Малафе́йчык ’павець для дроў’ (брэсц., Нар. сл., Сл. Брэс.). Відавочна, з малаха́й 1 ’шапка з шырокімі навушнікамі’ — паводле падабенства адтапыранага навушніка з паветкай. Параўн. рус. валаг., вяц. малафейка ’кофта са зборкамі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)