кні́гаўка, -і, ДМ -гаўцы, мн. -і, -гавак, ж.

Птушка сямейства сяўцоў, якая жыве на балотах, сырых лугах.

|| прым. кні́гаўчын, -а, -ы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кні́гаўка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кні́гаўка кні́гаўкі
Р. кні́гаўкі кні́гавак
Д. кні́гаўцы кні́гаўкам
В. кні́гаўку кні́гавак
Т. кні́гаўкай
кні́гаўкаю
кні́гаўкамі
М. кні́гаўцы кні́гаўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кні́гаўка ж., зоол. чи́бис м., пи́галица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кні́гаўка, ‑і, ДМ ‑гаўцы; Р мн. ‑гавак; ж.

Птушка сямейства сяўцоў, якая жыве на балотах, сырых лугах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кні́гаўкакнігаўка, птушка сямейства сяўцоў’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Шат.). Гл. кніга2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кнігаўка, каня; кніга (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

чи́бис м., зоол. кні́гаўка, -кі ж., ка́ня, -ні ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кне́ўка ’птушка кнігаўка’ (Сцяшк.). Гл. кнігаўка, кнігай

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пи́галица

1. зоол. кні́гаўка, -кі ж.;

2. перен., разг. пі́галіца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Піву́ткакнігаўка’ (воран., Сл. рэг. лекс.). Да півіка (гл.), якое, як і літ. pyvikė, з’яўляецца гукаперайманнем — паводле голасу piv‑piv (параўн. і паўд.-слав.: славен. pivljak ’каня, Milvus regaiis © ρινί ik ’тс © pivelj ’качка, Anas fusca © pfvka ’дзяцел, Ficus canus’, pivraкнігаўка, Vanellus cristatus’ і інш. (Бязлай, 3, 34), рус. разан. ηύβllκкнігаўка’ (Фасмер, 3, 258).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)