саліпсі́зм, ‑у, м.

Ідэалістычны філасофскі погляд, які прызнае адзінай рэальнасцю асобу таго, хто пазнае, а навакольны свет разглядае як сукупнасць адчуванняў гэтай асобы; крайні суб’ектывізм.

[Лац. solus — адзін і ipse — сам.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. нагнаць (у 9 знач.).

2. Разм. Вымова, наганяй. На крайні выпадак.. [Міхайлаў] можа атрымаць строгую нагонку за не дагляд. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнасо́ценец, ‑нца, м.

Гіст. Удзельнік рэакцыйна-манархісцкіх пагромных банд — чорных соцень у царскай Расіі. // Крайні, зацяты рэакцыянер. Ясна было для Андрэя, што ў карчме сядзеў самы сапраўдны чарнасоценец. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смяро́тны, -ая, -ае.

1. Які жыве не вечна, якога чакае смерць.

Усе людзі смяротныя.

2. Які выклікае смерць.

Смяротная доза яду.

3. Тое, што і смертны (у 3 знач.).

С. прысуд.

Смяротная кара.

4. перан. Крайні ў сваім праяўленні, вельмі моцны.

Смяротная нуда.

|| наз. смяро́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фланго́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фланга, знаходзіцца на флангу, адбываецца з фланга. Фланговая пазіцыя. Фланговы ўдар.

2. у знач. наз. фланго́вы, ‑ага, м. Крайні з фланга ў шарэнзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грані́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да граніцы (у 1 знач.). Гранічныя капцы.

2. Максімальны, найвышэйшы, крайні. Чэхаўская прастата, яснасць, лаканічнасць і гранічная кароткасць захаплялі маладога беларускага пісьменніка Якуба Коласа. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сукро́мна ’скрытна, хаваючыся’ (Сцяшк.), ’тайком’ (Адм.). Укр. сукро́мий ’асобны’, чэш. soukromý ’прыватны, адасоблены’, славац. súkromný ’тс’. З іншай прыст. рус. укро́мно, укро́мный, рус.-ц.-слав. укромъ ’край, рубеж’, укромьнъкрайні’ (Кірыла Тураўскі). Дэрываты ад прасл. *kroma ’частка, край’ (гл. кром2); гл. яшчэ Фасмер, 4, 157. Інакш Борысь (Prefiks., 120), які прасл. *sǫkromъ разглядае як дэрыват, суадносны з дзеясловам *sǫkromiti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзель, ‑і, ж.

1. Частка, доля, выдзеленая каму‑н. для карыстання, апрацоўкі і пад. — Каму гэты? — паказаў пальцам Кісяленка на крайні кусок хлеба. — Першаму, — адказаў Віктар. Марынчук узяў сваю дзель. С. Александровіч. Мацвею тады хутарок дастаўся. Быў якраз такі на яго дзель абрубак зямлі. Лобан.

2. Вынік дзялення аднаго ліку на другі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́дабе ’патрэбна, трэба’ (Нас.), на́добі ’трэба’ (в.-дзвін., шуміл., Сл. ПЗБ); ён нам крайні надабі (гарад., Сл. бел. нар. фраз., 141), ст.-бел. надобѣ (1406 г.), ненадобѣ (1492 г.), надобеть («з далучэннем дзеяслоўнага суфікса», Карскі 2-3, 76), рус. надобе, надобы, набоб, надобеть ’тс’. Са спалучэння на добѣ, гл. даба, г. зн. ’на часе; калі ёсць неабходнасць’. Сюды таксама на́дабна ’патрэбна, трэба’, на́дабіцца ’патрабавацца’ і інш. Гл. і надоба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апо́шні, -яя, -яе.

1. Канцавы ў шэрагу чаго-н.

А. дзень заняткаў.

А. ў чарзе.

У а. раз.

2. Адзіны, астатні.

Раздзяліць а. кавалак хлеба.

3. Які толькі што з’явіўся, самы новы.

А. нумар часопіса.

Апошнія паведамленні.

Апранацца па апошняй модзе.

4. Канчатковы, беспаваротны, рашаючы; вышэйшы, крайні.

Апошняе слова.

А. сродак.

5. Зусім дрэнны, самы горшы (разм.).

Лаяць апошнімі словамі.

6. Гэты, толькі што названы (кніжн.).

Зайшла адна жанчына, затым другая, апошняя — з дзіцём.

7. наз. апо́шняе, -яга, н. Тое адзінае, што засталося.

Гатовы з чалавекам апошнім падзяліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)