кастры́ца, -ы, ж.

Адходы лёну і канапель, якія атрымліваюцца пасля перацірання і трапання.

|| прым. кастры́чны, -ая, -ае і кастры́цавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кастры́ца

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Кастры́ца
Р. Кастры́цы
Д. Кастры́цы
В. Кастры́цу
Т. Кастры́цай
Кастры́цаю
М. Кастры́цы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кастры́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. кастры́ца
Р. кастры́цы
Д. кастры́цы
В. кастры́цу
Т. кастры́цай
кастры́цаю
М. кастры́цы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кастры́ца ж. костра́, костри́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кастры́ца, ‑ы, ж.

Адходы, якія атрымліваюцца ў выніку перацірання адзеравянелых частак сцябла пры мяцці і трапанні валакністых раслін (лёну, канапель і інш.). Андрэй без жалю ламаў і трушчыў церніцай лён, выціраў кастрыцу. Чарнышэвіч. На вышках пахла яблыкамі, нясвежай саломай, сухой кастрыцай. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАСТРЫ́ЦА,

комплекс археал. помнікаў (гарадзішча 8 ст. да н.э. — 11 ст. н.э., селішча 6—10 ст. і курганны могільнік 11 ст.) каля в. Кастрыца Лепельскага р-на Віцебскай вобл. Гарадзішча мае 3 гарызонты: у ніжнім выяўлены сляды жытлаў слупавой канструкцыі, агнішча, рэшткі майстэрні па апрацоўцы жалеза, пасудзіны днепрадзвінскай культуры; у сярэднім — жал. прылады працы, бронзавыя падвескі, фрагменты пасудзін банцараўскай культуры; у верхнім — прылады побыту, ганчарная кераміка і інш. рэчы 10—11 ст. Побач з гарадзішчам у 6—10 ст. існавала селішча, на месцы якога ў 11 ст. ўзнік курганны могільнік (14 насыпаў). Даследаваны 2 курганы з трупапалажэннем.

Г.В.Штыхаў.

т. 8, с. 155

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кастрыца 4/274; 5/383; 6/350

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кастрыца (в., Лепельскі р-н) 5/501

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кастрыца (археал.) 3/119, 347; 5/501; 8/514

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кастрыца (в., Барысаўскі р-н) 2/168 (к.); 5/501

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)