ко́фтачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Памянш.-ласк. да кофта; кофта з лёгкай тканіны. Ядвіся таксама была адзета з густам. На ёй была чырвоная атласная кофтачка, якая вельмі ішла да яе смуглага твару. Колас. [Волька] стаяла ля свайго дома ў сіняй спадніцы і белай вышыванай кофтачцы. Чорны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
кацаве́йка, ‑і, ДМ ‑вейцы; Р мн. ‑веек; ж.
Кароткая кофта на ваце, футры або на падкладцы; кабат з рукавамі. Футравая кацавейка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Матына́чка, маціне́тка ’жаночая кофта з фальбонамі’ (астрав., глыб., Сл. ПЗБ). З польск. matinetka < matinka ’раніцовая кофта’, якое з франц. matin ’ранак’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
пажаўце́лы, ‑ая, ‑ае.
Які зрабіўся жоўтым, пажаўцеў. Удалечыні віднеўся пажаўцелы бярэзнік. Пальчэўскі. Сабіна вышывае: у руках у яе белая.. пажаўцелая ад часу, кофта. Ракітны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Мата́н ’верхняя (да пояса) вопратка з рукавамі’ (гродз., Мат. АС), мата́нка ’кофта’ (навагр., Сл. ПЗБ), ’паркалёвая безрукаўка’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), ’малінавая хустка’ (чачэр., Мат. Гом.). Рус. варон. мата́ня ’доўгая з поясам жаночая кофта’. Да матацца/мата́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 26).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
ля́мцавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лямцу, звязаны з яго вытворчасцю. Лямцавы цэх. // Зроблены з лямцу. Лямцавы капялюш. Лямцавая падэшва. □ На.. [Рыме] была зялёная вязаная кофта, чорная караткаватая спадніца, а на нагах лямцавыя тапачкі. Лупсякоў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Сакуя́ш ’цёплая кофта’ (Сл. рэг. лекс.). Да сак 1 з суф. ‑яш (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 35); ‑у‑ рэшта старой асновы на ‑ŭ‑.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Малафе́йчык ’павець для дроў’ (брэсц., Нар. сл., Сл. Брэс.). Відавочна, з малаха́й 1 ’шапка з шырокімі навушнікамі’ — паводле падабенства адтапыранага навушніка з паветкай. Параўн. рус. валаг., вяц. малафейка ’кофта са зборкамі’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
безрука́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Р мн. ‑кавак; ж.
Куртка або кофта без рукавоў. Цяпер, калі «рэдактар» скінуў кубанку, шынель і ў чорнай аўчыннай безрукаўцы паўзверх гімнасцёркі сеў за стол, скрытая трывога і злосць яго пачала непрыкметна пераходзіць на смех, які ўжо, здаецца, пачаў праступаць на твары. Брыль.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ружо́вы, -ая, -ае.
1. Светла-чырвоны.
Р. колер.
Ружовыя шчокі (румяныя). Ружовая кофта.
2. перан. Нічым не азмрочаны, радасны, светлы (разм.).
Ружовыя мары.
3. Ружовае дрэва — драўніна некаторых трапічных дрэў, афарбаваная ў ружовы колер.
◊
Праз ружовыя акуляры глядзець на каго-што (неадабр.) — уяўляць усё ў прыемным выглядзе, глядзець на ўсё жыццярадасна, не заўважаючы дрэннага.
У ружовым святле бачыць каго-што — тое, што і праз ружовыя акуляры глядзець.
|| наз. ружо́васць, -і, ж. (да 1 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)