Піліпе́цкнігаўка’ (брасл., ЛА, 1). Гукапераймальнае (параўн. пікаць j), аднак аформленае пад уплывам уласнага імя Піліп. Аналагічна рус. усх.-сіб. филипка ’кулік, Charadrius hiaticula’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́ня, ‑і, м.

1. Драпежная птушка сямейства ястрабіных, дакучлівы манатонны крык якой нагадвае слова «піць»; сарыч, канюк. Прытаіцца да моху русалка, лясун, Каня вечнага «піць» не заводзіць. Пад звон-песню жывучых гусляравых струн Для ўсіх папараць-кветка ўзыходзіць. Купала.

2. Абл. Кнігаўка. Пералётам да балот далі аб сабе знаць кані. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Піху́тка ’перапёлка’ (смарг., Сцяшк. Сл.). Самастойнае ўтварэнне, або пад уплывам польск. дыяп. pichytkaкнігаўка, Vanellus’; параўн. яшчэ беласт. knichutka, knichuia ’тс’, што утварыліся з гукапераймання: pichyt‑pichyt, chyt‑chyt (Струтынскі, Nazwy, 101).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́галіца ’маленькі, шчуплы чалавек, жанчына’ (ТСБМ), укр. пиги́чкакнігаўка’, рус. пи́галица, пи́галка, пиго́лка ’тс’, ’хударлявы чалавек’. Відаць, прыйшло з рус. мовы, дзе ўзыходзіць да pi‑gí, ki‑gi — перадачы крыку чайкі ці кнігаўкі (Патабня, РФВ, 4, 213; Праабражэнскі, 2, 56; Фасмер, 3, 258; Бязлай, 3, 21).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́біскнігаўка, Vanellus cristatus’ (Сл. паўн.-зах., Касп., Бяльк.). Укр. киба ’чайка, Vanellus vanellus L.’, кебіс ’тс’; балг. кибис ’тс’ і іншыя выводзяцца з ням. Kiebitz ’тс’ (ЕСУМ, 2, 427–428). Аднак суадносіны паміж славянскімі і нямецкімі формамі застаюцца няяснымі. Клюге (366) прытрымліваецца версіі, якая адвяргае запазычанне, хоць фармальнае супадзенне не можа тлумачыцца выключна гукаперайманнем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

е́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

1. Жаласна стагнаць, крычаць ад болю. [Старая] ці то зламала, ці то вывіхнула нагу ў калене — не разабраць, але стогне і енчыць так, што сэрца разрываецца. Васілевіч. Енчылі непрыбраныя раненыя. Мележ. // Гаварыць з енкам, скардзячыся. — Братачка, паміраць збіраемся, — дрыжачым голасам енчыла жонка старога Хвядоса Пастарунка. Кавалёў. // Абзывацца крыкам, гукамі, падобнымі да енкаў. Журчала рака, і над ёй чалавечым голасам енчыла кнігаўка. Пташнікаў. Заблытаўшыся ў снезе, вецер енчыць. Сумётамі дарогу замяло. Макаль.

2. перан. Разм. Назойліва, надакучліва прасіць аб чым‑н.; ныць. Рыпелі вазы, папіскваў гармонік, жаласліва енчыў жабрак, выстаўляючы перад сабой аголеныя абрубкі рук. Мікуліч. Многія [мяцежнікі] падалі на калені, енчылі і прасілі літасці. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ка́ня1 ’драпежная птушка (Buteo) сямейства ястрабіных’ (ТСБМ, Мядзв., Маш., Дразд., Гарэц.), ’каршун, Milvus’ (Маш.), ’кнігаўка, Vanellus vanellus’ (ТСБМ; в.-дзвін., бярэз., рас., Сл. паўн.-зах.), ’чапля, Ardea cinerea’ (тураў., КЭС; Маш., ТС), канюк, канюка ’каршун чырвоны’ (Дразд., ТС); ’каня’ (маст. Сл. паўн.-зах.), канюх ’каршун’ (ТСБМ, чэрв. Сл. паўн.-зах., Др.-Падб.), ка́нюх ’тс’ (Бяльк., Гарэц.). Прасл. kanʼa, kanʼukъ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 9, 142–143). Лексемы маюць гукапераймальнае паходжанне — паводле своеасаблівага манатоннага піску. Адсюль і дзеяслоў канькаць ’выпрошваць са слязьмі, дакучліва прасіць, паўтараць адно і тое ж’ (ТСБМ, Янк. 1, Гарэц.; полац. Нар. лекс.), канькъць ’тс’ (Бяльк.; ушац., Нар. сл.).

