Касцёр ’каласоўнік, Bromus secallinus L.’ (Байк. і Некр.); ’града ці стажок складзеных дроў’; ’грудок чаго-н., вельмі многа’; ’раскладзены агонь на полі, у лесе’; ’вогнішча’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. костёр ’касцёр, агонь’; ’купа дроў і да т. п.’, ’вялікая ўкладка снапоў у полі’, ’кастрыца’ і г. д., укр. косте́р ’сажань дроў’, славен. kóster ’вогнішча; купа дроў’ і г. д. Праформа *kostrъ, генетычна звязана з прасл. *kostraкастрыца; шкілет, касцяк; вострыя костачкі рыбы; шэрсць казы; хвошч палявы’ і г. д. Да этымалогіі гл. досыць складаны агляд Трубачова, Эт. сл., 11, 158–160. 163–164. Гл. яшчэ тлумачэнне Фасмера, 2, 347–348.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

церушы́цца, цярушыцца; незак.

1. Не густа сыпацца, рассыпацца. Ну і пайшла ж весялуха, аж захісталася Язэпішына хата і скрозь шчыліны ў столі пачала церушыцца кастрыца. Сяркоў. Іголкі на .. [соснах] былі дробныя, растапыраныя; жаўцелі і церушыліся на мох. Пташнікаў.

2. Ісці (пра дробны снег, дождж); імжэць. Снег ужо не падаў, як раней, а церушыўся дробным, калючым пылам. Асіпенка. / у вобразным ужыв. Цярушыцца сцежкай імглістай Сутоннага змроку парча. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пачу́ркі, пачу́ркы, поцёркы Скручаныя вузлы на крутой нітцы’ (Уладз.). З польск. сілез. paczury ’адходы валакна пры першым часанні жмені льну з боку галовак’, якое з *pacz‑y параўн. маз. paczewieкастрыца’. Далей няясна. Лексема поцёркы — у выніку падабенства з пацеркамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рына, перы 11 какастрыца’ (пін., ЛА, 4). Да перыць, праць ’біць’, ’аббіваць кастрыцу са льну’ (гл.). Суф. ‑ын‑а са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 42).

Перына́ (пірьна) ’птушынае пяро’ (міёр., Нар. словатв.). Зборны назоўнік ад пяро (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кастры́чнік ’кастрычнік’ (назва месяца). Гісторыя гэтага слова цесна звязана з іншай назвай 10‑га месяца ва ўсходніх славян — паздерник, у бел. крыніцах таксама паздзерник. Апошнія назвы з’яўляюцца запазычаннем з польск. październik. Польскае слова, таксама серб.-харв. дыял. паздерник ’тс’, відавочна, з’яўляюцца вытворнымі ад pazderьje ’адходы ільну, які апрацоўваецца восенню’ (прэфікс *paz‑ і дзеяслоў *dьrati *derǫ). Уплывы польскай мовы на бел. і ўкр. былі значнымі і праяўляліся не толькі ў прамым запазычанні, а і ў калькаванні. Такой калькай можна лічыць бел. кастры́чнік (< кастрыцакастрыца’; слав. *kostrica), які калькуе паланізм паздзернік. Гл. Шаур В. К вопросу о реконструкции праславянских названий меcяцев. — Этимология–1971., М., 1973, с. 97–98.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лузга́ ’шалупінне, вотруб’е, луска’, лузґакастрыца льну’ (Нас., Дразд., Гарэц., Грыг., Бяльк., ТСБМ, Выг. дыс.; беласт., Сл. ПЗБ). Укр. лузга́, рус. лузга́ ’тс’, каш. łuzga, lëzga ’гільза’, ’похва’, славен. luzgína ’шалупіны’. Прасл. luzga ’шалупіны, луска’ (Слаўскі, 5, 374–375). Гл. таксама луза́ць і луска́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́ска1 ’іголкі сасны, кастрыца’ (шчуч., Сцяшк., Сцяшк. Сл.). Відавочна, запісана ‑і‑ замест ‑ê‑, якое з ‑ě‑. Закрытае е, а таксама іэ характэрны гродз. гаворкам. Да ле́ска (гл.).

Лі́ска2 ’плеценая подсцілка з лазы, якая кладзецца на дно саней’ (пін., Масл.). Да ле́ска (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́лле, мяльля, мяльлё, мяллікакастрыца’ (Нас., Грыг., Гарэц., Др.-Падб., Растарг., Мат. Гом., Мат. Маг., Бяльк.; касцюк., Янк. 2, мсцісл., З нар. сл.). Рус. смал., бран., калуж. мялье ’тс’. Бел.-рус. ізалекса. Да мяць (гл.). Аб суфіксе ‑ь©е гл. Сцяцко, Афікс. наз., 46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́сіва, ‑а, н.

Разм.

1. Густая або вадкаватая маса, ліпкая сумесь з чаго‑н. У круглай яме топчацца двое коней, месячы гліну. Усё ідзе ў гэта месіва — і салома з.. стрэх, і пацяруха ўсякая, і кастрыца... Брыль. // Глыбокая ліпкая гразь на дарозе. А дарога — месіва веснавой гразі, якая ўжо не замярзала і ўначы. Мікуліч.

2. Тое, што і мешаніна (у 1 знач.). У празрыстай лёгкай сіняве загойдалася чорнае месіва — дым з пылам. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старажы́л, ‑а, м.

Той, хто жыве шмат гадоў па адным месцы. Я ж сустрэў Дземідзёнка, калі ён лічыўся ўжо на Ганчарнай вуліцы старажылам. Чыгрынаў. Таму спытаў я: — Хто тут жыў Перад вайной, у гэтым доме? — І адказаў мне старажыл: — Былі гаспадары, вядома, І гэты бэз іх і вішняк. Танк. // звычайна мн. (старажы́лы, ‑аў). Карэнныя жыхары якой‑н. мясцовасці (у адрозненне ад перасяленцаў). Ніхто з старажылаў вёскі Кастрыца на Лепельшчыне не памятае, з якога часу пагорак пачалі называць Царкавішчам. Штыхаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)