умясці́ць, умяшчу́, уме́сціш, уме́сціць; уме́шчаны; зак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змясціць, ахапіць сабою.

Клуб не змог у. усіх наведвальнікаў.

2. у што. Змясціць унутр чаго-н.

У. усе яблыкі ў кош.

|| незак. умяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скляпо́к, ‑пка, м.

Памянш. да склеп (у 1 знач.); невялікі склеп. [Дзед Лукаш] набраў у сваім скляпку добры кош бульбы, буракоў .. ды падаўся на рынак. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Забёнка ’невялікая кадка’ (Касп.). Рус. дыял. паўн. зобёнкакош’, краснаяр. ’каробка для солі’, перм. ’кораб, кош’, ст.-рус. зобенка ’торба, кош, мера’ (XVI ст.) памянш. з суф. ‑к‑ ад зобня ’тс’, утворанага ад зоб ’сыпучы корм’. Гл. зобка, зоб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кро́шні ’прыстасаванне насіць корм у хлеў’ (Нік. ЭШ, Хрэст. дыял., ДАБМ, Маш.), ’прыстасаванне насіць за спіной грыбы, ягады і інш.’ (ТС, Круч.). Рус. крошни ’заплечны кош’, балг. крошнякош’, серб.-харв. крошгьа ’вялікі кош’, славен. krošnja ’насілкі’. Да *krosnja. Гл. кросна (Бернекер, 1, 624).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сапе́та ’спецыяльная сетачка для захавання злоўленай рыбы ў жывым выглядзе’ (бых., КЭС), сапэ́тка ’саламяны мат’ (Анох.), ’кошык, сплецены з лазы, дроту’ (Сцяшк. Сл.). Рус. сапётка ’вулей, плецены з пруццяў вярбы’ (Каўказ), ’кош для пасадкі злоўленай рыбы’ (дан., церск.), укр. сапе́т, сапе́та, сапе́тка ’вялікі плецены кош на калёсы’, ’плецены з лазы ручны кош’, польск. sepet ’скрынка’. З тур., крым.-тат. säpätкош’ (Радлаў, 4, 495), якое з перс. (Гл. Локач, 139; Фасмер, 3, 558; Брукнер, 485).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

луко́шко ср. ко́шык, -ка м., кош, род. каша́ м.; (из луба) лубя́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапле́сці сов. доплести́; (венок — ещё) дови́ть;

д. кош — доплести́ корзи́ну;

д. вяно́к — доплести́ (дови́ть) вено́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наабіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Абіраючы, сабраць у нейкай колькасці. Наабіраць кош яблык.

2. Нааблупліваць, наабрэзваць у нейкай колькасці. [Маці] ужо наабірала бульбы, перамыла яе і перакладвае дровы ў печы. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падчапе́ха ’лучынны кош’ (Касп.). Да Надчапіць < чап- ляць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́шык ’від жаночай прычоскі’ (Мат. Гом., Сцяшк.). Да кош (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)