Ка́ня2 ’грыб: варона, капялюх’ (беласт. Жыв. сл.) < польск. kania ’грыб-паразіт’. Слаўскі (2, 44) адносіць гэту лексему ў рад іншых, якія абазначаюць драпежных істот і расліны-паразіты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кні́га1 ’друкаванае або рукапіснае выданне ў форме збрашураваных і пераплётных разам аркушаў з тэкстам’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш.). Укр. книга, рус. книга, ст.-рус. кънига ’тс’, ст.-слав. кънига, балг. книга, серб.-харв. књи̏га, славен. knjíga ’тс’, польск. księga, чэш. kniha, славац. kniha, в.-луж. kniha ’тс’. Запазычанне з усходніх моў не выклікае сумненняў. У якасці крыніцы — акад. kunukku ’пячатка’, праз арм. knik ’тс’. Гэты шлях запазычання культурных слоў адзначаецца і для іншай праславянскай лексікі (dorga ’тарговы шлях’, mědь ’назва металу’). Іншая версія: цюркская крыніца (ст.-цюрк. küinig < кіт. küen ’світак’). (Агляд версій аб запазычаннях гл. Фасмер, 2, 263; Слаўскі, 3, 272–273). Разам з тым ужо даўно высоўваліся гіпотэзы аб узнікненні слова кніга на славянскай моўнай глебе з тымі або іншымі асаблівасцямі, яны зводзіліся да прасл. kъniga < kъnъ ’пень’. Параўн. з пункту погляду семантыкі лац. codex ’пень’ > codex ’рукапіс, кніга’. Іншая інавацыя ад таго ж кораня — прасл. kъněja (гл. кнея) (агляд гэтых версій там жа, параўн. у апошнія гады Атрэмбскі WS, 12, 75–76; Шустэр–Шэўц, ZfSI, 16, 50–51). Асноўная цяжкасць тлумачэння kъniga < kъn‑iga — адсутнасць надзейных прыкладаў словаўтварэння з ‑iga. Прасл. veriga, якое прыводзяць Атрэмбскі і Шустэр–Шэўц, утворана ад дзеяслова verti і да таго ж узыходзіць да *veryga (SP, 1, 66). Іншыя прыклады або зусім не маюць этымалогіі, або таксама ўзыходзяць да ўтварэнняў з ‑yga.

Кні́га2кнігаўка’ (Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Нар. лекс., Нар. словатв., Серб., Маш., Янк. III, Дразд.). Параўн. кнігаўка (гл.). Укр. книга, рус. книга, чэш. kniha ’тс’. Распаўсюджанне гэтай лексемы незразумелае. Рускія формы книга і книгалка толькі на захадзе і поўдні. Таму асноўнай тэрыторыяй распаўсюджання трэба лічыць беларуска-ўкраінскі арэал. Адсутнасць у польскай мове пры наяўнасці ў чэшскай трэба ўдакладніць. Лічыцца гукапераймальным ад кні‑кні (Махэк₂, 263; ЕСУМ, 2, 473). Магчыма, аднак, сувязь з каня, канька (гл.) як назвамі чайкі. Ці не кніга < канька (> *кника > книга) або < канюка (*кнюка > *кніка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кні́га I ж., в разн. знач. кни́га;

чыта́ць ~гу — чита́ть кни́гу;

к. за́пісаў а́ктаў грамадзя́нскага ста́ну — кни́га за́писей а́ктов гражда́нского состоя́ния;

насто́льная к. — насто́льная кни́га;

дамава́я к. — домова́я кни́га;

к. ска́ргаў і прапано́ў — кни́га жа́лоб и предложе́ний;

к. за сямю́ пяча́цямі — кни́га за семью́ печа́тями;

глядзі́ць у ~гу, а ба́чыць фі́гупогов. смо́трит в кни́гу, а ви́дит фи́гу

кні́га II ж., анат., см. кні́жка II

кні́га III ж., зоол., обл., см. кні́гаўка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асадзі́ць 1, асаджу, асадзіш, асадзіць; зак., што.

Умацаваць што‑н. на чым‑н., надзець на што‑н.; прымацаваць. Асадзіць касу. // Уставіць у аправу, у рамку; аправіць. // Паставіць асаду ў вокны, дзверы. Асадзіць акно.

асадзі́ць 2, асаджу, асадзіш, асадзіць; зак., каго-што.

1. Прымусіць рэзка спыніць, запаволіць бег. [Карла] ураз асадзіў каня, крута яго павярнуў і паскакаў прэч пад агульны рогат касцоў. Зарэцкі. // Прымусіць адступіць, падацца назад, асесці. [Багацель:] — Спачатку асадзі крыху назад, хай буферы вагонаў сціснуцца, а потым і перавядзі рэверс на пярэдні ход. Васілёнак. Кнігаўка крычыць, адводзіць драпежніка за Вятранку, а на птушанят ужо заглядзелася гадзюка: маленькія, але прагныя вочкі яе асадзілі іх у траву, пякуць, гатовы праглынуць. Бажко. // Прымусіць апусціцца ўніз. Уначы прайшоў дождж, патушыў пажары, асадзіў пыл і дым. Шамякін.

2. Разм. Зваліць ударам. Вось.. [Міхал] аднаго дзябёлага фашыста штыком пракалоў, другога прыкладам асадзіў, завязалася барацьба з трэцім. Гурскі.

3. перан. Прымусіць каго‑н., хто страціў у чым‑н. пачуццё меры і пад., перамяніць тон, прыціхнуць, змоўкнуць; абарваць ​1 (у 5 знач.). Цытвараў даўно назіраў за Чыжыкавым, падбіраў факты і меркаваў у зручны момант выступіць і асадзіць яго, калі не зусім, то на доўгі час. Алешка.

асадзі́ць 3, асаджу, асадзіш, асадзіць; зак., каго-што.

Акружыць войскам умацаваны пункт. Асадзіць горад, крэпасць. // перан. Акружыць, стоўпіцца вакол каго‑, чага‑н., дамагаючыся чаго‑н.

асадзі́ць 4, асаджу, асадзіш, асадзіць; зак., што.

Прымусіць вылучыцца з раствору, вадкасці і апусціцца на дно ў выглядзе асадку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)