Вазгры́ ’соплі’ (Мядзв.), возкрі ’тс’ (Бяльк.), вазгрывы ’саплівы’ (Касп.); ’неахайны’ (Мядзв.). Рус. возгря ’сапля’, возгривый ’саплівы’, возгривец, возгряк ’саплюк’, возгривить ’пэцкаць’, укр. возгривий, возгряк, воскряк, польск. wozgrza, wozgrzywy, дыял. woźgać ’смаркацца’, в.-луж. wozhor, н.-луж. wochol, wochel, чэш. vozher ’сапля’, vozhřivkaконская хвароба’, славац. ozger ’конскія соплі’, славен. (v)ozger, vozgriv, ст.-слав. возгри. Прасл. *vozgrja/*voskrja ’сапля’, роднаснае з вазірскім (паўн.-зах. Індыя) wuźgyē ’сліна’ (Махэк₂, 697; Фасмер, 1, 333; Вярэніч, Супрун, Бел.-укр. ізал., 10–11, 71–73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

конь, каня́, мн. ко́ні і (з ліч. 2, 3, 4) кані́, ко́ней, м.

1. Буйная свойская аднакапытная жывёліна, якая выкарыстоўваецца для перавозкі грузаў і людзей, а таксама для верхавой язды.

Купіць каня.

Навязаць каня.

Па конях! (кавалерыйская каманда для пасадкі на коней).

2. Шахматная фігура з галавой каня.

Хадзіць канём.

3. Абабіты скурай брус на чатырох ножках для гімнастычных практыкаванняў.

На кані і пад канём — у самых разнастайных, прыемных і непрыемных сітуацыях (пабываць, быць).

Ні па кані, ні па аглоблях (разм.) — не так, як хацелася (зрабілася, атрымалася).

Ход канём — пра смелае, рашучае дзеянне.

|| памянш. ко́нік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. ко́нны, -ая, -ае (да 1 знач.) і ко́нскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

К. двор.

Конская грыва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хада́ ж.

1. (манера ходить) похо́дка, по́ступь;

прыго́жая х. — краси́вая похо́дка (по́ступь);

2. ходьба́;

тут усяго́ дзве гадзі́ны хады́ — здесь всего́ два часа́ ходьбы́;

3. (конская побежка) хода́;

4. перен. (течение, развитие) ход м.;

х. падзе́й — ход собы́тий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мані́сты1 ’духмяны’ (ваўк., лях., Сл. ПЗБ). Прыметнік да мана́ (гл.). Параўн. таксама рус. калуж. манна́ст ’прыемны пах’, манна́стый ’тонкі (пра смак, пах)’.

