кудла́ціць, -ла́чу, -ла́ціш, -ла́ціць; -ла́чаны; незак., каго-што (разм.).

Рабіць кудлатым.

К. валасы.

|| зак. пакудла́ціць, -ла́чу, -ла́ціш, -ла́ціць; -ла́чаны, ускудла́ціць, -ла́чу, -ла́ціш, -ла́ціць; -ла́чаны і скудла́ціць, -ла́чу, -ла́ціш, -ла́ціць; -ла́чаны.

|| наз. кудла́чанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кудла́ціць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кудла́чу кудла́цім
2-я ас. кудла́ціш кудла́ціце
3-я ас. кудла́ціць кудла́цяць
Прошлы час
м. кудла́ціў кудла́цілі
ж. кудла́ціла
н. кудла́ціла
Загадны лад
2-я ас. кудла́ць кудла́цьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кудла́цячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кудла́ціць несов., разг. еро́шить, лохма́тить, трепа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кудла́ціць, ‑лачу, ‑лаціш, ‑лаціць; незак., каго-што.

Разм. Рабіць кудлатым. Кудлаціць валасы. □ І раптам, калі налятаў вецер і кудлаціў вершаліны дрэў, Алеся апаноўвала трывога. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакудла́ціць гл. кудлаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скудла́ціць гл. кудлаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ускудла́ціць гл. кудлаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кашла́ціць, -ла́чу, -ла́ціш, -ла́ціць; -ла́чаны; незак., каго-што (разм.).

Касмаціць, кудлаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кудла́чыць несов., см. кудла́ціць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лохма́тить несов. лахма́ціць, калма́ціць, кудла́ціць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)