пра́ўдзіцца, ‑дзіцца; незак.

Разм. Спраўджвацца, здзяйсняцца. І каторы раз яна [думка] усё не праўдзілася. Быкаў. Людміліна сэрца абарвалася. Прадчуванне праўдзілася. Іван Іванавіч гаварыў, а ў Людмілы ў грудзях халадзела, халадзела. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фотадакуме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Фатаграфія, якая адлюстроўвае рэальны факт і мае гістарычнае, юрыдычнае і пад. значэнне. І вось, каторы раз, трапляе мне пад рукі знаёмы фотадакумент, здымак дзён партызанскіх. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кото́рый мест.

1. (вопросительное) які́; като́ры (только при вопросе: какой по порядку);

кото́рое я́блоко вам бо́льше нра́вится? які́ я́блык вам больш падаба́ецца?;

кото́рый раз вы э́то де́лаете? като́ры раз вы гэ́та ро́біце?;

2. (относительное) які́; (только в качестве подлежащего) што;

не по́мню, в кото́ром до́ме он живёт не по́мню, у які́м до́ме ён жыве́;

стол, на кото́ром лежи́т кни́га стол, на які́м ляжы́ць кні́га;

челове́к, кото́рый приходи́л вчера́ чалаве́к, які́ (што) прыхо́дзіў учо́ра;

3. (неопределённое) като́ры;

я кото́рый раз тебе́ говорю́, а ты всё забыва́ешь я като́ры раз табе́ кажу́, а ты ўсё забыва́ешся;

кото́рый час? като́рая гадзі́на?, ко́лькі ча́су?

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хто, каго́, каму́, каго́, кім, (аб) кім, займ.

1. пыт. Абазначае агульнае пытанне аб жывых істотах і пра стан каго-н.

Хто ідзе? Хто гэта? Каго ты прывёў?

2. Ужыв. ў знач. вылучальных або ўказальных займеннікаў: «каторы», «той».

Мала хто ўмеў так бегаць.

Многа зробіць, хто рана ўстане.

3. неазнач. Хто-небудзь, хтосьці (разм.).

Каб хто чуў, што ён гаварыў.

4. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дапаўняльныя сказы.

У таго добрыя вынікі, хто стараецца працаваць.

5. адносны. Падпарадкоўвае даданыя дзейнікавыя сказы (пераважна пры наяўнасці ў галоўным сказе суадноснага слова «той»).

Хто пытае — той не блудзіць (прыказка). Хто сам на працы гарыць, той і людзям свеціць (прыказка).

6. адносны. Падпарадкоўвае даданыя азначальныя сказы; па знач. адпавядае слову «каторы».

Сабраліся ўсе тыя, хто разам ваяваў.

7. адносны. У спалучэнні з часціцай «ні» пачынае даданы ўступальны сказ.

Мы яго чакаем, хто б ён ні быў.

8. Ужыв. ў размеркавальным знач. пры супастаўленні членаў сказа і сказаў у знач.: «адно..., другое».

Хто спаў, а хто чытаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анёльскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да анёла (у 1 знач.).

2. перан. Разм. Вельмі лагодны, пяшчотны, далікатны. Анёльскі голас. Анёльскае аблічча. □ Тавар беластоцкі, каторы пагорш, Ён [гандляр] з ласкай анёльскай збывае за грош. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразлята́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разляціцца — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Шпакі паразляталіся з гняздоўя. □ Месца хопіць усім: мы толькі ўдваіх са старым засталіся, а дзеткі, дзякаваць богу, паразляталіся куды каторы. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сму́жны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і засмужаны. І тут .. [Лабановіч] — ужо каторы раз — мімаволі прыгадаў тую пляцоўку, з якой так прыгожа вырысоўваўся ў смужнай далечыні зданнёвы замак. Колас. // Які мае адносіны да смугі. Смужная заслона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́жасць, ‑і, ж.

Фізічная сіла; бадзёрасць. Дужасці ў старога яшчэ не бракуе. Хадкевіч. [Жаданне выратавацца] прыдало аслабелай дзяўчыне дужасці. Мележ. Каторы раз выручала хлопца яго немалая прыродная дужасць, непераборлівасць да ўмоў жыцця і, вядома, суровая армейская загартоўка. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до 1, нескл., н.

Першы гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.

[Іт. do.]

до 2, прысл.

Разм. Досыць, дастаткова. — Ат, які толк з дзявочай навукі, — апраўдваўся каторы раз ляснік перад сябрамі.. — Распісацца ўмее, і до. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліслі́вец, ‑ліўца, м.

1. Той, хто ліслівіць, схільны да ліслівасці; падлізнік. — Юзік, ну і пуга ў цябе!.. Ого! — прыцмокваючы языком, гаварыў каторы ліслівец і прасіў: — Дай патрымацца хоць... Хадановіч.

2. Разм. Той, хто любіць лашчыцца да каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)