Мані́сты2, тураў. маніста, паўд.-усх. маніста ’упрыгожанне з пацерак, манет, каштоўных камянёў’, ’пацеркі’, ’каралі’ (ТСБМ, Янк. 1, Шпіл., ТС; кір., Нар. сл.; жытк., лоеў., добр., Мат. Гом.). Укр. мони́сто, нами́сто, рус. мони́сто ’тс’, наўг. ’нашыйная касынка’, разан. ’нізка чаго-небудзь’, палаб. müönéistʼa ’карал’, балг. мони́сто, ст.-слав. монисто ’каралі’. Да і.-е. *moni‑ ’шыя’: лац. monīle ’каралі’, ’конская грыва’, ст.-інд. manyā ’патыліца’, ст.-в.-ням. menni ’каралі’, ірл. miuntore ’тс’, muinēl ’шыя’, ст.-грэч. μάννον, μαννάκιον, μόννο ’каралі’ (Бернекер, 2, 76; Фасмер, 2, 650). Сюды ж мані́стка ’нізка тытунёвых ці кляновых лістоў’ (Бір. Дзярж.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́лзаць ’кілзаць, вуздаць’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Гарэц., Яруш., Бяльк.). З польск. kielzač ’тс’ (Слаўскі, 3, 148–149, Кюнэ, Poln., 64). Але польск. kielzač само не мае задавальняючага этымалагічнага тлумачэння. Слаўскі (2, 149) спрабуе звязаць яго з укр. ховстати ’тс’, аднак надзейных паралелей да гэтага ўкраінскага слова ў іншых славянскіх мовах ён не знаходзіць. Існуе іншая версія, згодна з якой келзаць (гл. таксама гелзаць і гельзаць) балтыйскага паходжання. Крыніцай магло быць слова geležunesконская хвароба, залазаванне’. Цікава, што другая літоўская назва залазавання pažandės узыходзіць да zäslai ’цуглі’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 102–103). Такім чынам, не выключана, што заходнебалтыйскае слова тыпу *ge/’z было крыніцай беларускіх і польскіх слоў. Трэба адзначыць, што балтыйскія формы насуперак Лаўчутэ (там жа, 103) не звязаны з балтыйскімі назвамі жалеза.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каманіца1 ’каманішнік лугавы, Succisa pratensis Moench’ (гродз., смал., маг., Кіс.), лоеў. каменішнік ’тс’ (Мат. Гом.), маг. куманща, куманічнік, каманішнік ’тс’ (Кіс., Мядзв.), маг. каманішнік ’чараўнік двухлісты, Platanthera bifolia (L.) L.C. Rich.’ (Кіс., Інстр. II), маг. каманічнік ’паўночнік палявы, Knautia arv«nsis (L) Coulť (Кіс.), а таксама, відавочна, у песні з Віцебшчыны: «кыманіца зіліная. маладзіца маладая» (Рам. 8). Укр. команиця. комонник, команд, /саманка ’канюшына, дзяцеліна, браткі’, рус. смал. комоница ’каманішнік’, польск. komonica ’рутвіца’, ст.-польск. ’баркун’, ’канюшына’, ’каманішнік’, в.-луж. komonica ’сорт канюшыны’, чэш. komonice. славац. komonica ’баркун’, ’канюшына’, славен. komónjica, komónika, серб.-харв. комољикач комонака, колгоншка, ’палын звычайны, чарнобыль’, ’рамонак’, балг. комоннга ’баркун, шалфеи’, комоннка ’чарнобыль’, ’браткі’. Прасл.⇉komonica//komunika < komonъ ’конь’, параўн. ст.-польск. konik, konicz, а таксама мар. končina і інш. ’канюшына’ = ’конская трава’. Большасць з гэтых траў з’яўляецца кормам або ўжываецца як лякарства для коней (Махэк, Jména, 120). Махэк (там жа) мяркуе, што ўсх.-слав. назвы запазычаны з польск. (гэта пацвярджае геаграфія), а польск. запазычаны са ст.-чэш. komonice (Бернекер, 1, 555; Фасмер, 2, 304–305; Махэк’, 272; Слаўскі, 2, 389–390; агляд іншых, менш пераканаўчых этымалогій гл. яшчэ БЕР, 2, 574, і Трубачоў, Эт. сл., 10, 175–177. Бел. форма з ‑ме‑ утварылася ў выніку народнай этымалогіі (атаясамленне з лексемай камень). Тое ж і ў каланіца’.

Камані́ца2 ’ажына’ (смал., КЭС), каменіца ’касцяніца камяністая, Rubus saxatilis’ (Маш.), камяніцы, камянічкі ’касцяніцы’ (едьск., нараўл., Мат. Гом.). Рус. комоница. команица, комон ика. команика, куманика. к у маны ха, куманица ’ажына’, ’касцяшка’, ’марошка’, ’чырвоныя парэчкі’, болгар, ’суніцы’, арханг. кумднька ’сорт ажын’, кастрам. команец ’чырвоныя парэчкі’. Бел.-рус. ізалекса. Да komonъ ’конь’, параўн. рус. комонь. кумань ’конь’ > ’конская ягада’ (Фасмер, 2, 414–415). Аналагічна иаводде назваў жывёл утвораны: кобр. мыдвэдыны ’ажына’ (Нар. лекс.), прасл. ežina ’ажына’ < егь ’вожык’, літ. gervuogė ’ажыны’ < gervė ’журавель’ або лісічкі, вавярушкі, ласі — назвы грыбоў.

