Квакту́ха ’курыца, якая выседжвае або водзіць куранят’ (ТСБМ, Касп., Шат., Сцяшк., Грыг., Яруш., Жыв. сл., Нік. Очерки, Сл. паўн.-зах., Янк. Мат., ТС, Бяльк.). Гл. квактаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ква́кша ’лягушка сямейства бясхвостых земнаводных, якая жыве пераважна на дрэвах’ (ТСБМ). Форма слова, відавочна, адлюстроўвае балтыйскі ўплыў. Параўн. структурна тоеснае літ. kvākše ’квактуха’ (да kvakšėtiквактаць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квакта́нне ’жаб’я ікра’ (Гарэц.). Гл. квоканне, квок, квыкавінне, квакаць, квакша. Улічваючы сінонімы квоканне і квок, квактанне праз кантамінацыю з квактаць < *квокат узыходзіць да кваканне < квакаць. Параўн. жабурынне (да жаба). Формы на ‑анне адлюстроўваюць катэгорыю рэчыўнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расква́кліваць ’размазваць’ (мсцісл., Юрч. Вытв.). Да незафіксаваных *ква́кліваць < *ква́кліць (// ква́чыць), вытворнага ад квач (гл.) з узнаўленнем у корані псеўдаэтымалагічнага ‑к‑, які лагічна спалучаецца з эпентытычным плаўным. Гл. таксама квэкаць ’абрабляць, пэцкаць’ (< квэцаць, гл. квецаць). Той жа корань, відаць, і ў квакаці́ць: гразь пад нагамі квакаціць (Варл.), гл. У апошнім выпадку ўсё зводзіцца да гукапераймання, параўн. квакаць, квактаць (гл.) і балг. ква́ча ’кудахтаць, выседжваць куранят’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)