нʼерва́ ’разрэджаны вадой чорны ніжні грунт’, ме̑рвʼісті ’мулкі’ (ЛАПП). Балтызм. Параўн. літ. mer̃kti, sumarkýti, лат. mḗrkt, mḗrcêt ’мачыць’, mḗrks ’невялікая сажалка на лузе’. Утворана пры дапамозе суфікса ‑ва, як дрыгва́, ад асновы merk‑. Апошні зычны ‑k‑ мог выпадаць (як у мерва) або пераходзіць у ‑х‑ (гл. ме́рхалаць ’тс’).

Ме́рва2, івац. мэ́рва ’жамерыны, адходы пры тапленні воску’ (іўеў., Сл. ПЗБ), бяроз. мэ́рва ’тс’ (Шатал., Сл. Брэс.). Укр. ме́рва, ме́рвисько ’мятая, пацёртая салома, атава’, ’дрэнь, непатрэбнае’, ровенск. ме́рва ’недаедзеныя рэшткі грубага корму’, рус. пск. мерва́ ’дробныя адыходы пры трапанні льну’, мазав. mierzwa ’тс’, польск. ’мятая салома’, ’дробны гной’, луж. mjerwa, чэш. mrva ’тс’, славац. mrva ’труха’, славен. mŕva ’сена’, ’труха’, ’кавалак’, серб.-харв. мр̏ва ’кавалак’, макед. мрва, мрвка ’тс’, ’мякіш хлеба’, балг. мърва ’кавалачак мяса’, ст.-слав. мръвица ’кавалак’. Прасл. mьrva, якое, відаць, з’яўляецца роднасным да літ. marvà, mervà ’сумесь розных рэчаў, прадметаў’ і, магчыма, літ. marvà ’гурба, турма, натоўп, чарада’, ст.-в.-ням. mara ’рыхлы, далікатны’, ст.-ісл. merja ’раздрабіць, растаўчы’, ірл. meil ’мяккі, трухлявы’, уэльск. merv ’тс’, ст.-грэч. μαραίνω ’драблю’ (Фрэнкель, 413; Бязлай, 2, 204; Мацэнаўэр, LF, 10, 344). Брукнер (334) і Скок (2, 472) узводзяць лексему да і.-е. асновы *mer‑ ’расціраць’, пашыранай фармантам ‑u̯a. Махэк₂ (381), беручы пад увагу першаснае значэнне ’мятая (салома)’, прасл. mьrva, mьrviti збліжае з с.-в.-ням. werren ’мяць, кудлаціць, замотваць’, якое кантамінавала з іншым чэш. mruiti se, в.-луж. mjerwić so ’кішэць’ (параўн. і славац. mruiť ’мяць, крышыць, перабіраць, варушыцца, шавяліцца’). Мартынаў (вусн. паведамл.) дапускае, што гэта кельтызм, параўн. кельц. merb‑ (< merv‑) у с.-ірл. ro‑merblig ’кішэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трепа́ть несов.

1. (развевать) развява́ць; (рвать) рваць; (мотать) матля́ць; (трясти) трэ́сці; (тормошить) тармасі́ць; (дёргать) ту́заць; (волосы и т. п.) перабіра́ць, кудла́ціць; (за волосы — в наказание) цяга́ць;

ве́тер тре́плет её пла́тье ве́цер развява́е (рве) яе́ суке́нку;

шква́лом тре́плет паруса́ шква́лам рве (матля́е, развява́е) ве́тразі;

лиса́ тре́плет ку́рицу ліса́ тармо́сіць ку́рыцу;

ве́тром тре́плет гри́ву ве́трам развява́е гры́ву;

трепа́ть кого́-л. за́ волосы цяга́ць (ту́заць) каго́е́будзь за валасы́;

2. (о костюме, обуви и т. п. — рвать) разг. трапа́ць, драць, дзе́рці; бузава́ць;

он бы́стро тре́плет оде́жду ён ху́тка трэ́пле (дзярэ́, бузу́е) адзе́нне;

3. (о лихорадке) разг. трэ́сці;

4. (похлопывать) ля́паць, паля́пваць;

на́чал трепа́ть по плечу́ пача́ў ля́паць (паля́пваць) па плячы́;

5. (лён, пеньку) трапа́ць;

6. (поносить) разг. бузава́ць;

и́мя его́ постоя́нно тре́плют імя́ яго́ заўсёды бузу́юць;

трепа́ть не́рвы не́рвы ту́заць; вантро́бы ад’яда́ць (пераяда́ць); духі́ дастава́ць;

трепа́ть языко́м мянці́ць (мало́ць) языко́м; язы́к аб зу́бы біць; языко́м ла́пці пле́сці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)