Камані́ца3, каланіца ’мажная дзяўчына’ (хойн., Мат. Гом.). Укр. комониця ’бясплодная кабыла’, ’бясплодная жанчына’, ’распусніца’, рус. валаг. комоница, команица, комонница ’кабыліца’, ’ялаўка’. Да komonъ ’конь’, параўн. гом. комай ’тс’, свярдл. команина ’кляча’ (Этымалогію гл. Фасмер, 2, 304–305). Бел. лексема — у выніку семантычнага пераносу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Троп ‘след, крок’ (Нас., Касп., Сцяшк., Др.-Падб., Сл. Брэс.): некруцікі вучуцца хадзіць троп у троп (Нас.), ‘след на роснай траве’ (лун., Шатал.), ‘сцежка, слядзіна’ (Некр. і Байк., Мат. Гом.), ‘жыццёвы шлях’ (Сцяшк.), ‘кірунак, шлях, дарога’ (Адм.), ‘метад, спосаб, шлях да дасягнення мэты’ (Ласт.), у выразах збіць (збіцца) з тропу ‘выклікаць замяшанне, заблытаць’ (ТСБМ), тропу добы́тысь ‘дабраць розуму, скеміць’ (Клім.), шукаць тропу ‘шукаць дарогі’ (Кал.), узяць троп ‘знайсці след’, узяць (ухопі́ць) тропу ‘зведаць, убачыць, заўважыць след’ (ТС). Укр. дыял. тропконская рысь з падскокам’, трип ‘адбітак нагі звера на снезе’, тріп ‘сцежка ў гарах’, польск. trop ‘адбітак следу звера на зямлі ці снезе’, ‘след, каляіна’, ‘след ад ступні’, ‘дарога’, ‘ход каня’, каш. trop ‘след’. Пераважна паўночнаславянскае ўтварэнне. Сюды ж далучаюць а спецыфічнай семантыкай славен. tróp, tropíne ‘жамерыны з вінаграду’, серб. тро̏п ‘тс’, ‘вытапкі масла’, ‘выскваркі сала’, ‘асадак’, ‘адстой’ і выводзяць прасл. *tropъ, утворанае з чаргаваннем галосных кораня ад дзеяслова *trepati ‘ўдараць, біць, трэсці, бразгаць’ з першапачатковым значэннем ‘выбітае, выціснутае, вытрасенае’, гл. тропаць, трапаць. Параўн. таксама лат. trapa ‘натоўп, вялікая колькасць, мноства’, алб. trap ‘сцежка’, ст.-грэч. ἀτραπός ‘сцежка, сцяжынка’ (Борысь, 643; Скок, 3, 506; ЕСУМ, 5, 648; Вербіч, Студіі з ономастики та етимологіі. 2010, 290). Гл. таксама трапа, трэп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ця́га, ‑і, ДМ цязе, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. цягнуць (у 1, 5, 8, 9 і 15 знач.) і цягнуцца (у 3, 4 і 9 знач.).

2. Рухаючая сіла, а таксама крыніца такой сілы, якая цягне. Электрычная цяга. Конская цяга. □ Дым, капаць, вугальны пыл, шлак — звычайныя спадарожнікі паравой цягі. «Маладосць». // Сукупнасць тэхнічных сродкаў і машын (паравозы, электравозы і пад.), якія забяспечваюць эксплуатацыю рухомага саставу.

3. Рух газаў, дыму (галоўным чынам у топачных і вентыляцыйных канструкцыях), які выклікаецца рознасцю ціску. Манька глядзела, як весела гараць у пліце высушаныя дроўцы, і слухала, як гудзе ў коміне дым ад моцнай цягі. Пташнікаў.

4. Імкненне да чаго‑н., прыхільнасць да каго‑, чаго‑н. Гарасім вучыўся добра, але ў яго з’явілася нейкая хваравітая цяга да свяшчэнных кніг. Чарнышэвіч. Да гэтага Наталя і не западозрывала, што ў яе нутры наспявае нейкая моцная цяга да Рыгора. Гартны.

5. Спец. Стрыжань, прызначаны для перадачы цягавых намаганняў ад адной часткі механізма да другой. Тармазная цяга. Цяга кіравання.

6. У архітэктуры — тынкавальны або каменны паясок, які падзяляе вонкавыя і ўнутраныя сцены, абрамляе столь і пано. Карнізная цяга.

7. Спец. Шлюбны палёт самцоў слонак (вальдшнэпаў) пры пошуках самак. Сотні, а то і тысячы сцяжынак пракладалі мы разам. Пракладалі ў грыбных сасновых барах, на слончынай цязе ля звонкагалосай Рэкты. Карамазаў. // Паляванне ў час такога палёту. Вяртацца з вясенняй цягі. Хадзіць на цягу. Стаяць на цязе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацягну́цца, ‑цягнуся, ‑цягнешся, ‑цягнецца; зак.

1. Выпрастаць стомленыя ў аднастайнай паставе канечнасці, стан. Галас падняўся, пацягнуўся і пазяхнуў. Колас. У паясніцы нібы завесы заржавелі — не разагнуцца. Але пацягнешся моцна да хрусту касцей, лінеш на твар халоднай вады, пройдзеш разы два па хаце і сціхне патроху нудны боль у плячах. Крапіва. [Казік] выцягнуў з-пад посцілкі рукі і з асалодай пацягнуўся. Чарнышэвіч.

2. Падацца корпусам у якім‑н. напрамку, працягнуць руку, галаву да каго‑, чаго‑н. [Гаварушка] пацягнуўся яшчэ, каб злавіць яе [Ніны] руку, але яна адбеглася. Лобан. Васіль узняў галаву, і рука яго міжвольна пацягнулася да пісталета. Шашкоў. Перабіраючы адвіслымі губамі, да .. [Міколы] пацягнулася конская морда. Новікаў. // Пачаць цягнуцца ўгору, расці (пра расліны). І зямля наверх пагнала сокі З тых глыбінь, дзе дбайна берагла, І адразу ясакар высокі Пацягнуўся лісцем да святла. Кірэенка.

