Лакошкакарыта, таз’ (Фрэнкель, 1, 337 са Скарджуса, 118) у выніку распадабнення ‑г‑ у ‑к‑ у лексеме латушка ’міска’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. таксама латашок, латак, латок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акаві́та, ‑ы, М ‑віце, ж.

Уст.

1. Гарэлка, настоеная на карэннях. // Лепшы гатунак гарэлкі. — Набяру я мёду, налію ў карыта, падлію гарэлкі — будзе акавіта. Дубоўка.

2. перан. Паэт. Казачнае пітво, якое дае маладосць і прыгажосць; жыватворчы напітак. Вячорная цьмянасць твая, Красавік, Мой дух акавітаю паіць. Глебка.

[З лац. aqua vitae — вада жыцця.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карму́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Прыстасаванне (у выглядзе карыта, скрынкі і пад.), у якое закладваюць корм для жывёлы, птушак. Птушыная кармушка. □ У кармушках зелянела атава. Броўка.

2. Разм. пагард. Пра месца, дзе можна пажывіцца, набыць што‑н. для сябе незаконным спосабам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ладзе́йка ’кароткае, шырокае карыта’ (КЭС, лаг.), рус. новасіб. ладейка ’санкі для катання з гары’. Утворана ад ладдзя. Параўн. рус. том. ладья ’круглы кошык для ягад’, укр. (зах.) лада ’скрынка’, ’труна’. Да лодка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Начоўкі ’ночвы’ (Грыг., Гарэц., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, Янк. 1, Растарг.), рэдка начоўка ’тс’ (маладз., П. С., Сл. ПЗБ), укр. ночо́вки ’тс’, рус. ночёвки, ночёвка ’тс’, польск. niecki ’тс’, чэш. necky ’тс’, дыял. necůvkyкарыта’, в.-луж. mjecki ’тс’, н.-луж. mjacki ’цэбар; дзежка’, палаб. nacťaiкарыта’, славен. nečkȇ ’дзежка’, дыял. nàčkə ’тс’, балг. дыял. нъ́щки ’тс’. Памянш. да прасл. *nьktjy, род. скл. *nьkеjьve, або *nьktva (гл. ночвы), параўн. Брукнер, 360; Шустар-Шэўц, 12, 917; Махэк₂, 393; Бязлай, 2, 218. Меркаванні пра балтыйскае паходжанне бел. начоўка, нечоўкаліт. nakočià, niekočiàкарыта’ або пад яго ўплывам, гл. Грынавяцкене і інш., Lietuv. kalbot. klausimai, 16, 1975, 183) недастаткова абгрунтаваныя (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 146) у першую чаргу па лінгвагеаграфічных прычынах — формы на ‑а вядомы на рускай тэрыторыі далёка за межамі балтыйскіх уплываў (як у паўднёварускіх, так і ў паўночнарускіх гаворках, гл. СРНГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадзе́йка ’маленькая ражка’ (Касп.). Рус. бадья́, укр. баддя́, бадя́. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. каз.-тат. badia, badiä, тур. badya ’вялікая пасудзіна для вады; карыта’ < перс. bādye). Бернекер, 37; Локач, 14; Фасмер, 1, 104.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

беспара́дак, ‑дку, м.

1. Адсутнасць парадку. На двары ў беспарадку валяліся пасечаныя дровы, ляжалі рассохлае карыта, пагнутае старое вядро і вялізная бочка. Асіпенка. У вочы кінуўся беспарадак, які панаваў на вялікім, як жартавалі ў цэху, кіруючым стале. Шыцік.

2. звычайна мн. (беспара́дкі, ‑аў). Разм. Масавыя народныя хваляванні эканамічнага, рэвалюцыйнага характару.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсві́нак, ‑нка і (радзей) падсвіна́к, ‑а, м.

Парася ва ўзросце ад 4 да 10 месяцаў. Жанчына несла зелле свінні і падсвінку, якія рохкалі і вішчалі. Мележ. У Вінцука была немалая гаспадарка: дзве каровы, бык і цялушка, цэлая чарада свіней, падсвінкаў і авечак. Якімовіч. Два падсвінакі .. хваталі з карыта цеста. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жо́лаб ’прадаўгаватае паглыбленне; карыта’. Рус. желоб ’прыстасаванне для стоку вады’, укр. жо́лобкарыта, прыстасаванне для перасыпання, пералівання’, польск. żłób, серб.-луж. žłob, чэш., славац. žlab, славен. žlêb, балг., макед. жлеб ’тс’. Ст.-рус. желобъ, жолобъ. Ц.-слав. жлѣбъ. Прасл. *želbъ < gelbъ. Ільінскі (РФВ, 1918, 78, 3–4, 198) звязваў са ст.-ісл. golf ’унутранасць пасудзіны; падлога’. Фасмер, 2, 61; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 282; БЕР, І, 550; Махэк₂, 729; Скок, 3, 683. Пятлёва (Этимология, 1975, 47–49) звязвае з серб.-харв. ижуњити ’выдаўбаць’ і лічыць першасным значэнне ’выдаўбанае’. Іншыя этымалогіі (гл. Фасмер) малаверагодныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́люсць, пе́лясць ’канец карыта, выступы ў ночвах, на якія клалі мыла, бялізну’ (Касп.; глыб., чэрв., пух., Сл. ПЗБ), пелюсці ’тс’ (дзярж., Нар. сл.), ’папярочная дошка, прыбітая зверху ў канцах лодкі’ (пух., Сл. ПЗБ), пе́лясць ’спінка ў ложку’ (Сцяшк. Сл.), смал. пеле́стинка ’тонкая пласціна’, рус. дыял. пе́листь ’ручка карыта’, польск. дыял. peluść, peluście ’тс’, чэш. pelest ’спінка ў ложку ў галавах і ў нагах, бакавая дошка ў ложку’, мар. ’канцы каменнага карыта’. Відаць, генетычна ўзыходзіць да і.-е. асновы *pelə‑/*plē > прасл. *pelena/plena (Махэк₂, 443 і 458), якая ў слав. мовах выступае з рознымі суфіксамі. Разглядаемая лексема ўтворана пры дапамозе суф. ‑ut‑ (pelʼ‑ut‑tь > пелюсць) ці ‑et‑ (pel‑et‑tь > pelest). Семантычны бок лексемы засяроджваецца на паняцці ’тонкае, выцягнутае, плоскае’, ’абалонка’, параўн., напрыклад, зах.-бранск. пелю́стка ’невялікі квадратны кавалачак раскатанага для варэнікаў цеста’, гл. таксама пялёстак ’асобны лісток з вяночка кветкі’, што, магчыма, выводзіцца з *pelestъ, *pelʼustь ’канец, край чаго-небудзь’ (Борысь, SFPS, 23, 106; БЕР, 5, 139).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)