3. Пачаць рухацца, накіравацца ў адным напрамку цугам, чарадой. У калгасны склад паплылі цэмент, цвікі, жалеза, пацягнуліся фурманкі з лесам. Сергіевіч. Кароўкі ў парадку, адна за другою, пацягнуліся ў лес. Колас. Пераклікаючыся ў небе, роўнымі шнурамі пацягнуліся на поўдзень гусі. Скрыпка. // Павольна пайсці следам за кім‑, чым‑н., разам з кім‑н. Саўка з начальнікам пайшлі па вёсцы. Паліцэйскія пацягнуліся ўслед. Федасеенка. Табун павольна пацягнуўся за .. [Алесем]. Караткевіч. / Пра думкі, успаміны. Ну, скажы ты, якія чэпкія гэтыя ўспаміны! Успыхне ў памяці адно, за ім пацягнецца другое... Палтаран.

4. Павольна, з цяжкасцю пайсці; паплесціся. Міхал сабраўся, апрануўся і ў лес павольна пацягнуўся. Колас. // Пачаць павольна распаўсюджвацца, рухацца ў якім‑н. напрамку (пра дым, пыл і пад.). Чорныя шлейфы .. дыму [ад месераў] перакрыжаваліся і пацягнуліся да зямлі. Алешка. Гануля і не заўважыла, што не прыкруціла кноту, языкі агню пацягнуліся ўверх, пацямнела шкло. Гурскі.

5. Пачаць павольна, аднастайна праходзіць (пра дні, гадзіны, гады). Дні пацягнуліся аднастайныя, страшэнна падобныя адзін на другі. Навуменка.

6. Працягнуцца, размясціцца на вялікай адлегласці, прасторы, уздоўж чаго‑н. Абапал дарогі пацягнуліся шэрыя, апусцелыя палі. Гамолка. На многія кіламетры пацягнулася камяністая пустыня. Шыцік. // Быць працягнутым у якім‑н. напрамку. Вакол гарнізонаў .. пацягнулася павуцінне калючых дратоў. Брыль. // Пралегчы, выдзяляючыся на чым‑н. Па лужынах пацягнуліся бліскучыя сінія пісягі — ад масла і дыму. Пташнікаў. Гусіныя лапкі маршчакоў пацягнуліся на скроні. Алешка.

7. перан. Адчуць цягу, схільнасць да каго‑, чаго‑н. Ён першы загаварыў у Руднічах пра калгас і першы ўступіў у яго. За бацькам пацягнулася ўся бедната. Курто. Калі прыйшла канчатковая перамога, дзеці былых беднякоў пацягнуліся да навукі. Сергіевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сі́ла ж., в разн. знач. си́ла;

мець вялі́кую сі́лу — облада́ть большо́й си́лой;

прымяня́ць сі́лу — применя́ть си́лу;

у ро́сквіце сіл — в расцве́те сил;

цэнтрабе́жная с. — центробе́жная си́ла;

с. цяжа́ру — си́ла тя́жести;

раўнадзе́йная с. — равноде́йствующая си́ла;

с. прыцяжэ́ння зямлі́ — си́ла притяже́ния земли́;

с. то́ку — си́ла то́ка;

прадукцы́йныя сі́лы — производи́тельные си́лы;

с. во́лі — си́ла во́ли;

тво́рчыя сі́лы наро́да — тво́рческие си́лы наро́да;

узбро́еныя сі́лы — вооружённые си́лы;

сі́лы мі́ру — си́лы ми́ра;

ко́нская с.тех. лошади́ная си́ла;

рабо́чая с. — рабо́чая си́ла;

жыва́я с. — жива́я си́ла;

з пазі́цыі сі́лы — с пози́ции си́лы;

у сі́ле — в си́ле;

нячы́стая с. — нечи́стая си́ла;

сваі́мі сі́ламі — свои́ми (со́бственными) си́лами;

па ме́ры сіл — по ме́ре сил;

це́раз сі́лу — че́рез си́лу;

на по́ўную сі́лу — в по́лную си́лу;

з усі́х сіл — изо всех сил;

з аста́тніх сіл — из после́дних сил;

вы́біцца з сіл — вы́биться из сил;

убіра́цца ў сі́лу — набира́ться сил;

нія́кімі сі́ламі — никаки́ми си́лами;

ад сі́лы — от си́лы;

ко́лькі ёсць сі́лы — что есть си́лы;

кла́сці сі́лы — класть си́лы;

сабра́цца з сі́ламі — собра́ться с си́лами;

палажы́ць сі́лы — положи́ть си́лы;

с. (і) сало́му ло́міцьпосл. си́ла (и) соло́му ло́мит

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)